Нумізматыка

(Пасля перасылкі з Нумізмат)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Нумізматыка — вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыяніраванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. У навуковым плане складае дапаможную гістарычную дысцыпліну.

Арабскія сярэдневяковыя манеты (былі распаўсюджаны ў тым ліку і на беларускіх землях)

Паходжанне

правіць

Збіранне незвычайных ці старажытных аплатных сродкаў вядома са старажытнасці. У XV—XVI стст. у краінах Заходняй Еўропы ў межах антыкварнага занятку (калекцыяніравання старажытнасцей) вызначыўся спецыяльны напрамак нумарыя. Як навуковы занятак ён быў вызначаны Ж. Ж. Скалігерам у яго трактаце «Аб нумарыі» ці «Аб вывучэнні манет» (De re nummaria, 1606 г.). З XVIII ст. тэрмін нумізматыка набыў шырокі навуковы ўжытак. Лічыцца, што ён паходзіць ад лацінскіх слоў «numismatis» і «nomisma» (манета), якія ў сваю чаргу паходзяць ад грэчаскага слова «νομισμα» (манета, законны аплатны сродак).

Навуковая дысцыпліна

правіць

Нумізматыка як навуковая дысцыпліна займаецца выяўленнем нумізматычных помнікаў, вывучэннем фактаў і працэсаў, што маюць дачыненне да гісторыі грошай і грашовага абарачэння. Асноўныя крыніцы: манетныя калекцыі і клады, інструменты манетнай вытворчасці, матэрыялы для экспертызы грошай і г. д. Шчыльна звязана з іншымі дысцыплінамі: археалогіяй, сфрагістыкай, геральдыкай, эпіграфікай, метралогіяй і інш. Вылучаюць спецыяльныя напрамкі: экзаномію (вывучэнне манетападобных аб'ектаў).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць