Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў
«Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў» (ісп.: La noche de 12 años) — уругвайскі драматычны фільм 2018 года рэжысёра Альвара Брэхнера[1].
Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў | |
---|---|
ісп.: La noche de 12 años | |
| |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Працягласць | 122 хв. |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 1 верасня 2018, 27 сакавіка 2019 і 12 сакавіка 2020 |
IMDb | ID 6792282 |
Сюжэт
правіць1973 год. Уругвай знаходзіцца пад ваеннай дыктатурай. У гэты час на вуліцах краіны з’яўляюцца леварадыкальныя актывісты, якія называюць сябе «Тупамарас ». Гэтыя маладыя людзі вядуць партызанскую вайну супраць дзейнага ўрада. Аднак сіла і поспех у нейкі момант аказваюцца не на баку актывістаў. І адзін за адным дзевяць сяброў групы «Тупамарас» адпраўляюцца за краты. Траім з іх давядзецца правесці наступныя дванаццаць гадоў у няволі. З-за міжнароднага ціску ўлады не могуць проста знішчыць іх, таму яны распачынаюць аперацыю пад дэвізам: «Калі мы не можам іх забіць, то звядзём іх з розуму».
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 47 узнагародамі і яшчэ 31 намінацыяй на кінапрэміі[2].
Зноскі
правіць- ↑ La noche de 12 años (2018) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ La noche de 12 años (2018) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 сакавіка 2023.
Спасылкі
правіць- Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)