Чхонджы

возера на мяжы КНДР і Кітая
(Пасля перасылкі з Нябеснае возера)

Чхонджы або Цяньчы (кар. 천지, кіт. 天池, вядома таксама як Нябеснае возера) — кратарнае возера, размешчанае на мяжы КНДР і Кітая. Знаходзіцца ў кальдэры вулканічнай гары Пэктусан, якая з'яўляецца часткай хрыбта Чанбайшань.

Чхонджы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 2 189 м
Даўжыня
  • 4,85 км
Шырыня 3,35 км
Плошча
  • 9,82 км²
Аб’ём 2 091 660 000 кубічны метр
Найбольшая глыбіня 384 м
Размяшчэнне
Краіна
Чхонджы (Паўночная Карэя)
Чхонджы
Чхонджы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1979 возера ўваходзіць у склад міжнароднага біясфернага запаведніка.

Апісанне правіць

Нябеснае возера занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самае высокае кратарнае возера ў свеце — вышыня паверхні вады складае 2189 м. Возера мае плошчу 9,82 км², з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну чэрвеня водная паверхня пакрыта лёдам. Вада вельмі празрыстая. У возеры водзіцца некалькі відаў рыб.

Кратар утварыўся ў выніку моцнага вывяржэння ў 969 годзе (± 20 гадоў). Берагі возера вельмі стромкія. Сілкаванне дажджавое, сцёк вады адбываецца праз раку Эрдаабайхэ, якая з’яўляецца адным з прытокаў Сунгары.

Зноскі