«Нябеснае качэўе» (кірг.: Сутак) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Мiрлана Абдыкалыкава[d][4].

Нябеснае качэўеM:
кірг.: Sutak
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Працягласць 81 хв.[3]
Краіна
Мова кіргізская мова
Год 2015 і 14 красавіка 2016[1][2]
IMDb ID 3894478

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[5].

Сюжэт правіць

Паэтычны эцюд пра традыцыі, якія павольна знікаюць. У высокіх гарах Кыргызстана жыве сям’я качэўнікаў: пажылы пастух Табылды, яго жонка Карачач, нявестка Шайыр і іх сямігадовая ўнучка Умсунай. Сын Шайыр вучыцца ў горадзе і прыязджае толькі на час летніх вакацый. Яе муж памёр шмат гадоў таму: патануў у горнай рацэ, спрабуючы выратаваць жарабя. Шайыр вырашыла застацца з сям’ёй з-за моцнай прыхільнасці да прыгожай зямлі і родзічаў. Сям’я разводзіць коней, і жыццё ідзе сваім парадкам на фоне маляўнічых краявідаў горнай цясніны. Але тут у жыцці Шайыр з’яўляецца метэаролаг Ярмек, чыя станцыя знаходзіцца недалёка ад хаты сям’і…[5]

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[6].

Зноскі правіць

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt3894478/ Праверана 7 мая 2016.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  3. Internet Movie Database — 1990.
  4. Sutak (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  5. а б Нябеснае качэўе (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022.
  6. Sutak — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі правіць