Нямецкі музей фільмаў

Нямецкі музей фільмаў (ням.: Deutsches Filmmuseum) — прысвечаны гісторыі кіно і стварэнню фільмаў музей у Франкфурце-на-Майне, які знаходзіцца на беразе Майна у раёне Заксэнхаўзэн (т.зв. Музейны бераг). Гэта адзін з шасці музеяў фільмаў у Германіі. Агульная выставачная плошча складае 2100 кв. метраў. Музей быў адкрыты ў 1984 годзе.

Славутасць
Нямецкі музей фільмаў
Das-Deutsche-Filmmuseum.jpg
50°06′18″ пн. ш. 8°40′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Нямецкі музей фільмаў

У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлены экспанаты з гісторыі фільма, працоўныя прылады і крокі кінавытворчасці. Сярод экспанатаў знаходзяцца статуэтка Оскар, атрыманая Максіміліянам Шэлам за фільм Нюрнбергскі працэс (1961), а таксама больш чым 200-гадовы скрупулёзна адноўлены чароўны ліхтар.

Штогод тут таксама праводзяцца чатыры спецыяльных выставы, якія прызначаны канкрэтным абласцям кінематаграфіі і жанру кіно, а таксама розным сацыяльным тэмам і іх адлюстраванню ў фільмах.

У музеі таксама размешчаны кінатэатр, дзе правадзіцца паказ гістарычна значных, а таксама эксперыментальных фільмаў. У дадатак прапануюцца лекцыі і дыскусіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Славутасці Франкфурта