Няманя Човіч

сербскі футбаліст

Няманя Човіч (сербск.: Немања Човић; нар. 18 чэрвеня 1991, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэнань» з Чжэнчжоу.

Футбол
Няманя Човіч
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1991(1991-06-18)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Кітай Хэнань
Маладзёжныя клубы
2007—2008 Сербія Цэмент (Беацін)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 35 (11)
2010—2011 Італія Парма 0 (0)
2011 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 1 (0)
2011—2013 Сербія Спартак Злацібар Вода 34 (3)
2013 Сербія Доньі Срэм (Печынцы) 6 (0)
2014 Казахстан Спартак (Семей) 9 (3)
2014 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 11 (4)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (2)
2016 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 4 (0)
2016 Беларусь Мінск 24 (8)
2017 Грэцыя Ламія 3 (1)
2017 Беларусь Мінск 22 (3)
2018—2019 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 48 (17)
2019—2022 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 63 (16)
2022 Кітай Куньшань 32 (16)
2023— Кітай Хэнань (Чжэнчжоу)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Сербія Сербія (да 19) 3 (1)
2012 Сербія Сербія (да 21) 1 (1)
2021 Сербія Сербія 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 жніўня 2022

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру, гуляючы ў ніжэйшых лігах Сербіі. У 2010 годзе апынуўся ў складзе прымаверы італьянскай «Пармы», але так і не дасягнуў асновы клуба. Улетку 2011 года стаў іграком клуба сербскай Суперлігі «Вайводзіна», але ўжо праз месяц перабраўся ў «Спартак Злацібар Вода», дзе гуляў на працягу двух гадоў.

У другой палове 2013 года выступаў за «Доньі Срэм». Першую палову 2014 года правёў у Казахстане, гуляючы за «Спартак» з Семея. Пасля вярнуўся ў «Пролетар», гуляў з ім у Першай лізе Сербіі.

У лютым 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[2]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, нярэдка і ў стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове. У лістападзе 2015 года стала вядома, што «Шахцёр» не будзе падаўжаць кантракт з сербам, і той пакінуў клуб[3].

У сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Пролетар». Згуляў за клуб чатыры матчы, пасля чаго зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[4]. Здолеў замацавацца ў аснове мінчан, з 8 галамі ў чэмпіянаце стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Ламія» з другога дывізіёна Грэцыі[6]. Аднак, ужо ў сакавіку разарваў кантракт і неўзабаве зноў далучыўся да «Мінска»[7]. У першай палове сезона 2017 гуляў нерэгулярна, шмат прапускаючы з-за траўм, але пазней стаў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[8].

У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Пролетара». У ліпені 2019 года перайшоў у «Вайводзіну», з якой выйграў Кубак Сербіі. У красавіку 2022 года перабраўся ў кітайскі клуб «Куньшань», якому па выніках сезона 2022 дапамог перамагчы ў Першай лізе, а сам стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сакавіку 2023 года «Куньшань» спыніў існаванне, і ў красавіку нападнік перабраўся ў «Хэнань».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі.

25 студзеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Дамініканскай Рэспублікі (0:0).

Дасягненні правіць

Зноскі