Нямы сойм

сойм Рэчы Паспалітай
(Пасля перасылкі з Нямы сейм, 1717)
Аб другім Нямым сойме гл. Гарадзенскі сойм, 1793

«Нямы» сойм (1 лютага 1717) — сойм Рэчы Паспалітай, скліканы для вылучэньня умоў каралю Аўгусту II. Нямы сойм з'явіўся непасрэдным вынікам дзейнасці Тарнагродскай канфедэрацыі 17151717 гадоў, якая ўяўляла сабой магнацка-шляхецкі саюз, які бараніў свае саслоўныя і нацыянальныя інтарэсы. Сойм атрымаў вядомасць дзякуючы таму, што доўжыўся ўсяго адзін дзень. Ён увайшоў у гісторыю як «нямы» таму, што кароль прыняў патрабаванні, якія яму выстаўляліся (вывад саксонскіх войскаў, пашырэнне паўнамоцтваў Сойма і Сената, абмежаванне асабістай улады караля) практычна без адзінага слова. Да такога рашэння яго схіліў расейскі цар Пётр I. У выніку шляхта ўмацавала прадстаўнічыя органы ўлады ў краіне, а па абсалютызму быў нанесены адчувальны ўдар. Сойм зацвердзіў пратэкцыю рускага цара над Рэччу Паспалітай.