Нос (марскі тэрмін)

Нос — пярэдняя частка судна, процілеглая карме. Зроблены такім чынам, каб скараціць да мінімуму супраціўленне вады. Пярэдні ўскраек носа судна называецца фарштэўнем.

Нос судна

Даўней на носе карабля мацаваліся фігурныя ростры.

Корпус судна ў раёне носа мае больш узмоцнены набор, што дае судну магчымасць штармаваць носам да хвалі і ветру і рабіць першы дотык да прычала насавой часткай судна (скулой судна) падчас швартовых аперацый. Таксама, па гэтай прычыне, у выпадку калі судна не можа пазбегнуць сутыкнення з іншым суднам ці з іншымі перашкодамі (скалы, рыфы, іншыя плаваючыя прадметы, прычал і да т.п.) пажадана першы ўдар прыняць носам (ці на нос).

СпасылкіПравіць