Няманя Нікаліч

чарнагорскі футбаліст

Няманя Нікаліч (сербск.: Немања Николић; нар. 1 студзеня 1988, Валева, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба «Калубара» з Бялграда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Футбол
Няманя Нікаліч
Nemanja Nikolić (born 1988).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1988(1988-01-01)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Montenegro.svg Чарнагорыя
Рост 184 см
Вага 84 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Калубара
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 25 (0)
2006—2007   Сербія Злацібар Вода (Хоргаш) 26 (2)
2007—2008   Чарнагорыя Грбаль (Раданавічы) 26 (1)
2010—2011   Сербія Спартак Злацібар Вода 22 (3)
2011—2013 Сербія ОФК (Бялград) 54 (5)
2013—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 53 (4)
2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (1)
2016 Ізраіль Хапаэль (Тэль-Авіў) 17 (3)
2017 Сербія Вождавац (Бялград) 14 (2)
2017—2018 Ізраіль Хапаэль (Раанана) 34 (0)
2019 Беларусь Мінск 9 (0)
2019—2020 Сербія Вождавац (Бялград) 25 (7)
2020—2021 Боснія і Герцагавіна Тузла Сіці 14 (0)
2021 Сербія Графічар (Бялград) 11 (0)
2021— Сербія Калубара (Бялград) 19 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2011 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 21) 9 (1)
2009—2016 Чарнагорыя Чарнагорыя 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 лютага 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец бялградскай «Црвены Звезды», выступаў у розных клубах Сербіі і Чарнагорыі ў арэндзе. З 2011 года быў іграком бялградскага ОФК.

«Дынама» МінскПравіць

У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. У мінскім клубе адразу замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Заставаўся асноўным іграком і ў наступным сезоне, пры гэтым стаў адным з лідараў клуба, дапамог яму выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. 11 снежня забіў гол у браму італьянскай «Фіярэнціны», які дазволіў «Дынама» атрымаць першую перамогу (2:1) у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

У 2015 годзе ў складзе «Дынама» ўжо не вызначаўся выдатнымі паказчыкамі на полі, а ў чэрвені 2015 года ўвогуле стаў гуляць за дубль. 9 ліпеня 2015 года кантракт з «Дынама» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[3]. За два гады ў складзе мінскага клуба згуляў за каманду ў 70 матчах у розных турнірах (уключаючы чэмпіянат і Кубак Беларусі, матчы Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 8 галоў і аддаў 7 галявых перадач.

БАТЭПравіць

Пасля раставання з «Дынама», у той жа дзень, 9 ліпеня, у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Пачынаючы са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчын на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

ІзраільПравіць

3 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Нікаліча ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з Тэль-Авіва[5]. У лютым 2017 года Няманя вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Вождавац»[6]. Выступаў за «Вождавац» да ліпеня, а ў лістападзе 2017 года зноў апынуўся ў Ізраілі, далучыўшыся да «Хапаэля» з Раананы.

«Мінск»Правіць

У сакавіку 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам «Мінск»[7]. Стаў асноўным іграком каманды, адгуляў за яе ў 9 матчах. У чэрвені 2019 года пакінуў сталічны клуб[8].

Вяртанне ў СербіюПравіць

У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Вождавац». У ліпені 2020 года перайшоў у баснійскі клуб «Тузла Сіці», падпісаўшы двухгадовы кантракт, аднак ужо ў студзені 2021 года разарваў пагадненне і зноў накіраваўся ў Сербію, папоўніўшы склад бялградскага «Графічара». У ліпені 2021 года стаў іграком клуба «Калубара».

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі. У 2009 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у матчы супраць Уэльса.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць