Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч[1], Ноч расстраляных паэтаў[2]) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары[3]. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку[A].
Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе | |
---|---|
Месца нападу |
Менск |
Мэта нападу | знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР |
Дата |
29 кастрычніка—30 кастрычніка 1937 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Загінулыя | больш за 100 |
Тэрарысты | супрацоўнікі НКУС БССР |
Арганізатары | Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімір Цэсарскі, Барыс Берман |
Гісторыя
правіцьБальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам Вялікага тэрору ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.
У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з «сталінскіх расстрэльных спісаў »). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Уладзімірам Цэсарскім[5]. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).
Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка)[6], ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка)[7]. Некаторыя падсуднай першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах[8], хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў[9][10] ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі[11], вайсковец Іван Сарокаш[12] і іншыя.
Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР[13], інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.
29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні[14]. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн[15] і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».
Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка
правіцьЗорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы маскоўскі спіс мясцовым НКУС.
Імя | Занятак | Партрэт | |
---|---|---|---|
1 | Абухоў Барыс Аляксандравіч | загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут | |
2 | * Арабей Мікалай | загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б[16] | |
3 | Аронаў Навум Мееравіч | ||
4 | * Аўгусціновіч Анатоль Ільіч | начальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу[17] | |
5 | Афанасьеў Ігнат Ільіч | выкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума | |
6 | Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч | вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады[18] | |
7 | Барзуноў Георгій Фёдаравіч | дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР | |
8 | * Башкевіч Вадзім | начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР | |
9 | Бейлін Саламон Хаімавіч | ||
10 | Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч | ||
11 | * Бранштэйн Якаў Анатолевіч | літаратурны крытык | |
12 | Бурдыка Іван Сямёнавіч | адказны сакратар СНК БССР | |
13 | * Вайноў Віктар Лявонцьевіч | загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ | |
14 | * Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч | Народны камісар асветы БССР | |
15 | Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч | ||
16 | Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч | ||
17 | Вольны Анатоль | паэт, празаік, журналіст і драматург | |
18 | Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч | ||
19 | Габрусёў Апанас Сцяпанавіч | ||
20 | * Галавач Платон Раманавіч | празаік | |
21 | Гейштэрн Антон Міхайлавіч | ||
22 | * Гершон Іосіф Хаімавіч | намеснік Народнага камісара асветы БССР | |
23 | Гінзбург Якаў Яфімавіч | ||
24 | Госін Абрам Мендзелевіч | ||
25 | Гурэвіч Нохман Гіршавіч | Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920 | |
26 | * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч | партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) | |
27 | Дзмітраў Мікалай Андрэевіч | ||
28 | Дзякаў Ананій Іванавіч | рэктар БДУ у 1934—1935 гг. | |
29 | Дракахруст Абрам Генрыхавіч | вайсковы дзеяч, ваенны камісар[19] | |
30 | Дудар Алесь | паэт, крытык, перакладчык | |
31 | * Дунец Хацкель Майсеевіч | крытык і публіцыст | |
32 | Елянсон Гірш Борухавіч | ||
33 | Жывуцкі Іван Сцяпанавіч | настаўнік | |
34 | Замалін Навум Міхайлавіч | дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута[20] | |
35 | Зарэцкі Міхась | празаік, драматург, перакладчык, крытык | |
36 | Зянковіч Аляксандр Сазонавіч | ||
37 | Іспраўнікаў Прохар Іванавіч | намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый» | |
38 | * Кавалёў Захар | сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б | |
39 | Каваль Васіль | празаік | |
40 | * Кавальчук Захар Захаравіч | старшыня ЦК прафсаюзаў БССР | |
41 | * Кандрашук Мікалай Фёдаравіч | начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР | |
42 | Кантар Саламон Мендзелевіч | дырэктар Белпрамгандлю | |
43 | * Каранеўскі Язэп Пятровіч | дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст | |
44 | Карпенка Іван Іванавіч | загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі[21] | |
45 | Кляшторны Тодар Тодаравіч | паэт | |
46 | Кудзелька Язэп (Іосіф) Фадзеевіч | начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР | |
47 | * Кульбак Майсей Саламонавіч | празаік | |
48 | Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч | дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар | |
49 | * Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавіч | намеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б[22] | |
50 | * Лашкевіч Леанард | намеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР[23] | |
51 | Левін Аляксандр Самойлавіч | ||
52 | Левін Саламон Вульфавіч | літаратурны крытык[24] | |
53 | Лейбін Піня Майсеевіч | ||
54 | Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч | ||
55 | Лукашонак Мікіта Сяргеевіч | ||
56 | Лявонны Юрка | паэт | |
57 | Лямперт Саламон Рыгоравіч | студэнт 5 курса БДУ | |
58 | * Ляўкоў Максім Архіпавіч | Народны камісар юстыцыі БССР | |
59 | Мазель Элізар Якаўлевіч | намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі | |
60 | * Майсееў Леў | сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б | |
61 | Малаў Барыс Міхайлавіч | загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю | |
62 | Маракоў Валерый Дзмітрыевіч | паэт | |
63 | Маргелаў Сцяпан Прохаравіч | загадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР | |
64 | Марголін Міхаіл Саламонавіч | ||
65 | * Мар’янаў Барыс | сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937) | |
66 | Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч | вайсковы дзеяч[25] | |
67 | Мірлін Абрам Навумавіч | ||
68 | Міснікоў Мікалай Данілавіч | ||
69 | * Міхайлаў Дзям’ян Мацвеевіч | кансультант Упраўлення справамі СНК БССР[26] | |
70 | * Міцькоў Сяргей Рыгоравіч | дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР[27] | |
71 | Мурзо Сяргей Мікітавіч | паэт | |
72 | Мухін Павел Максімавіч | загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі[28] | |
73 | Нёманскі Янка | празаік, грамадскі дзеяч | |
74 | Несцяровіч Іван Іванавіч | ||
75 | Падсявалаў Іван Іванавіч | ||
76 | Паплыка Іван Майсеевіч | вайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса[29] | |
77 | * Петрушэня Васіль Аляксандравіч | кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах | |
78 | Півавараў Зяма Раманавіч | паэт | |
79 | * Пратасеня Рыгор Іванавіч | вучоны-аграхімік[30] | |
80 | Пурыс Ізраіль Лейзеравіч | ||
81 | Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч | ||
82 | Пуцінцаў Іван Андрэевіч | вайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан[31] | |
83 | Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч | ||
84 | Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч | загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута[32] | |
85 | Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч | ||
86 | Сандамірскі Якаў Рыгоравіч | загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута[33] | |
87 | Сапрыцкі Оскар Абрамавіч | намеснік Народнага камісара земляробства БССР[34] | |
88 | Спектар Якаў Мееравіч | загадчык сакратарыята СНК БССР[35] | |
89 | Сташэўскі Васіль Пятровіч | драматург, перакладчык | |
90 | Стрэле Георгій Уладзіміравіч | дырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства | |
91 | Сялоў Дзмітрый Паўлавіч | начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР[36] | |
92 | Сярдзюк Панцялей Іванавіч | загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску | |
93 | Таненбаум Мірон Барысавіч | ||
94 | Таўбін Юлій Абрамавіч | паэт | |
95 | Трумпацкі Эля Хацкелевіч | ||
96 | * Турлай Андрэй | Наркам саўгасаў БССР[37] | |
97 | Успенскі Яўген Канстанцінавіч | фізік[38] | |
98 | Фалкін Рыгор Якаўлевіч | ||
99 | Фінкельштэйн Аба Алтэравіч | ||
100 | Фломбаўм Яўсей Еўнавіч | вядома пра яго асуджаную жонку[39] | |
101 | * Фрыдман Ісак Сямёнавіч | начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР | |
102 | Харлац Дзмітрый Сямёнавіч | ||
103 | * Харык Ізі | паэт | |
104 | Хатулёў Пётр Фёдаравіч | літаратурны крытык[40] | |
105 | Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч | загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах[41] | |
106 | Чарняк Мікалай Платонавіч | ветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі[42] | |
107 | Чарот Міхась | паэт[43] | |
108 | Шалай Макар Ксенафонтавіч | літаратурны крытык[44] | |
109 | Шапіра Юдаль Ісакавіч | ||
110 | Шастакоў Павел Пятровіч | журналіст[45] | |
111 | * Юдэльсон Арон Ісакавіч | паэт | |
112 | Элькін Якаў Веньямінавіч | ||
113 | * Яркін Віктар Іванавіч | начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета. |
Памяць
правіцьУ 2017 годзе палітык Мікалай Статкевіч арганізаваў ушанаванне забітых ля будынка КДБ[46], «ланцугі памяці» адбываліся і ў наступныя гады[47]. З 2017 года група актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў ад забудовы бізнес-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і выступамі. У 2017 годзе быў выдадзены музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх праспявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Святлана Бень і Павел Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Akute» і «Naka»[48].
У 2020 годзе было праведзена апошняе такое масавае мерапрыемства ў «Курапатах»[49], у наступныя гады праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі дата адзначаецца беларускай эміграцыяй[50].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Паводле даследчыка Леаніда Маракова, З 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) у Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек, у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек[4].
Крыніцы
правіць- ↑ «Чорная ноч» Беларусі: што, дзе, калі . Новы Час (29 кастрычніка 2017). Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі? . budzma.org. Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Ларыса Цімошык Жылі з адкрытаю душою // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014.
- ↑ Маракоў Л. 2007, с. 380.
- ↑ Список лиц: Белорусская ССР // 15 сентября 1937 года (руск.) . stalin.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Гурский Константин Иосифович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Маракоў Л. 2007, с. 119.
- ↑ Списки жертв — Капитанаки Михаил Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Качанов Герасим Артамонович . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Качанаў Герасім Артамонавіч (1907) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Кленицкий Виктор Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Сорокош Иван Иустинович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Крымінальны Кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1928. Архівавана 15 мая 2022.
- ↑ Маракоў Л. 2007, с. 92.
- ↑ Гессен Сергей Михайлович (1898) (руск.). Открытый список. Праверана 1 лістапада 2023.
- ↑ Списки жертв — Арабей Николай Леонтьевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Августинович Анатолий Ильич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч (1901) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Дракохруст Абрам Генрихович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы . 1937god.info. Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Замалін Навум Міхайлавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Карпенко Иван Иванович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Лободаев Михаил Гаврилович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Лашкевич Леонард Янович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Левин Соломон Вульфович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Мелик-Шахназаров Андрей Павлович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы . 1937god.info. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Михайлов Демьян Матвеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Митьков Сергей Григорьевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Мухин Павел Максимович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Поплыко Иван Моисеевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Пратасеня Рыгор Іванавіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Путинцев Иван Андреевич . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Рыдзевский Михаил Антонович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Сандомирский Яков Григорьевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Саприцкий Оскар Абрамович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Спектор Яков Меерович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Селов Дмитрий Павлович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Турлай Андрей Алексеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Успенский Евгений Константинович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Фломбаум Сара Абрамовна . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Хотулев Петр Федорович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Чернушевич Александр Аникеевич . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Черняк Николай Платонович . base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Куделько-Чарот Михаил Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Шалаев Макар Ксенофонтович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Списки жертв — Шестаков Павел Петрович . base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ «Ланцуг памяці» каля будынка КДБ. ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2017). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ 16 чалавек утварылі «ланцуг памяці» каля будынка КДБ . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2018). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Беражны, Сяргей. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі? - Лайфстайл Onlíner (руск.)(недаступная спасылка). Onlíner (29 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Як беларусы сёлета правядуць Ноч расстраляных паэтаў. Расклад . Радыё Свабода (26 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі? . budzma.org. Праверана 31 кастрычніка 2023.
Літаратура
правіць- Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. — Мінск: Зміцер Колас, 2007. — ISBN 978-985-6783-38-6.
- Грахоўскі С. Так погибали поэты / Выбраныя творы. Мн.: Кнігазбор, 2007. С. 452—457. ISBN 985-6824-59-1
Спасылкі
правіць- Біяграфіі рэпрэсаваных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў турме КДБ Беларусі ў даследаванні Леаніда Маракова(недаступная спасылка) Архівавана 7 снежня 2022.
- Кастусь Лашкевіч, Крывавая ноч беларускай гісторыі(недаступная спасылка) Архівавана 1 лістапада 2010. // TUT.BY, 29.10.2010 г.