Нусрат Фацех Алі Хан

Нусрат Фацех Алі Хан (13 кастрычніка 1948, Фейсалабад, Пакістан — 16 жніўня 1997, Лондан, Вялікабрытанія) — пакістанскі спявак, які ў асноўным выконваў музыку ў суфійскім стылі кавалі. Ён надзвычай папулярны сярод прыхільнікаў гэтага стылю; паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, да 2001 года было выпушчана 125 альбомаў з яго музыкай, што з’яўляецца рэкордам для запісаў у стылі кавалі. Атрымаў мянушку «Шахіншах кавалі», што азначае «Цар цароў кавалі».

Нусрат Фацех Алі Хан
Партрэт
Род дзейнасці спявак, музыкант, кампазітар, музычны педагог, storyteller, студыйны музыкант
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1948(1948-10-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1997(1997-08-16)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Бацька Fateh Ali Khan[d]
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Нусрат Фацех Алі Хан на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нусрат нарадзіўся 13 кастрычніка 1948 года ў пакістанскім горадзе Лаялпур (Фейсалабад), куды яго бацькі пераехалі з Індыі за год да нараджэння сына. Сям’я Хан на працягу 600 гадоў займалася музыкай. У дзяцінстве хлопчык не адрозніваўся вакальнымі здольнасцямі, таму яго бацька — вядомы выканавец кавалі Устад Фацех Алі Хан, хацеў, каб ён стаў доктарам ці інжынерам. Але ў 17 гадоў юнак убачыў сон, у якім яго ўжо памерлы да гэтага часу бацька завяшчаў Нусрату працягнуць сямейную справу і стаць спеваком. І Нусрат пачаў вучыцца мастацтву кавалі ў сваіх дзядзькоў — Устада Мубарака Алі Хана, Устада Саламата Алі Хана і Устада Навазіша Алі Хана. У 1964 годзе ён стаў удзельнікам ансамбля свайго бацькі, а ў 1971 годзе, пасля хваробы Устада Мубарака Алі Хана 23-гадовы Нусрат узначаліў ансамбль.

Абапіраючыся на пакінутыя ад бацькі і дзядзькам запісы выступаў, Нусрат распрацаваў свой уласны стыль выканання кавалі, падняўшы яго эстэтычнае і духоўнае значэнне на новы ўзровень, і стаў знакамітым выканаўцам у Пакістане і за яго межамі. У якасці асноўных інструментаў выкарыстоўваліся табла і фісгармонія. Яго брат Фарух Фацех Алі Хан на працягу 25 гадоў граў у ансамблі на фісгармоніі.

У 1985 годзе Нусрат выступіў з канцэртам у Велікабрытаніі. А затым здзейсніў турнэ па ўсёй Еўропе.

У 1989 годзе ён упершыню прыбыў з гастролямі ў ЗША. Тут жа прыняў удзел у запісе музыкі для кінафільмаў. У гэты час асаблівая вядомасць прыйшла да яго дзякуючы працы з Пітэрам Гэбрыелам над гукавой дарожкай да фільма «Апошняя спакуса Хрыста» (1988) і ўдзелу ў запісе альбомаў канадскага музыканта Майкла Брука. За гэтым рушыў услед шэраг альбомаў, супрацоўніцтва з іншымі заходнімі музыкамі, музычныя турнэ па розных (больш за 40) краінах.

Памёр у 1997 годзе ў Кромвельскім шпіталі Лондана з-за спынення сэрца.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Nusrat Fateh Ali Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.