Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам
Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам — зніклыя пахаванні салдат і афіцэраў Вермахта, пераважна загінулых у баявых дзеяннях супраць партызан і Чырвонай Арміі недалёка ад «Усходніх могілак», у лесапарку паміж кварталам «Маяк Мінска» і станцыяй метро «Барысаўскі тракт». Вядомы пад назвамі «Могілкі герояў» (Нeldenfriedhof) «Ганаровыя могілкі» (Ehrenfriedhof) і «Салдацкія могілкі» (Soldatenfriedhof)[1]. Плошча пахаванняў 4,3 га альбо менш[2].
Пахаванні
правіцьДакладнай інфармацыі пра гэтыя вайсковыя пахаванні мала, многія факты базіруюцца толькі на вусных сведчаннях. Адсутнічае шырокі доступ да дакументальнай інфармацыі пра іх тэрыторыю і пахаваных на іх людзях. Лічыцца, што ў гэтым раёне пахавана ад 2 400[3] да 3 000[4] чалавек з улікам пераноса сюды ў 1943 годзе рэшткаў каля 1 200 чалавек з раёна Акадэміі навук.
Сярод іншых мог быць пахаваны забіты пад Хатынню нямецкі атлет Ганс Вёльке, бо на нямецкай старонцы Вікіпедыі пра Ганса Вёльке без спасылкі на крыніцу сцвярджаецца, што месца яго пахавання — могілкі пад Мінскам ля Москаўэр штрасэ (Маскоўская шаша), заходні бок, рад 22, магіла 28[5], што практычна выключае іншыя варыянты нямецкіх вайсковых пахаванняў побач з сучасным праспектам Незалежнасці ў Мінску.
Лёс могілак пасля Вялікай Айчыннай вайны
правіцьПахаванні праводзіліся ў перыяд з 28 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года, калі Мінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Ёсць інфармацыя, што сюды ў 1943 годзе перанеслі вайсковыя пахаванні з раёна Акадэміі навук і 1-й гарадской бальніцы Мінска. Паводле ўспамінаў аднаго з старажылаў, пахаванні былі знішчаны адразу пры аднаўленні савецкай улады: танкі Чырвонай Арміі прайшліся па магілах, на якіх пазней пасадзілі лес[6].
На працягу свайго існавання пахаванні пакутавалі ад марадзёраў. У канцы 1980-х гадоў падчас пракладкі труб ля праспекта Леніна з боку лесапарка было раскідана мноства чалавечых касцей, якія доўга не прыбіралі[7]. Чалавечыя косці ля лесапарку і ў ім самім знаходзілі і раней. У 2011 годзе, пасля пачатку будаўніцтва «Маяка Мінска», адзін блогер з ліку амарскага руху некрапалістаў Беларусі знайшоў у лесапарку сляды дзейнасці «чорных капацеляў», у тым ліку кінутую галёначную костку чалавека[8]. Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра знаходжанне чалавечых касцей падчас будаўнічых работ на тэрыторыі комплекса «Маяк Мінска» і падчас будаўніцтва лініі метрапалітэна паміж ст. «Усход» і «Барысаўскі тракт» не апублікавана.
Перапахаванне астанкаў у ХХІ ст.
правіцьУ 2014 годзе Народны саюз Германіі для дагляду воінскіх пахаванняў разам з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь пачаў перапахаванне астанкаў салдат Верхмахта, а таксама вайскоўцаў армій саюзнікаў Германіі на зборныя могілкі. За цёплы перыяд года супрацоўнікі Народнага саюза і беларускія вайскоўцы эксгумавалі і перавезлі значную частку захаваўшыхся астанкаў з нямецкіх вайсковых могілак у Мінску на зборныя могілкі ў Беларусі. Да пачатку кастрычніка 2015 года рэшткі вайскоўцаў з пахаванняў бліжэй да мікрараёна «Маяк Мінска» былі вывезены на зборныя могілкі ля Бярозы[9][10][11].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Архіў БДА НТД 6-2-24, 6-2- 25
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцей
- ↑ Андрей Осмоловский. На немецком кладбище в Березе захоронили останки 1000 солдат вермахта(недаступная спасылка)
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцей
- ↑ [1]
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Косці пад падмуркам: працяг гісторыі
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Косці пад падмуркам
- ↑ Немецкое кладбище времён Второй мировой войны в Минске
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Заканчэнне гісторыі касцей
- ↑ Блог Андрэя Берастоўскага. Развітанне з немцамі
- ↑ Андрей Осмомовский. На немецком кладбище в Березе захоронили останки 1000 солдат вермахта(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Из истории минского немецкого военного кладбища на Московском шоссе. часть 1 Архівавана 4 сакавіка 2016., часть 2 Архівавана 4 сакавіка 2016., часть 3 Архівавана 4 сакавіка 2016., часть 4 Архівавана 4 сакавіка 2016., часть 5 Архівавана 4 сакавіка 2016., часть 6 Архівавана 4 сакавіка 2016. (по материалам историка О. Усачева) // Минск старый и новый
- Абмеркаванне могілак Вермахта на форуме, прысвечаным Вермахту (ням.)
- Рэзервовыя рвы могілак на відэа: Яндэкс Дыск і YouTube