Нур Махамад Таракі
Нур Махамад Таракі (15 ліпеня 1917 — 9 кастрычніка 1979) — афганскі грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменнік, журналіст, Генеральны сакратар ЦК НДПА (1965—1967 і 1977—1979) і лідар фракцыі «Хальк».
Нур Махамад Таракі пушту: نور محمد ترکۍ | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1 студзеня 1965 — май 1967 3 ліпеня 1977 — 16 верасня 1979 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Хафізула Амін | ||
| |||
30 красавіка 1978 — 16 верасня 1979 | |||
Папярэднік | Махамад Даўд Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Хафізула Амін | ||
| |||
1 мая 1978 — 27 сакавіка 1979 | |||
Папярэднік | Махамад Даўд | ||
Пераемнік | Хафізула Амін | ||
Партыя | НДПА (з 1965) | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | Журналіст, пісьменнік | ||
Дзейнасць | палітык, паэт, пісьменнік, журналіст | ||
Нараджэнне | 15 ліпеня 1917 кішлак Калай, павет Нава, Газни, Эмірат Афганістан ![]() | ||
Смерць | 9 кастрычніка 1979 Кабул, ДРА ![]() | ||
Пахаванне | Могілкі Колас Абчыкан, Кабул | ||
Бацька | Назар Махамад[1] | ||
Жонка | Нур Бібі Таракі[2] | ||
Дзеці | адсутнічаюць | ||
Пасля Саурскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады партыі НДПА, стаў Старшынёй Рэвалюцыйнага Савета і Прэм'ер-міністрам Афганістана (1978—1979), праводзячы марксісцкую палітыку ў Афганістане. Аднак сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія праводзіліся партыяй пад кіраўніцтвам Таракі, выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і актывізацыю ўзброенага супраціву, які перарос у Грамадзянскую вайну. Яго кароткачасовае праўленне адзначылася унутрыпартыйнай барацьбой, рэпрэсіямі і ўскладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне. Скінуты ў верасні 1979 года і таемна забіты.
Зноскі
- ↑ ТАРАКИ Нур Мохаммад (руск.) , База персоналий "Кто есть кто в Центральной Азии" .
- ↑ Слинкин М.Ф.. Народно-демократическая партия Афганистана у власти. Время Тараки-Амина (1978-1979 гг.) (1999.).
СпасылкіПравіць
- History of the brief period of Communist-controlled Government in Afghanistan (англ.)
- Biography of President Taraki at Afghanland.com (англ.)
- Telephone Conversation Between Kosygin and Taraki (англ.)
- Відэаматэрыялы
Папярэднік: Махамад Даўд (прэзідэнт), Абду-л-Кадыр (в.а.) |
1-ы Старшыня Рэвалюцыйнага савета Афганістана 30 красавіка 1978 — 14 верасня 1979 |
Пераемнік: Хафізула Амін |
Папярэднік: Махамад Даўд |
12-ы Прэм'ер-міністр Афганістана 1 мая 1978 — 27 сакавіка 1979 |
Пераемнік: Хафізула Амін |