Нямыльня
Нямы́льня[1] (у верхнім цячэнні Лубянка[2]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).
Нямыльня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 380 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Глыбоцкае |
• Каардынаты | 52°02′58″ пн. ш. 31°14′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад вёскі Карпаўка |
• Каардынаты | 52°01′28″ пн. ш. 30°56′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Гомельская вобласць, Чарнігаўская вобласць |
Раёны | Гомельскі раён, Рыпкынскі раён |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання. У параўнанні з формай «Нямыльня» найбліжэйшая да адпачатнага стану засведчаная форма Нямільня[3]. Адпачатная балцкая форма аднаўляецца як *Nemilnà (Немілна́).
У форме назвы «Нямыльня» канечны элемент «-ня» ўтварыўся ў выніку кампенсацыйнага змякчэння пасля пераходу -мі- > -мы- (таксама як назва Проня з пярвейшага *Прёна[4]). Наступная стадыя — форма назвы «Нямыльна» (варыянт назвы іншай сожскай ракі Нямільня, прытока Сажа пасля яго сутоку з Проняй)[5], у якой ужо зусім празрыстая сувязь з «мыла». У гэтым жа рэгіёне такі ж самы пераход -мі- > -мы- адбыўся і ў гідроніме Мытва (ад першапачатковага балцкага Mituvà)[6], які ў народным ужытку праасацыявалі з «мыць».
Корань Nem- ад індаеўрапейскага *nem- «гнуць; гнуцца», ад якога і назва Нёмана[7].
Ад гэтага кораня ў літоўскай мове два рэлікты: nem-uogė «(ягада) чарніка» і nemunė «(грыб) апёнак». Першае даслоўна «баравая ягада», другое — «балацінны (грыб)». Корань *nem- даваў два значэнні — «бор» і «балаціна», якія абодва матываваныя семантыкай няроўнасці рэльефа: бор на «выгнутым» падняцці, балаціна ва «ўвагнутай» нізіне[8].
Гідронімы з коранем Nem- больш даўнія за пазнейшыя вытворныя значэнні «бор» і «балаціна», яны мелі значэнне «звілістасці». Такога ж паходжання таксама назвы Няміга, Нямеда (рака на Падзесенні).
У назве *Немілны корань пашыраны рэдкім балцкім пашыральнікам -ln-, як і ў назве літоўскага возера Asalnai (As-, -ln-)[9]. Ён сустракаецца і ў літоўскім словаўтварэнні: kebti «чапляцца» — kebelnas «цяжкі, блытаны».
Той жа пашыральнік -ln- у назве возера Акельня (адпачатная форма як літоўская рачная назва Akilnà[10]) недалёка ад вусця *Немілны. *Акілной мусіў называцца прыток *Немілны, засведчаны як «Аткільня». Такі ж назоўны комплекс (у назвах ракі і яе прытоку карані розныя, а пашыраныя яны адным і тым жа пашыральнікам) і на Верхнім Павоччы, дзе ў раку Гардату ўцякае рака *Аката (> рус. Гордота, Акатовка).
Значэнне назвы *Немілна можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[11]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[2]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.
Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Лубянка (справа, часткова на мяжы з Украінай)[1], Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[2]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[12]).
Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).
Крыніцы
правіць- ↑ а б Блакітная 1994.
- ↑ а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург. — С. 138.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202—203.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург. С. 120.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 197.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 764.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 631—632.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981.- С. 48.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — С. 37.
- ↑ Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
- ↑ Сайт Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 ліпеня 2016.
Літаратура
правіць- Нямы́льня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нямы́льня // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 274. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)