Нуры аль-Малікі
Нуры Камель Махамед Хасан аль-Малікі (араб. نوري كامل المالكي, нар. 20 чэрвеня 1950) — іракскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Нуры аль-Малікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. نوري المالكي | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ібрагім аль-Джафары | ||||||
Пераемнік | Хайдэр аль-Абадзі | ||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1950 (74 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. نوري كامل المالكي | ||||||
Веравызнанне | іслам і шыіты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1950 годзе (не дакладна) у Абу Гараку, цэнтральным іракскім горадзе, што знаходзіцца паміж Кербелай і Эль-Хілай. Ён наведваў школу ў Эль-Хіндыі. Пазней атрымаў ступень бакалаўра ў адным і каледжы Багдаду і ступень магістра па літаратуры ў Багдадскім дзяржаўным універсітэце. Некаторы час аль-Малікі жыў у Хіле, дзе ён працаваў у Дэпартаменце адукацыі. Ён далучыўся да ісламскай шыіцкай партыі Дава ў канцы 1960-х, пакуль вучыўся ва ўніверсітэце.
У 1980 годзе ўрад Садама Хусейна прысудзіў аль-Малікі да смерці за яго актыўны ўдзел у партыі «Дава» і шыіцкім руху. Ён быў вымушаны бегчы з краіны і доўгі час жыў у выгнанні спачатку ў Іране, затым у Сірыі.
Вярнуўшыся дадому пасля звяржэння Садама, ён становіцца намеснікам старшыні Камітэта па дэ-баасітызацыі пры іракскім часовым урадзе. У задачы камітэта ўваходзіла чыстка органаў улады і арміі ад былых членаў партыі «Баас». Прадстаўнікі суніцкай абшчыны Іраку разглядалі гэтыя чысткі як частка змовы шыітаў, накіраванага на захоп улады ў Іраку. Аднак чысткі закранулі як шыітаў, так і сунітаў-прыхільнікаў былой кіруючай партыі.
22 красавіка 2006 года прэзідэнь Джаляль Талабані прызначыў Нуры аль-Малікі прэм’ер-міністрам Ірака.
У маі 2014 года палітычны блок Нуры Малікі набраў адносную большасць на парламенцкі выбарах у краіне (93 з 328 месцаў)[1].
У апошнія гады Малікі стаў праводзіць больш жорсткую палітыку, накіраваную на дамінаванне шыітаў, што, на думку Вашынгтонскай адміністрацыі, штурхавала сунітаў на ўзброенае супрацьстаянне[2].
У жніўні 2014-га, калі амерыканцы ў саюзе з састарэлым аяталай Алі Сістані (духоўны лідар іракскіх шыітаў) здолелі адправіць у адстаўку шматгадовага (з 2006-га) прэм’ера Нуры аль-Малікі, супраць якога, уласна, і пачалося суніцкае паўстанне, якім скарысталася «Ісламская дзяржава». Сістані заклікаў усіх іракцаў аб’яднацца ў барацьбе з ІД, а прэм’ерам стаў больш прымальны для сунітаў Хайдар аль-Абадзі.
Знаходзячыся ў адстаўцы, Нуры Аль-Малікі заявіў, што ЗША замяшаны ў змове па падзеле Ірака і ў аказанні падтрымкі тэрарыстычным арганізацыям. У інтэрв’ю ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты вялі ролю назіральніка, калі тэрарыстычная арганізацыя ІДІЛ захоплівала новыя раёны краіны, нягледзячы на тое, што ім былі вядомы планы і перамяшчэнні баевікоў, але яны не сталі наносіць удары па калонах тэрарыстаў у Заходняй пустыні Ірака. Па словах аль-Малікі, ёсць буйныя дзяржавы, уключаючы Злучаныя Штаты, якія імкнуцца падзяліць Ірак, і гэты праект па-ранейшаму існуе. У той жа час, ён падтрымаў барацьбу Расіі з тэрарызмам на Блізкім Усходзе[3].