Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Нясвіж. Заснаваны 24 верасня 1944 года пастановай Баранавіцкага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, адкрыты як педагагічнае вучылішча. Першы дырэктар — Арцём Пятровіч Саўчанка.
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа | |
![]() Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. Вучэбны корпус №1 | |
Год заснавання | 1944 |
---|---|
Тып | каледж |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | 222603, Мінская вобласть, г. Нясвіж, вул. Чкалава, 8. |
nesko.by | |
З 3 сакавіка 1946 года педвучылішча пачало насіць імя Якуба Коласа. Педагагічнае вучылішча функцыянавала 12 гадоў. За гэты перыяд было падрыхтавана каля 1000 настаўнікаў. У 1956 годзе Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа было закрыта, а яго навучэнцы пераведзены для далейшага навучання ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна[1]. Зноў адкрыта як вучылішча ў 1984 годзе, з 1994 года — каледж. У 2008 годзе вернута імя Якуба Коласа.
СпецыяльнасціПравіць
- Дашкольная адукацыя
- Пачатковая адукацыя
- Замежная мова
- Дызайн
- Турызм і гасціннасць
- Фізічная культура
Вядомыя навучэнцыПравіць
- Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык
- Іван Дзмітрыевіч Ралько, беларускі літаратуразнавец
Вядомыя выкладчыкіПравіць
- Анатоль Майсеевіч Бардовіч (нар. 1928) — мовазнавец.
ЛітаратураПравіць
- Нясвіжскі педагагічны каледж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ (Загад Міністэрства асветы БССР ад 26.06.1956 г.)