Адкрыць галоўнае меню

Нэлі Багуслаўская (сапр. Нінэль Захараўна Багуслаўская; 21 чэрвеня 1935, Крывы Рог — 28 студзеня 2018) — беларуская эстрадная спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1975).

Нэлі Багуслаўская
Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1935(1935-06-21)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 студзеня 2018(2018-01-28) (82 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Ізмаіл Львовіч Капланаў
Прафесія: спявачка
Кірунак: поп-музыка і эстрада
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

У 1958 годзе скончыла музычнае вучылішча ў Душанбэ. У 1962—1987 гадах салістка Беларускай філармоніі. У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам.

У 1986 годзе спявачка перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011 годзе, калі памёр Ізмаіл Капланаў.

Яе выканальніцкая манера вылучалася мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Юрыя Семянякі, «Спадчына» Ігара Лучанка.

ЛітаратураПравіць