Нуклоны (ад лац.: Nucleus — ядро​​) — агульная назва для пратонаў і нейтронаў. З пункту гледжання электрамагнітнага ўзаемадзеяння пратон і нейтрон розныя часціцы, бо пратон з'яўляецца электрычна зараджаным, а нейтрон — не. Аднак з пункту гледжання моцнага ўзаемадзеяння, якое з'яўляецца вызначальным у маштабе атамных ядраў, гэтыя часціцы не адрозніваюць, таму і быў уведзены тэрмін «нуклон», а пратон і нейтрон пачалі разглядацца як два розныя станы нуклона, якія адрозніваюцца праекцыяй ізатапічнага спіна. Блізкасць уласцівасцей ізаспінавых станаў нуклона з'яўляецца адной з праяў ізатапічнай інварыянтнасці. Нуклоны адносяцца да сямейства барыёнаў (група N-барыёнаў). Яны з'яўляюцца самымі лёгкімі з вядомых барыёнаў.

Уласцівасці нуклонов правіць

Назва Пазначэнне Маса, МэВ Час жыцця ў свабодным стане Электрычны зарад Праекцыя ізаспіна Кваркавы склад
Нейтрон n0 939,565 886 сек 0 −1/2 udd
Пратон p+ 938,2726 > 2,9×1029 гадоў +1 +1/2 uud
 МезонМезонБарыёнНуклонКваркЛептонЭлектронАдронАтамМалекулаФатонW- і Z-базоныГлюонГравітонЭлектрамагнітнае ўзаемадзеяннеСлабае ўзаемадзеяннеМоцнае ўзаемадзеяннеГравітацыяКвантавая электрадынамікаКвантавая хромадынамікаКвантавая гравітацыяЭлектраслабае ўзаемадзеяннеТэорыя Вялікага аб’яднанняТэорыя ўсягоЭлементарная часціцаРэчываБазон Хігса
Кароткі агляд розных сямействаў элементарных і састаўных часціц, і тэорыі, якія апісваюць іх узаемадзеянні. Ферміёны злева, базоны справа. (на пункты на карцінцы можна націскаць)

Літаратура правіць