Нявежа

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Нявежа (Літва))

Няве́жа — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Нявежа
Характарыстыка
Даўжыня 9 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лебедзева
 • Каардынаты 54°17′16″ пн. ш. 26°42′07″ у. д.HGЯO
Вусце Уша
 • Месцазнаходжанне за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры
 • Каардынаты 54°23′08″ пн. ш. 26°42′17″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Маладзечанскі раён
physical
Нявежа
Нявежа
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва балцкага паходжання.

Корань Vež-  — фанетычны варыянт кораня Važ-, які ў назве літоўскай ракі Važ-upė[1].

Ад індаеўрапейскага *ṷegh- «рухацца, цягнуць, везці»[2], адкуль літоўскае vežti «везці», važiuoti «ехаць».

Гідранімічныя аналагі — назва задзвінскага возера Нявежа, ракі Нявежа (рус. Невежа) на Павоччы (прыток Упы)[3].

Назва ракі Нявежа значыць «Нехуткаплынная (рака)».

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі складае 9 км. Пачынаецца каля вёскі Лебедзева, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ва Ушу за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. На працягу 5 км перад вусцем каналізаваная.

Крыніцы

правіць
  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 368—369.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1118—1120.
  3. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 70.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

правіць