Нямецкі рамантызм
Нямецкі рамантызм — дамінантны кірунак у філасофіі, мастацтве і культуры нямецкамоўных краін канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў.
Раннія нямецкія рамантыкі мерыліся сінтэзаваць новы адменнік культуры, філасофіі і навукі, азіраючыся на Сярэднявечча як на больш простую мадэль узаемадзеяння культуры і чалавека. Тым не менш, з цягам часу раннія рамантыкі ўсё больш усведамлялі кволасць таго адзінства, якога яны шукалі[1]. Познія ж нямецкія рамантыкі адзначалі больш моцны ўплыў штодзённай рэчаіснасці на з першага погляду ірацыянальныя і звышнатурльныя праекцыі розуму паэтычнага творцы. У прыватнасці, нямецкі паэт Генрых Гейнэ крытыкаваў ранніх рамантыкаў за разгляданне Сярэднявечча ў якасці мадэлі адзінства паміж мастацтвам і грамадствам[1].
Выбітныя асобы нямецкага рамантызмуПравіць
Ключавыя постаці нямецкага рамантызму:
Літаратары і філосафы
- Іаган Готфрыд Гердэр
- Генрых Гейнэ
- Ахім фон Арнім
- Беціна фон Арнім
- Клеменс Брэнтана
- Жан Поль
- Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
- Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
- Фрыдрых Гёльдэрлін
- Генрых фон Кляйст
- Адам Генрых Мюлер
- Наваліс
- Фрыдрых Вільгельм Іозеф Шэлінг
- Фрыдрых Шлегель
- Аўгуст Вільгельм Шлегель
- Фрыдрых Шляемахер
- Эрнст Шульц
- Людвіг Іаган Тык
- Людвіг Уланд
- Альберт фон Шаміса
- Эрнст Морыц Арнт
Кампазітары
- Людвіг ван Бетховен
- Іаганес Брамс
- Ферэнц Ліст
- Фелікс Мендэльсон
- Франц Шуберт
- Роберт Шуман
- Рыхард Вагнер
- Карл Марыя фон Вебер
Артысты
Зноскі
- ↑ а б German literature (англ.). Encyclopædia Britannica. Праверана 9 мая 2011.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нямецкі рамантызм
- Фонд Каспара Давіда Фрыдрыха(англ.) Архівавана 27 кастрычніка 2008.
- Архіў Эрмітаж(англ.) Архівавана 11 снежня 2008.