Нэвіл Фрэнсіс Фіцджэральд Чэмберлен
Сэр Нэвіл Фрэнсіс Фіцджэральд Чэмберлен (1856 — 28 мая 1944) — афіцэр брытанскай арміі, а пазней генеральны інспектар каралеўскай ірландскай паліцыі. Сышоў у адстаўку ў 1916 пасля велікоднага паўстання. Яму прыпісваюць вынаходніцтва гульні ў снукер падчас службы ў горадзе Джабалпуры, у Індыі ў 1875 годзе.
Нэвіл Фрэнсіс Фіцджэральд Чэмберлен | |
---|---|
Род дзейнасці | паліцэйскі, афіцэр |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1944[2][1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Francis Falcon Chamberlain[d][4] |
Маці | Marianne Ormsby Drury[d][4] |
Жонка | Mary Henrietta Hay[d] |
Дзеці | Nora Mary Chamberlain[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раннія гады
правіцьЧэмберлен нарадзіўся ў ваеннай сям'і, сын Чарльза Фрэнсіса Сокала Чэмберлена і пляменнік Нэвіла Боулза Чэмберлена. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брэнтвуда, і Каралеўскай ваеннай акадэміі ў Сандхёрсце.
Ваенная кар'ера
правіць9 жніўня 1873 у званні малодшага лейтэнанта Чэмберлен быў залічаны ў Дэваншырскі полк, а ў жніўні 1874 года атрымаў званне лейтэнанта. У 1878 годзе, падчас Другой англа-аўганскай вайны, ён быў залічаны ў штаб фельдмаршала сэра Фрэдэрыка Робертса, галоўнакамандуючага брытанскай арміі ў Афганістане. Быў паранены ў бітве пры Кандагары. Ён служыў з Робертсам у Утакамандзе з 1881 па 1884. У жніўні 1885 быў ганараваны звання капітана, а ў лістападзе таго ж года ганараваны звання маёра. У 1890 годзе ён стаў ваенным сакратаром урада Кашміра. У 1894 годзе быў часова павышаны да звання палкоўніка, якое замацавалася за ім у 1899. У снежні 1899 у Паўднёвай Афрыцы ён зноў служыў з Робертсам у якасці першага памочнік-ад'ютанта і асабістага сакратара. У 1900 годзе ён стаў кавалерам ордэна Бані.
Каралеўская ірландская паліцыя
правіцьУ 1900 году Чэмберлен быў прызначаны генеральным інспектарам каралеўскай ірландскай паліцыі. Гэтыя ўзброеныя сілы знаходзіліся пад непасрэдным кантролем ірландскай адміністрацыі ў дублінскім замку. Паліцыя была адказная за збор разведвальнай інфармацыі, а таксама за падтрыманне парадку і фармальна была «вачамі і вушамі» ўрада. Чэмберлен афіцыйна падаў у адстаўку з войска 1 лістапада 1901. Ён стаў рыцарам ордэна Бані падчас каралеўскага візіту ў Ірландыю ў жніўні 1903, рыцарам Каралеўскага віктарыянскай ордэна ў 1911 годзе, рыцарам міласэрнасці ордэна Святога Яна ў красавіку 1914, а таксама быў узнагароджаны паліцэйскай медалём караля ў 1915 годзе. Гады службы Чэмберлена ў паліцыі супалі з уздымам шэрагу палітычных, культурных і спартыўных арганізацый, аб'яднаных сепаратысцкімі настроямі. Кульмінацыяй гэтага ўздыму стала стварэнне ваеннай арганізацыі ірландскіх добраахвотнікаў ў 1913 годзе. У дакладах галоўнаму сакратару Ірландыі Аўгустыну Бірэлю і намесніку галоўнага сакратара Мэцью Нэтэну Чэмберлен папярэджваў, што добраахвотнікі рыхтуюцца да паўстання і абвяшчэння незалежнасці Ірландыі. Велікоднае паўстанне пачалося на Вялікдзень 24 Красавік 1916 і працягвалася на працягу шасці дзён. Яно скончылася толькі тады, калі большая частка О'Конэл-стрыт была разбурана артылерыйскім агнём. Хоць Каралеўская камісія па паўстанні 1916 зняла віну за паўстанне з каралеўскай ірландскай паліцыі, Чэмберлен быў вымушаны сысці ў адстаўку, каб не наклікаць крытыку на выведвальныя сілы.
Далейшае жыццё
правіцьПасля выхаду на пенсію Чэмберлен жыў у Аскаце графства Бэркшыра. 19 сакавіка 1938 The Field апублікавала яго ліст, у якім ён сцвярджаў, што вынайшаў гульню ў снукер, калі служыў у 11-м Дэваншырскім палку ў Джабалпуры ў 1875 годзе. Яго заяву падтрымаў Комптон Макензі ў 1939 годзе, і гэта лічыцца ісцінай да гэтага часу.
Оксфардскі слоўнік нацыянальнай біяграфіі апісвае абставіны, пры якіх паўстала новая гульня:
Падчас службы ў Джабалпуры Чэмберлен распрацаваў новы варыянт пула шляхам увядзення каляровых шароў у гульню. Ён быў названы снукер - ўніжальная мянушка першакурснікаў-курсантаў, якія навучаліся ў Каралеўскай ваеннай акадэміі ў Вулвічы. Калі адзін з гульцоў памыліўся пры ўдары па каляроваму шару, Чэмберлен усклікнуў: 'Why, you're a regular snooker'. Тлумачачы гэты тэрмін для таварышаў па службе, Чэмберлен, каб супакоіць афіцэра, сказаў, што ўсе яны 'snookers at the game', і назва снукер або снукерны пул хутка замацавалася. |
Чэмберлен памёр 28 мая 1944 ва ўзросце 88.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 29 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. Colonel Sir Neville Francis Chamberlain // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ а б Kindred Britain