Нурые Улвіе Меўлан Джывелек

Нурые Улвіе Меўлан Джывелек (турэцк.: Nuriye Ulviye Mevlan Civelek; 1893 — 9 красавіка 1964, Кырыкхан, Турцыя) — турэцкая абаронца правоў жанчын, суфражыстка, журналістка і заснавальніца першага фемінісцкага жаночага часопіса і арганізацыі па абароне правоў мусульманскіх жанчын у Турцыі. Часопіс ўпершыню апублікаваў фатаграфію жанчыны-мусульманкі.

Нурые Улвіе Меўлан Джывелек
Імя пры нараджэнні турэцк.: Nuriye Ulviye
Род дзейнасці журналістка, актывіст за права жанчын, суфражыстка
Дата нараджэння 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1964(1964-04-09)[1]
Месца смерці
Грамадзянства

Ранняя Біяграфія правіць

Нурые Улвіе Едзіч нарадзілася ў 1893 годзе ў сям’і Сафіе Ханым і Махмута Едзіча[2], хутчэй за ўсё ў мястэчку Хаджывеліоба (Гёнен, Асманская імперыя)[3]. Па іншых крыніцах месцам яе нараджэння была Сірыя[4], а трэція паказваюць на Гёреме ў цэнтральнай Турцыі[2]. Яе бацька быў заняты ў сельскай гаспадарцы. Ён быў чаркескага паходжання, будучы вымушаным пакінуць Паўночны Каўказ пасля заваёвы яго Расійскай імперыяй[2]. З-за фінансавых праблем сям’я стала жыць у галечы і была вымушана адправіць сваю дачку ў палац Йылдыз[4] ва ўзросце шасці гадоў[5]. Там яна расла і вучылася палацавым правілам і манерам, а таксама рэлігіі. Па тагачаснай традыцыі яна выйшла замуж у 13 гадоў, у 1906 годзе[4]. Яе муж, Хулусі-бей, быў прыёмным братам султана і памёр неўзабаве пасля вяселля[2].

Дзейнасць правіць

Выкарыстоўваючы грошы, якія атрымала ў спадчыну ад свайго мужа, яна заснавала часопіс Жаночы свет (турэцк.: Kadınlar Dünyası), выкарыстоўваючы імя Нурые Улвіе, 4 красавіка 1913 года. 28 мая таго ж года яна стварыла Асманскае Таварыства па абароне правоў жанчын (турэцк.: Osmanlı Müdâfaa-i Hukuk-ı Nisvan Cemiyeti), з мэтай паляпшэння жаночай адукацыі і працаўладкавання, а таксама правядзення рэформы дрэс-кода[6]. Хоць Асацыяцыя была ў першую чаргу арганізацыяй мусульманскі жанчын, у яе таксама ўваходзілі прадстаўнікі этнічных меншасцяў і еўрапейскія журналісты[7].

Першапачаткова часопіс выдаваўся штодня. Пасля сотага выпуску ён пачаў выходзіць на штотыднёвай аснове[2], а пасля 108-га выпуску (каля 7 верасня 1913 года) Нурые Улвіе стала падпісваць свае артыкулы як Улвіе Меўлан, узяўшы прозвішча свайго новага мужа, Рыфата Меўлана, журналіста і палітыка[6]. Сярод персаналу выдання не было ніводнага аўтара-мужчыны, такім чынам Меўлан рэагавала на тое, што мужчыны не давалі жанчынам права ўдзелу ў грамадскай дзейнасці[8].

У сваіх артыкулах Меўлан дэкларавала выразныя патрабаванні, уключаючы права жанчын на вышэйшую адукацыю, роўную аплату працы для жанчын і мужчын, доступ жанчын да дзяржаўных пасадаў, а таксама сцвярджала, што паляпшэнне жыцця жанчын таксама прывядзе да паляпшэння жыцця грамадства ў цэлым[6]. Яна таксама выступала за нашэнне хусткі замест хіджаба, за роўныя правы палоў у шлюбе і асуджала практыку ўладкавання шлюбаў[9]. У выніку сваёй кампаніі турэцкія жанчыны дамагліся поспехаў: так у 1913 годзе сем жанчын былі наняты ў тэлефонную кампанію, а ў 1914 годзе Інас Дарульфюнуну[6] адкрыў курсы для жанчын у галіне навукі і літаратуры ў Стамбуле[10]. З 1913 па 1914 год таксама выходзіла французскае выданне Жаночага свету, што было накіравана на пашырэнне дыялогу паміж еўрапейскімі феміністкамі і членамі Асацыяцыі[7].

Меўлан кіравала Жаночым светам да 1921 года[6]. Падчас Вайны за незалежнасць Турцыі яе муж, які быў прыхільнікам курдскай незалежнасці[11], увайшоў у лік 150 непажаданых персон у Турцыі і быў высланы з краіны па заканчэнні вайны ў 1923 годзе[5][4]. У 1927 годзе Меўлан развялася з ім і пачала ўтрымліваць дом-інтэрнат для навучэнцаў. У 1931 годзе яна выйшла замуж за студэнта-медыка, Алі Мухарэама Джывелека з Антыёхіі, які жыў з ёй у час вучобы на факультэце медыцыны[3]. Пасля завяршэння яго навучання пара пакінула Стамбул і пераехала ў Кырыкхан (правінцыя Хатай)[4].

Джывелек памерла 9 красавіка 1964 года ў Кырыкхане, пахавана на могілках Асры ў Антак’е[6].

Спадчына правіць

Пасля яе смерці яе мужам была заснавана публічная бібліятэка ў 1967 годзе, якая носіць яе імя. Да 2004 годзе бібліятэка захоўвала больш за 9 000 кніг[12]. У Кырыкхане адна з вуліц носіць яе імя[5], а на могілках, дзе яна пахаваная, яе муж усталяваў фантан у яе памяць. У 1967 годзе на гэтых жа могілках Турэцкі жаночы савет (турэцк.: Türkiye Kadınlar Konseyi) адкрыў мемарыяльную дошку, прысвечаную ёй[6].

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20160321023013/http://istanbulkadinmuzesi.org/en/nuriye-ulviye-mevlan-civelek
  2. а б в г д Çakır 2006, p. 336.
  3. а б Çakır, 2016.
  4. а б в г д Özden, 2015.
  5. а б в Canbek, 2011.
  6. а б в г д е ё von Dewitz, 2012.
  7. а б Çakır 2006.
  8. Çakır 2006, p. 337.
  9. Altınöz 2003.
  10. 100 Years of Women at the University 2014.
  11. Ozoglu 2012.
  12. Cihan News Agency, 2004.