Нябесная механіка

Нябе́сная механі́ка – раздзел астраноміі, які вывучае рух нябесных целаў і іх сістэм у прасторы пад уздзеяннем сіл гравітацыі і сіл іншай фізічнай прыроды. Нябесная механіка вывучае фігуры нябесных целаў і іх устойлівасць, шмат спрыяе разуменню працэсаў паходжання і развіцця нябесных целаў і іх сістэм. Практычныя задачы нябеснай механікі ўключаюць вызначэнне элементаў арбіт нябесных целаў паводле дадзеных назіранняў, у прадвылічэнні месцаў нябесных целаў. На базе нябеснай механікі развіваецца новая галіна навукі, дынаміка касмічнага палёта.

Класічная механіка

Другі закон Ньютана
Гісторыя…

Фундамент нябеснай механікі складаюць законы Ньютана, а таксама закон гравітацыі. Гэтыя законы тэарэтычна абгрунтоўваюць атрыманыя эксперыментальным шляхам законы Кеплера, якія апісваюць рух планет і іх спадарожнікаў па арбітах.

Раздзелы нябеснай механікі:

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць