Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Рэзідэнцыя Радзівілаў

Нясві́жскі пала́цава-па́ркавы ко́мплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку (да 1599 г.) у будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні[1]. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.

Замак
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
53°13′22,36″ пн. ш. 26°41′30,25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Нясвіж
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Джавані Марыя Бернадоні
Заснавальнік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Дата заснавання 1583
Будаўніцтва XVIXVIII стагоддзі
Сайт niasvizh.by
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Architectural, Residential and Cultural Complex of the Radziwill Family at Nesvizh
(Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у горадзе Нясвіжы)
Спасылка № 1196 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі II, IV, VI
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 2005  (29-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі замак з'яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі[2]. Замак меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў[3].

У агульнай планіроўцы і пабудове Нясвіжскага замка прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, значна перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем. Пілястры, рэльефныя дэкарацыі, скульптурныя застаўкі надаюць фасаду пластычнасць, багатая ляпніна высокага франтона з гербам — шыкоўнасць і ўрачыстасць.

3 тыльнага боку цэнтральнага корпуса знаходзіцца двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма вуглавымі вежамі, а ва ўсходняй васьміграннай вежы на другім паверсе — каплічка князя, перакрытая купалком з ляпнінай.

Вежа з аркай уезду ў замак вынесена наперад да моста і выканана ў выглядзе параднай брамы, характэрнай для беларускага дойлідства. Арка пераходзіць у тунэль са скляпеннямі, які праразае насыпны вал і выводзіць у двор насупраць цэнтральнага корпуса. Такі прыём стварае цікавую глыбінную перспектыву.

Вонкава палац выглядаў заўсёды вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў[4].

Сярэднявечны феадальны замак пасля некалькіх перабудоў ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль з вялікім адкрытым дваром, акружаным манументальнымі будынкамі. У ім пераплялося мноства розных стыляў, што сведчыць аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох[3]. Упрыгожаны стройнымі вежамі і вежкамі, комплекс набыў рамантычную прывабнасць, а вада ў сажалках і яркая зеляніна ландшафтнага парку завяршылі фарміраванне палацава-замкавага комплексу, аднаго з лепшых ва Усходняй Еўропе[5].

Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА з 2005 года.

Нясвіжскі палац мае вельмі рамантычны від — манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў…

У дарадзівілаўскую эпоху

правіць
 
Помнік Юрыю Нясвіжскаму ў Старым парку. Сучасная навука ставіць пад сумнеў дачыненне князя да Нясвіжа.

З XIX ст. пэўны час першай згадкай пра Нясвіж лічылі ўпамінанне пад 1223 годам князя Юрыя Нясвежскага (Юрья Несвежъского), аднаго з удзельнікаў бітвы на Калцы[2], забітага татарамі сярод іншых князёў, у т.л. «…Святаслава Шумьскаго, Мсціслава Чернеговського з сынам,…». Пры гэтым «Спісам рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст. гарады «Шумьскыи і Несвежьскыи» згадваюцца ў Уладзіміра-Суздальскай зямлі. Вядомы ў XIV—XVI ст. і князі Несвіцкія на Валыні, чыім родавым уладаннем напэўна быў Несвіч (цяпер у Луцкім раёне Валынскай вобл. Украіны), а нашчадкамі князі Збаражскія, ніяк з Нясвіжам не звязаныя.

Першая пэўная згадка Нясвіжа паходзіць з Літоўскай метрыкі, калі вялікі князь Казімір Ягелончык у 1445 годзе даў яго Мікалаю Няміравічу, ад гэтага надання захаваўся толькі паслушны ліст: «Ѡт великог(о) кн(я)зя Казимира королевича ко всим людемъ Несвижаномъ, [ш]то Клавко дѣржалъ. Дали есмо | Несвижь паноу Миколаю Немировичоу со всим, по тому ж, какъ Клавко дѣржалъ. И вы бы его были | послушни. Псан оу Меречи сентяб(ря) 17 день, индик(т) оу 9»[6][7]. У дакуменце Нясвіж не называецца ні замкам, ні горадам, ні дваром[8].

Наступная згадка Нясвіжа тычыцца падзей 1495—1505 гадоў, з яе зразумела, што ў канцы XV ст. «двор Нясвіж» належаў маршалку гападарскаму і намесніку бельскаму Солтану Аляксандравічу. 10 лістапада 1492 г. новаабраны вялікі князь літоўскі Аляксандр надае Нясвіж маршалку земскаму і троцкаму ваяводзе Пятру Янавічу Мантыгірдавічу. У 1502 годзе Нясвіж згадваецца ў Хроніцы Быхаўца ў сувязі з набегам крымскіх татараў: «Татарове ж пошли в загоны в землю и шедши воевали около Клецка и Несвижа и зажгли город Клецк…». Як цэнтр воласці Нясвіж выступае і ў грамаце 1509 годзе, якая паказвае, каго і куды кароль адправіў перапісваць землі.

Такім чынам, шэраг крыніц сярэдзіны XV — пачатку XVI ст. сведчыць, што Нясвіж тады ўжо існаваў, аднак быў не горадам, а «дваром», цэнтрам невялікай воласці[6].

 
Магчымае першапачатковае знаходжанне «двара Нясвіжа» на месцы гарадзішча Замкавішча за 3 км на ўсход ад сучаснага замка

Археалагічныя даследаванні на месцы сучаснага замка сведчаць, што замак і паселішча з’явіліся тут не раней за XVI ст. Знаходкі на тэрыторыі замка адносяцца да канца XVI — пачатку XIX ст., блізкія да матэрыялаў з раскопак Мірскага замка, які з 1568 года належаў Радзівілам[9]. На думку А. Мяцельскага, першапачатковы «двор Нясвіж» размяшчаўся на гарадзішчы правабярэжжа Ушы, паміж сучаснымі вёскамі Слаўкава, Качановічы і Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, за 3—4 км на ўсход ад сучаснага горада. Гарадзішча вядома пад мясцовымі назвамі Замкавішча і Багумілле. Функцыянаванне гарадзішча спынілася ў асноўным на мяжы XV—XVI ст.[10].

Уладальнік Нясвіжа канца XV ст. троцкі ваявода Пётр Янавіч Мантыгердавіч загінуў у 1494 годзе не пакінуўшы сыноў, яго вялікія ўладанні былі падзелены, Нясвіж адышоў да дачкі Соф’і, якая была замужам са смаленскім ваяводам Станіславам Кішкам — такім чынам Нясвіж аказаўся сярод уладанняў Кішак.

У 1513 годзе князёўна Ганна з Кішак узяла шлюб з Янам Радзівілам (Барадатым), да якога перайшоў Нясвіж разам з замкам[2]. Гэтую дату Радзівілы лічаць афіцыйнай датай пачатку свайго валодання Нясвіжам, таму ў 1913 годзе яны ўрачыста адзначылі 400-гадовыя ўгодкі валодання горадам[11].

Драўляны замак

правіць

Лічыцца, што драўляны замак быў пабудаваны пры ўладальніках Кішках, перабудова замка прыпісваецца Мікалаю Радзівілу Чорнаму (згадваецца ў 1551 г.). Археалагічна замак ніколі не быў даследаваны і вядомы толькі дзякуючы гравюры Т. Макоўскага, дзе ён часткова праглядаецца ў ніжнім левым куце гравюры з выявай Нясвіжа і паказаны пад назвай «Domus capitanei» — «Дом старасты».

Размяшчаўся на ўзгорку на тэрыторыі сучаснага Старога парку[12]. Гэта ўзвышша, верагодна, першапачаткова знаходзілася пасярод балот і было добра абаронена з усіх бакоў, а з паўднёвага боку яно фактычна замыкала мыс, на якім пасля быў пабудаваны замак Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. Аб памерах гэтага ўзвышша можна меркаваць па плане Нясвіжа 1796, на якім гэта ўзвышша знаходзіцца на поўнач ад каменнага замка Мікалая Радзівіла Сіроткі, на гэтым узвышшы ў той час размяшчаліся стайні і карэтны двор Радзівілаў. Мяркуючы па плане, узвышша мела памеры каля 200х100 метраў і стаяла напачатку мыса паміж утвораным пазнейшым Дзікім возерам і багністай нізінай, размешчанай на паўночным захадзе ад замка. Узвышша яшчэ праглядаецца на плане горада 1796, але ўжо адсутнічае на плане горада 1810 года[13].

 
Domus capitanei на фрагменце гравюры Т. Макоўскага (глядач «стаіць» тварам на поўдзень)

Мяркуючы па фрагменце гравюры, замак меў чатырохвугольную форму з чатырма трох'яруснымі вежамі па кутах і ўязной брамай з паўночна-ўсходняга боку[14]. На гравюры выразна відаць два ўзроўні байніц, якія ўзвышаюцца над замкавымі сценамі, часткі веж.

Па сваёй планавай кампазіцыі замак уяўляў сабою тыповы замак-кастэль, характэрны для Заходняй Еўропы канца XV — першай паловы XVI ст. і меў найбліжэйшую планавую аналогію з Мірскім замкам[13]. На тэрыторыі замка знаходзіліся: каля паўднёва-заходняй сцяны стаяў двухпавярховы княжацкі палац з двума рызалітамі і ганкам з аднасхільным дахам паміж імі. Каля ўсходняй сцяны замкавага падворка быў двухпавярховы будынак, а ў цэнтры — базіліка. Уздоўж заходняй сцяны замка стаялі яшчэ некалькі аднапавярховых будынкаў[14].

Вялікі будынак з двума рызалітамі (княжацкі палац) быў павернуты ва ўнутраную частку замка. Зыходзячы з прапорцый, будынак быў трохпавярховы, як і вежы. Паміж рызалітамі размяшчаўся ўваход у будынак, аформлены ў выглядзе аднасхільна крытага ганка. Мяркуючы па афармленні франтонаў, гэты будынак быў цагляным, хоць не выключана, што аўтар мог проста нарысаваць замак, а насамрэч ён быў драўляным.

Бліжэй да цэнтра замка, перпендыкулярна будынку палаца, паказаны іншы вялікі будынак. Гэты будынак мае закруглены франтон, што дазваляе разглядаць яго як культавае збудаванне, пабудаванае ў стылі гатычнай базілікі. На процілеглым фасадзе гэтага будынка праглядаецца крыж. Хутчэй за ўсё, улічваючы рэлігійныя погляды Мікалая Радзівіла Чорнага і яго брата Яна, гэты будынак з'яўляецца кальвінісцкім зборам.

Каля паўднёва-ўсходняй сцяны замка паказаны яшчэ адзін вялікі шматпавярховы будынак, а ўздоўж паўночна-заходняй сцяны быў невялікі аднапавярховы будынак. Другі будынак, які стаяў уздоўж паўночна-заходняй сцяны, — значна большы. Цэнтр замка паказаны як тэрыторыя, засаджаная дрэвамі, — магчыма, тут знаходзіўся невялікі замкавы парк, што ў цэлым было даволі распаўсюджанай з'явай у замках Заходняй Еўропы.

Ролю замку як буйнога ваеннага цэнтра пацвярджае і вялікі спіс ваеннага рыштунку, які быў вывезены з Нясвіжскага замка ў 1569 у Чарнаўчыцы пад Брэстам. Як доўга функцыянаваў гэты замак, дакладна невядома, хутчэй за ўсё пасля пабудовы новага каменнага замка Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам, верагодна, яго пабудовы паступова прыйшлі ў заняпад[15]. У інвентары Нясвіжскага княства 162829 «Domus capitanei» ўжо не згадваецца, імаверна, к гэтаму часу яго будынкі былі разабраны[14].

Будаўніцтва мураванага замка

правіць
 
Заснавальнік замка М. К. Радзівіл Сіротка. 17 ст. Невядомы мастак.

Лічыцца, што першапачатковая распрацоўка праекта замка пачалася М. К. Радзівілам Сіроткам адразу ж пасля размеркавання былых уладанняў бацькі з братамі ў снежні 1577. На праектным плане палаца, знойдзеным у Кіеўскім архіве, напісана, што палац быў закладзены ў 1582, тады як на закладной дошцы, якая вісіць над уваходам у палац, надпіс паведамляе: «Мікалай Крыштоф Радзівіл, князь на Алыцы і ў Нясвіжы, граф у Шыдлаўцы, Міры і Крожах, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, іерусалімскі кавалер, пасля шматлікіх прац, якія ён вынес дзеля дзяржавы пры Жыгімонце Аўгусце, Генрыху і Стэфане, першых каралях, як у мірны час, так і на вайне, каб засведчыць сваю любоў роднаму дому падчас паломніцтва ў Святую зямлю, ажыццёўленага паводле зароку, сам будучы адсутным, заклаў першыя падмуркі гэтага замка, у год ад нараджэння Збавіцеля 1583, 7 мая». Таму, афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 7 мая 1583 года[16].

Няясна, што прымусіла нясвіжскага князя Мікалая Радзівіла Сіротку ў маі 1583 года пачаць будаўніцтва сучаснай крэпасці на месцы старога драўлянага замка. Прычынай гэтага мог быць пажар, а магчыма на рашэнне князя паўплывала еўрапейская фартыфікацыйная практыка. Вядома, што зіму 1581 г. Радзівіл правёў у Італіі, дзе мог на ўласныя вочы бачыць і належным чынам ацаніць узоры італьянскага ваеннага дойлідства[2]. Традыцыйна лічыцца, што новы замак было даручана пабудаваць італьянскаму архітэктару Джавані Бернардоні, вучню італьянскіх дойлідаў Джакама да Віньёла і Джакама Дэла Порта, які прымаў удзел у будаўніцтве славутай царквы Іль-Джэзу ў Рыме[17]. Вера ў здольнасці і талент архітэктара была настолькі вялікая, што Мікалай Радзівіл паехаўшы у вандроўку ў Палесціну, дазволіў весці будаўнічыя працы без сябе[2]. 16 красавіка 1583 г. князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ўступіў на карабель, які плыў у Святую зямлю. Падчас вандравання Мікалая Радзівіла Сіроткі па Святой зямлі ў Нясвіжы будаўніцтва бастыённага замка працягвалася, а пасля вяртання князя і адыходу яго ад грамадскага жыцця ў 1584, пачаўся найбольш актыўны перыяд будаўніцтва замка, які працягваўся да 1600 года.

Звычайна, знойдзены ў Кіеве альбом прыпісваюць манаху, архітэктару ордэна езуітаў Джавані Марыі Бернардоні, аднак лічыцца, што ён з'явіўся ў Нясвіжы толькі ў ліпені — жніўні 1586, у гэтым выпадку праект замка быў распрацаваны яшчэ да яго прыезду, а работы па яго ўзвядзенні ўжо ішлі поўным ходам. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, сапраўднага аўтара праекта Нясвіжскага замка трэба шукаць дзесьці ў Францыі. А на думку Т. Бернатовіча, праекціроўшчыкам Нясвіжскага замка быў адзін са значных інжынераў у блізкім асяроддзі караля Стэфана Баторыя, сярод якіх асаблівую ўвагу прыцягваюць постаці Рудальфіна (памёр у 1584) і яго памочніка Герцула Расінья, якія актыўна супрацоўнічалі з каралём. Тым не менш, дакладна вядома, што Бернардоні прыняў удзел у праектаванні ўнутранага аздаблення палаца, бо ў альбоме Бернардоні ёсць праекты камінаў для замка[18].

Першы замак Мікалая Радзівіла Сіроткі

правіць
 
Т. Макоўскі. Гравюра Нясвіжа і Нясвіжскага замка. Пачатак XVII ст. (глядач «стаіць» тварам на поўдзень, замак размешчаны ў ніжнім левым вугле гравюры)

У першапачатковым выглядзе замак адлюстраваны на гравюры Т. Макоўскага (пачатак XVII ст.)[1]. Нясвіжскі замак быў збудаваны на паўвостраве, на правым беразе ракі Ушы. Замак у плане меў чатырохвугольную форму, памерамі 170 х 120 м, быў акружаны гліняным валам з бастыёнамі па вуглах, сухім абарончым ровам, гласісам (умацаванай дарогай) па знешнім перыметры рова і равелінам перад уваходам на замкавы мост[19].

Замак быў акружаны шырокім ровам, які спачатку быў сухім, а пасля пачаў запаўняцца вадой. Узровень вады ў рове рэгуляваўся. Замак быў фактычна астраўным, з дзвюма воднымі межамі. Трапіць у замак з горада можна было толькі па доўгім драўляным мосце цераз возера. У выпадку небяспекі мост лёгка разбіраўся. Гэты мост дасягаў абарончага рова з перакінутым цераз яго пад'ёмным мостам[2]. Таксама перад уваходам на замкавы мост існаваў земляны рэдут, аддзелены ад астатняй тэрыторыі ровам шырынёй да 8 м і глыбінёй 2 м.

Роў вакол замка быў абмураваны з абодвух бакоў цаглянай сцяной вышынёй да 4 м і таўшчынёй да 2 м. Шырыня рова каля бастыёнаў дасягала 22 м. Вал узвышаўся над узроўнем баявой пляцоўкі на 7 м і меў шырыню каля падэшвы да 20 м. На яго можна было трапіць па пандусах, якія выводзілі з замкавага падворка на ўсходні, паўднёвы і заходні бастыёны. Ад паўночнага бастыёна вёў спецыяльны праход да будынка гараднічага. Пандус з замкавага двара каля ўязной брамы меў шырыню каля 3 м. Перад валам знаходзілася баявая пляцоўка шырынёй да 4,5 м, прыкрытая мураваным брустверам з байніцамі. Ніжэй знаходзіліся арэльёны паўкруглай формы дыяметрам да 4 м з байніцамі для гармат. Выхад на баявую пляцоўку перад валам ажыццяўляўся праз вароты ва ўязной браме і праз брамы каля ўсходняга бастыёна замка[19].

Уверсе вал пераходзіў у мураваны бруствер з дадатковымі ўмацаваннямі. З боку замкавага двара брустверная лінія агню была абаронена яшчэ адной каменнай сцяной. Падыход да замка з заходняга боку быў умацаваны трохвугольным шанцам, да якога вялі 2 пад'язныя дарогі. Такім чынам, уздоўж галоўнай восі знаходзіліся як мураваная брама з рассоўным мостам, так і трохпавярховы палац з васьміграннымі вуглавымі вежачкамі. Характэрна, што вал Нясвіжскага замка засланяў сабой ад абстрэлу ўвесь першы паверх будынкаў. Усярэдзіне вала, які меў скляпеністыя памяшканні, размяшчаліся асобныя дапаможныя службы, тут былі чатыры таемныя выхады, а таксама стайні[2].

 
Праектны план фасада палаца М. К. Радзівіла Сіроткі

Адзін з падземных хадоў ішоў ад усходняга бастыёна замка да так званага «дома пушкара» (які размяшчаўся ў заходняй частцы замкавага падворка) і меў даўжыню каля 25 м, шырыню 1,3 м і вышыню 2,3 м). У цэнтральнай частцы падземнага хода захавалася шахта памерамі 1,3 х 1,3 м, якая вяла да заходняга бастыёна замка. У сістэме абароны замка існаваў падземны ход (даўжыня 42 м, шырыня 1,3 м, вышыня 1,6—2,3 м) з замкавага двара ў абарончы роў. Адначасова ў гэты падземны ход з замкавага двара вёў мураваны канал ліўневай каналізацыі шырынёй 0,9 м і вышынёй 0,6 м. Яшчэ адзін такі канал памерамі 0,4 х 0,6 м вёў з замкавага падворка ў роў пад паўночна-ўсходняй галерэяй XVIII стагоддзя[14]. У XVII ст. на бастыёнах узвялі 4 абарончыя вежы (вядомыя па інвентарах)[2].

 
Рэканструкцыя палаца першага замка М. К. Радзівіла Сіроткі

Мяркуючы па малюнку Т. Макоўскага, замак першапачаткова забудоўваўся асобна стаячымі будынкамі. На гравюры бачныя ўязная брама, прылеглыя да яе драўляныя пабудовы, арсенал, трохпавярховы каменны будынак, побач з якім знаходзілася наглядальная вежа і княжацкі палац.

Сам палац уяўляў сабой амаль квадратны ў плане, памерам каля 25x23 м трохпавярховы будынак, па вуглах якога стаялі васьмігранныя вежы з байніцамі. Уздоўж доўгіх бакоў будынка размяшчаліся прамавугольныя рызаліты памерам 7x5,5 м, якія добра праглядаюцца на гравюры Т. Макоўскага. Іх падмуркі былі знойдзены падчас археалагічных даследаванняў, але на праектным плане рызалітаў яшчэ няма. Уваход у замак, мяркуючы па гравюры, быў арганізаваны ў выглядзе параднага ганка з дзвюма лесвіцамі, якія вялі на другі паверх рызаліта, размешчанага на фасадзе палаца, адкуль адкрываўся ўваход у самі княжацкія памяшканні.

Верагодна, другой закладзенай пабудовай замку быў арсенал як найважнейшае памяшканне для захоўвання ваеннага рыштунку.

Мяркуючы па гравюры Т. Макоўскага, арсенал планаваўся як вялікае памяшканне, на 10 акон у даўжыню. Аднак самы першы захаваны інвентар замка (1658) кажа пра яго як пра невялікую пабудову — на 5 акон. Такім ён фактычна з'яўляецца і сёння. Верагодна, на гравюры Т. Макоўскага намаляваны праектны план арсенала, які так і не быў канчаткова рэалізаваны. Таксама археалагічныя даследаванні, праведзеныя ў яго памяшканні, паказалі, што на самай справе ў XVI—XVII стст. ён быў меншы чым цяперашні арсенал, які датуецца XVIII стагоддзем. Першапачатковае памяшканне для арсенала мела памеры 18x9 м. Удакладніць іх дазваляе захаваны фрагмент аркавага падмурка яго паўночнай сцяны.

Трохпавярховы каменны будынак, размешчаны справа ад уваходу ў замак, быў закладзены толькі ў 1587, і яго будаўніком, а магчыма, і аўтарам праекта быў М. Забароўскі, які працаваў у князя яшчэ ў Міры ў 1575. Сярод іншых будаўнікоў, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні будынкаў на пляцоўцы замка ў канцы XVI ст., згадваюцца Войцех Каберніцкі, Лянарт «муляр», Самуэль Міхайлоўскі[20].

Замак у XVII стагоддзі

правіць

У часы ардынацый Яна Юрыя і Альбрэхта Уладзіслава

правіць

Практычна ўсе наступныя нясвіжскія ардынаты сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. жылі пераважна ў замку ў Бялай, што было абумоўлена не толькі яго лепшай фартыфікацыяй, але, у першую чаргу, яго блізкасцю да сталіцы дзяржавы — Варшавы.

Пасля смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў валоданне Нясвіжскай ардынацыяй уступіў у 1616 Ян Юрый Радзівіл, які рэдка бываў у Нясвіжы, жывучы пераважна ў Варшаве і Вільні. Практычна Нясвіжам ён карыстаўся выключна як тытулам сваіх уладанняў — «князь на Алыцы і Нясвіжы» — і як крыніцай даходаў.

Пра яго дзейнасць у якасці нясвіжскага ардыната вядома толькі тое, што ў 1617 ён сустракаў тут каралевіча Уладзіслава, які ехаў у Маскву, разлічваючы заняць царскі трон. Каралевіча, па ўспамінах сучаснікаў, побач з езуіцкім калегіумам сустрэлі феерверкам і ўрачыстай прамовай. У горадзе насустрач выйшлі з харугвамі ўсе рамесныя цэхі, а на прыёме ў палацы, калі прагучаў тост у яго гонар, далі гэтакі артылерыйскі залп, што ў горадзе мала дзе засталіся цэлыя шыбы. Каралевіч Уладзіслаў прабыў у Нясвіжы тры дні, а на развітанне князь Ян Юрый Радзівіл падарыў яму некалькі сваіх лепшых гармат[21].

Пасля смерці Яна Юрыя ў канцы 1625 нясвіжскім ардынатам стаў яго брат князь Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, які вялікую частку часу праводзіў у сваёй рэзідэнцыі ў Чарнаўчыцах.

Перабудова замка пры Аляксандры Людвіку

правіць

Пасля працяглага перапынку справу свайго бацькі па ўпарадкаванню радавога гнязда працягнуў Аляксандр Людвік Радзівіл. Дзесьці ў 40-х гадах XVI ст. на змену драўляным прыбудовам да ўязной брамы Нясвіжскага замка прыходзяць аднапавярховыя каменныя карпусы, у якіх, мяркуючы па інвентарнаму апісанню замка 1658, мясціліся шматлікія службовыя і гаспадарчыя памяшканні.

 
Макет замка часоў першай паловы 17 ст. Экспануецца ў музеі Нясвіжа

Па звестках з інвентарнага апісання, з левага боку ад уваходу размяшчалася памяшканне для пражывання Нясвіжскага гараднічага, якое складалася з сенцаў і двух памяшканняў. За імі размяшчаўся выхад на вал, які і цяпер часткова захаваўся. Сам выхад на вал заканчваецца замкнёным памяшканнем, але калісьці, прайшоўшы праз корпус і павярнуўшы направа, можна было падняцца на паўночны бастыён замка і прайсці, схаваўшыся за вал, уздоўж паўночнай курціны замка. За выхадам на вал размяшчаўся двухпавярховы дом для салдат, за якім стаяў цэйхгауз.

З правага боку ад уваходу ў замак у прыбудове да брамы размяшчалася замкавая турма, за ёй была пякарня, а далей бровар і дом вінакура. За ім знаходзілася яшчэ адна турма, далей каля трохпавярховага будынка размяшчалася ліцейная майстэрня, у якой вырабляліся гарматы і званы. У памяшканні, што над брамай, размяшчалася княжацкая бібліятэка. На вежы над уязной брамай з самага пачатку функцыянавання замка меўся гадзіннік.

Пры князю Аляксандры Людвіку палац быў злучаны аднапавярховай аркаднай галерэяй з трохпавярховым будынкам. Другая, сіметрычная першай галерэя, вяла да пабудаванай у гэты ж час другой васьміграннай вежы, якая размяшчалася паміж палацам і арсеналам. Пры яе будаўніцтве Аляксандр Людвік паспрабаваў дабіцца пэўнай сіметрыі ў замку — новую вежу ён размясціў насупраць наглядальнай вежы, пабудаванай яшчэ пры Мікалаі Сіротку. Новая вежа да нашага часу не захавалася, яна была разбурана падчас швецкага пагрому замка ў 1706, і пра яе вядома толькі дзякуючы пісьмовым крыніцам і археалагічным дадзеным. Як паказалі археалагічныя даследаванні, вежа была 8-гранная, з даўжынёй грані каля 2 м і шырынёй сцен падмурка 1,3-1,4 м. Мяркуючы па інвентарах замка 1658 і 1673 гг., у гэтай вежы знаходзіўся парахавы склад[22].

Замак падчас падзей вайны 1654—1667 гадоў

правіць

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай нанесла свой змрочны адбітак на Нясвіжскім замку гэтак жа, як і на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства. Напад войскаў цара Аляксея Міхайлавіча і іх ваенныя поспехі прывялі да таго, што ў 16541655 амаль усе землі Вялікага Княства Літоўскага былі захоплены маскоўскай арміяй. Як вынік згаданых падзей, восенню 1655 на тэрыторыі Літвы засталося некалькі анклаваў, не занятых чужымі войскамі. На захадзе такую ролю выконвала, у першую чаргу па прычыне свайго геаграфічнага становішча Берасце, дзе знаходзіліся рэшткі арміі ВКЛ і харугвы асабістага набору літоўскага падканцлера Казіміра Льва Сапегі. Далей на ўсход паспяхова супрацьстаялі ворагу толькі некаторыя прыватныя крэпасці, якія былі акружаны сучаснымі фартыфікацыямі бастыённага тыпу, мелі моцны, забяспечаны адпаведнай артылерыяй, гарнізон і вялікія харчовыя і ваенныя запасы. Да іх ліку можна аднесці Стары Быхаў, які ляжаў на Дняпры, і тры крэпасці — Слуцк, Ляхавічы і Нясвіж, якія знаходзіліся ў глыбіні краіны, на землях перыферыйнага Наваградскага ваяводства.

 
Малады магнат Міхал Казімір Радзівіл у вельмі няпросты час вайны з Масковіяй здолеў абараніць замак ад захопу ворагам

У той час Нясвіж належаў літоўскаму крайчаму, маладому магнату Міхалу Казіміру Радзівілу (нарадзіўся ў 1635), які толькі пачынаў сваю грамадскую дзейнасць. Ён стаў уладаром горада пасля смерці бацькі — вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка (памёр 21 сакавіка 1654), фактычна незадоўга да пачатку вайны з Масквой. Становішча пагаршалася яшчэ і тым, што малады князь быў вымушаны ў названы час весці судовую цяжбу за атрыманы пасля смерці бацькі маёнтак.

Нясвіж знаходзіўся ў глыбіні краіны, а таму да 1655 не існавала якой-небудзь рэальнай пагрозы, што ён стане аб'ектам атакі варожага войска. У тым ліку і па гэтай прычыне ў мірны час у замку знаходзіўся адносна невялікі гарнізон, які, хутчэй за ўсё, налічваў некалькі дзясяткаў салдат-пехацінцаў і драгунаў, утрыманне якіх з уласнай кішэні аплачвалі Радзівілы. Становішча рэзка змянілася летам 1655, калі маскоўскія войскі пры падтрымцы казацкіх атрадаў фарсіравалі Бярэзіну і ўварваліся ўглыб Вялікага Княства Літоўскага, захапіўшы 8 жніўня Вільню, а потым Коўна і Гродна.

У верасні 1655 корпус Аляксея Трубяцкога, які ішоў з-пад Старога Быхава, і казацкія атрады пад камандаваннем Залатарэнкі, што вярталіся з-пад Гродна злучыліся пад Слуцкам. Пасля няўдалай спробы ўзяць Слуцк (2—6 верасня) маскоўскія войскі і казакі Залатарэнкі з'явіліся каля 25 верасня пад Нясвіжам. Хутчэй за ўсё, рашэнне штурмаваць замак, дзе ў той час знаходзіўся сам Міхал Казімір Радзівіл, не было прынята, а войска задаволілася спусташэннем горада. Хоць дакладны ход падзей невядомы, здаецца, што ахвярай ворага ў той час стаў неўмацаваны новы горад, а яго жыхары схаваліся за сценамі старога горада, які, верагодна, таксама не быў захоплены[23].

 
План замка і горада ў 1665 годзе

Ацэньваючы падзеі таго часу, уладальнік Слуцкае княства князь Багуслаў Радзівіл пісаў 12 лістапада 1655 Я. Ляшчынскаму, што ў «ваяводстве Наваградскім, за Нёманам, толькі Слуцк і Нясвіжскі замак выстаялі».

Хоць замак і не быў узяты штурмам, ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Падчас аблогі былі спалены ўсе дахі, згарэлі апартаменты трэцяга паверха ў палацы і камяніцы. Быў знішчаны дэкор мармуровай залы, княжацкай капліцы і мармуровага эркера. Разбураны завяршэнні замкавай вежы і частка брамы з гадзіннікавай вежай[24].

Зважаючы на пастаянную небяспеку наезду ворагаў, уладальнік Нясвіжа Міхал Казімір Радзівіл, на той час крайчы літоўскі, аддае тэрміновыя загады па аднаўленню і ўзмацненню замка. На працягу 1654—1655 гг. былі ўзмацаваны вал, мураваная сцяна перадвалу, быў закладзены прывалак, з часткова разабранай мураванай стайні пад валам былі ўтвораны шанцы. Тады ж капачамі выбіралася зямля для ўтварэння «ніжняга» рова.

Як паказалі далейшыя падзеі, намаганні па ўмацаванню замка не былі марныя і аказаліся як ніколі дарэчы[25].

Трэба адзначыць, што ў наступныя гады значна большую небяспеку для Нясвіжа ўяўлялі не рускія войскі, а аддзелы Багуслава Радзівіла, якія стаялі ў Слуцку. Гэта было звязана са спробай рэалізацыі палітычных планаў князя, які з канца 1655 г. пачаў рэалізацыю сваёй ідэі па стварэнню ўласнага ўдзельнага княства, якое б знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад Швецыі. 3 гэтае прычыны 4—5 снежня 1655 аддзелы пад камандаваннем слуцкага каменданта Адама Волакса хітрасцю захапілі Нясвіж. Праз 8 дзён пасля гэтага капітуляваў і Мірскі замак, які таксама належаў крайчаму. Жаўнеры Багуслава аднак не змаглі асесці ў гэтых гарадах: Нясвіж быў адбіты ўжо ў першыя дні красавіка 1656 высланай гетманам Сапегам харугвай мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі.

Яшчэ больш сур'ёзная пагроза для Нясвіжа ўзнікла вясной 1660, калі Наваградскае ваяводства стала аб'ектам нападу войска князя Івана Хаванскага. На пачатковым этапе кампаніі маскоўскія аддзелы не стваралі клопатаў Нясвіжу, бо былі заняты аблогай суседніх Ляхавіч. Гарнізон Нясвіжа імкнуўся па меры сваіх магчымасцей дапамагаць абаронцам гэтай крэпасці, у першую чаргу паралізуючы лініі камунікацыі Хаванскага і з поспехам арганізоўваючы напады на тылы праціўніка[26].

У 1660 ваявода Хаванскі пісаў цару ў сваім данясенні, што змушаны зноў пасылаць у Нясвіж ваяводу І. Змеева  (руск.), якому «загадаў горад абсадзіць і промысел над Нясвіжам чыніць, колькі літасцівы Бог дапамогі падасць». Хаванскі лічыў, што вылазкі з горада ратных людзей наносяць яго войску вялікія страты, асабліва дастаецца фуражырам, якія прыязджалі з-пад Ляхавіч на пошукі «хлебных запасаў і конскіх кармоў»[5].

Толькі ў чэрвені маскоўскі военачальнік вырашыў актыўна дзейнічаць у раёне Нясвіжа. Ажыццяўленне сваіх планаў ён даручыў корпусу колькасцю каля 2500 салдат, які з-пад Магілёва прывёў яму на дапамогу князь Змееў. Верагодна, што маскоўскае войска ў чарговы раз спаліла новы горад, які знаходзіўся па-за лініяй умацаванняў, пасля чаго пачалі падрыхтоўку да аблогі замка і старога горада, але 26 чэрвеня нечакана яе знялі. Хаванскі пачаў прыспешаную канцэнтрацыю ўсіх падначаленых яму атрадаў для супрацьстаяння літоўскім і каронным войскам на чале з Паўлам Янам Сапегам і Стэфанам Чарнецкім, што ішлі з захаду. У сваю чаргу паражэнне, якое маскоўскія войскі пацярпелі пад Палонкай праз два дні, прывяла да таго, што ўся Наваградчына ў хуткім часе была вызвалена ад атрадаў ворага, а ў наступныя тыдні фронт хутка прасоўваўся на захад, у кірунку Дняпра. Сам Нясвіж да моманту падпісання Андрусаўскага перамір'я (30 студзеня 1667) быў недасягальным для атак царскіх войскаў[27].

Аднаўленне замка

правіць

У 1661 г. сойм Рэчы Паспалітай, маючы на ўвазе важнае абарончае значэнне Нясвіжа, пастанавіў кампенсаваць выдаткі М. К. Радзівіла на аднаўленне фартыфікацыі замка ў памеры 56 628 польскіх злотых. Гэта соймавая ўхвала стымулявала працяг аднаўленчых работ у замку, што праводзіліся з ініцыятывы М. К. Радзівіла ў 1660-х — 70-х гг., а ў 1680-х — 90-х гг., ужо пры ардынацтве яго пераемнікаў Ежы Юзафа (16801689) і Караля Станіслава (1689 — 1719), ажыццяўленне буйнамаштабнай рэканструкцыі ўсяго абарончага комплексу.

Работы, якія праводзіліся на фартыфікацыях у 1660-я — 70-я гг., мелі характар галоўным чынам аварыйных. Аднак наспела пільная патрэба ў карэннай рэканструкцыі замкавых умацаванняў, якая пачалася прыблізна ў канцы 1670-х гг., а ў поўным аб'ёме была рэалізавана на працягу наступных двух дзесяцігоддзяў.

Пераўтварэнні заключаліся ў мадэрнізацыі абарончага комплексу ў адпаведнасці з правіламі так званай старагаландскай школы, якая абапіралася на дакладна акрэсленыя геаметрычна-матэматычныя прынцыпы. Яна задавальняла вялікі попыт у моцных і адначасова лёгкіх у будаўніцтве фартыфікацый. Гэтая школа была вельмі папулярная ў Рэчы Паспалітай на працягу ўсяго XVII стагоддзя і нават у першай палове XVIII ст., шырока практыкавалася перабудова даўнейшых замкаў. Не пазбегла гэтых навацый і нясвіжская фартыфікацыя[28].

Фартыфікацыйныя збудаванні замка былі значна ўзмоцнены, бастыёны прыпадняты на 1,5 м і падоўжаны на 7 м. Адначасова ў другой палове XVII ст. ў дадатак да рэдута каля ўвахода ў замак перад замкавым ровам былі насыпаны 3 новыя трохвугольныя бастыёны, якія спалучаліся з рэдутам перад уваходам і стваралі другую васьмівугольную лінію бастыённых умацаванняў. На процілеглым баку ракі Ушы быў узведзены так званы тэт-дэ-пон, які прыкрываў падыходы да Слаўкаўскай грэблі. Тады ж пачалі запаўняць замкавы роў вадой. Магчыма, аўтарам ідэі і праекта па ўзмацненню замка ў 2-й пал. XVII ст. быў архітэктар і фартыфікатар Т. Спіноўскі[14].

Пра Спіноўскага вядома, што ён знаходзіўся ў Нясвіжы ў 1657 — пачатку 1658 гг. і ў той час цесна супрацоўнічаў з Багуславам Радзівілам па ўмацаванню фартыфікацый Слуцка, Біржаў, Караляўца. У Нясвіжы па заказу Міхала Казіміра Радзівіла архітэктар займаўся «выстаўленнем пэўнай Мадэлі, да Фартэцы Нясвіжскай прыналежнай (якую Князь… Пан Падчашы вельмі жадаў мець у сябе)». Але Спіноўскі «Мадэль» не скончыў і ў студзені 1658 ад'ехаў у Слуцк (магчыма, прыхапіўшы «Мадэль» з сабой). Адтуль на пачатку лютага ён пісаў да Б. Радзівіла, што яго праца можа быць выкарыстана як у Слуцку, так і ў Нясвіжы; але лепшыя магчымасці архітэктару бачыліся ў Слуцку з-за адсутнасці ў Нясвіжы дастатковай колькасці спецыялістаў.

У архіўных крыніцах, маючых дачыненне да гэтага перыяду існавання замкавага комплексу, прозвішча Спіноўскага больш не сустракаецца. Вядома, што ў другой палове 1670-х работы па ўмацаванню фартыфікацый праводзіліся пад кіраўніцтвам Дэлявалі (сапраўднае імя — Густаў Адольф Дэ ля Вале де Гоб), якому непасрэдна падпарадкоўваліся ўсе ўдзельнікі работ. Таксама вядома, што заробак апошняга складаў вялікую па тых часах сумму 1000 злотых у год. Па дадзеных за 2-ую палову 1690-х гг., вядома, што фартыфікацыйныя работы праводзіліся пад кіраўніцтвам «оберштэрлейтананта» Пятра Яна Вогшэ.

У выніку праведзенай рэканструкцыі замкавых фартыфікацый, можна меркаваць, што працы былі здзейснены ў асноўным на галоўнай і дадатковай (знешняй) лініях умацаванняў, і што фартыфікацыі больш не зведалі змен свайго аблічча[29].

Замак у XVIII стагоддзі

правіць

Замак падчас падзей Паўночнай вайны

правіць

У сакавіку 1706 г. падчас Паўночнай вайны швецкія войскі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траутветэра, маёра Спенса і ротмістра Дрефэншульца перайшлі Нёман, і, разбурыўшы Нягневічы, Карэлічы, Мір, рушылі на Нясвіж, які належаў вялікаму канцлеру літоўскаму Каралю Станіславу. У горадзе размяшчаўся гарнізон у 2000 казакоў пад камандаваннем запарожскага палкоўніка Міклашэўскага (паводле запісаў Уладзіслава Сыракомлі войскамі камандаваў Міхаловіч).

Прыбыўшы пад сцены горада і паставіўшы тры батальёны драгунаў, Траутветэр адначасова ўдарыў па варотах і гарадскіх валах і захапіў іх. Шведы напалі так нечакана і хутка, што частка казакоў у баі з перавышаючымі сіламі праціўніка загінула, астатнія схаваліся ў хатах, адкуль вялі агонь па непрыяцелі. Пяцьсот казакоў зачынілася ў сценах езуіцкага калегіума, які Траутветэр без гармат вялікага калібру ўзяць не змог. Шведы падпалілі горад, у агні загінула каля 500 казакоў, многіх узялі ў палон. Ад штурму замка князёў Радзівілаў шведы адмовіліся.

Тым не менш, злучыўшыся пад Клецкам з войскамі на чале з Карлам XII, памножаныя швецкія сілы зноў падышлі да Нясвіжа, каб усё-такі ўзяць замак. Нягледзячы на добры стан умацаванняў, абаронцаў замку не хапала: увесь гарнізон складаў 200 чалавек, з якіх толькі 96 былі салдатамі. Рыхтуючыся да рашучага штурму, Карл XII паслаў у замак Траутветэра і генерал-ад'ютанта Розенстэрна з ультыматумам: кашталяну нясвіжскай крэпасці Баліману было прапанавана праз гадзіну здаць замак. Уладальнік замка Караль Станіслаў Радзівіл у гэты момант адсутнічаў у Нясвіжы, дапамогі гараджанам чакаць было неадкуль. Тым не менш кашталян замка хацеў быў абараняцца, але мяшчане і шляхта, змучаныя пажарам і вайною, угаварылі яго здаць крэпасць без бою[30].

 
Адна з гармат, затопленых шведамі ў замкавым рове, знойдзеная падчас рэканструкцыі 2010 г.

Фактычна гэта была першая ў гісторыі замка капітуляцыя, прычым без бою. Упершыню на двор замка ступіла нага захопніка і, да ўсяго іншага, захопніка, узлаванага на яго гаспадара. Шведы аказаліся скорымі на адплату[31].

На працягу 2 тыдняў шведы знішчалі мураваную фартыфікацыю замка, ад чаго асабліва пацярпела абкладка рова каля бастыёнаў, быў цалкам знішчаны арсенал[14]. Была падарвана і замкавая брама.

Частку замкавых гармат шведы пераплавілі дзесьці за замкам, а частку забралі з сабой, аднак пасля былі вымушаны потым затапіць у рацэ Лахва. Пасля адыходу шведаў ў чэрвені 1717 іх дасталі з ракі і вярнулі ў замак: 11 гармат і 2 марціры адліўкі 1557—1695 гг. Сярод іх былі безназоўныя гарматы калібрам 1,5 локця, дзве гарматы калібрам па 3,5 локця і гармата калібрам 2,25 локця. Таксама шведы затапілі «Гідру», «Папугая», «Цэрбера» і іншыя гарматы калібрам ад 2,25 да 4 локцяў.

Драбнейшая агнястрэльная і старая зброя — гакоўніцы, былі не проста знішчаны — затоплены ў замкавых равах, а да ўсяго іншага яшчэ і прысыпаны раскапанымі валамі і разбуранымі каменнымі сценамі. У 1739 пры ачыстцы замкавага рова сынам Караля Станіслава Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькай у рове была знойдзена вялікая колькасць ядраў, а ў 2006 і 20102011 таксама пры ачыстцы замкавага рова дзве гакоўніцы, фрагменты яшчэ дзвюх гакоўніц і ствол жалезнай гарматы[31].

Замак быў адноўлены ў 20-я гг. XVIII ст., але паступова губляў свае першапачатковыя рысы. Была істотна зменена сістэма фартыфікацыі. Абмураваныя бастыёны, якія падарвалі шведы, саступілі месца новым, земляным[5].

Аднаўленне і росквіт замка пры Міхале Казіміры Радзівіле Рыбаньку

правіць

Працы па аднаўленню замка вяліся млява і павольна, і да канца жыцця Караля Станіслава (1719) Нясвіжскі замак так і не быў канчаткова адроджаны.

 
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Пасля падзелу бацькавай маёмасці і адыходу да малодшага брата Гераніма замка ў Бялай, Міхал Казімір аднаўляе Нясвіжскі замак і робіць яго сваёй цэнтральнай рэзідэнцыяй.

Найбольшы размах работы набылі пры Міхале Казіміры Радзівіле Рыбаньку, які стаў менавіта тым князем, які на працягу 38 гадоў валодання нясвіжскай ардынацыяй ізноў здолеў адрадзіць радавое гняздо — Нясвіжскі замак. Гэтаму спрыяла тое, што Рыбанька пасля дасягнення паўналецця братам Геранімам Фларыянам саступіў бліжэйшую да Варшавы рэзідэнцыю Радзівілаў Бялу свайму малодшаму брату Гераніму і быў вымушаны заняцца адраджэннем для сябе разгромленага шведамі радавога замка. У пэўнай ступені, пасля Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі менавіта князь Міхал Казімір Рыбанька быў тым Радзівілам, які звярнуў увагу на Нясвіж і зноў зрабіў яго цэнтрам радавых уладанняў[32].

Адноўлены і перабудаваны ў стылі барока замак паўстаў пасля 1726. Архітэктарам перабудовы быў К. Ждановіч, які ў 1740 пабудаваў таксама «новую палацавую капліцу». На працягу 18 ст. ў будаўніцтве палаца прымалі ўдзел архітэктары М. Педэці (у 1748—52), М. Фларыяновіч (1775—78, К. Спампані (1778—79), А. Лоцы (1783, праект галерэі). У выніку менавіта пры князю Міхале Казіміры Радзівіле замак атрымаў тое аблічча, якое захавалася да сённяшняга дня[33].

 
Пасля перабудовы замку пры Міхале Казіміры Рыбаньку Нясвіжскі палац атрымаў амаль тое аблічча, якое захавалася да нашых дзён. Макет. Экспануецца ў Нясвіжскім музеі.

Над рэстаўрацыяй карцін у замку працаваў мастак Ёхан Конрад Бланк, які ў 1738 падпісаў дагавор на капіраванне ўсіх партрэтаў, якія яму пакажа Міхал Казімір Радзівіл. Рэстаўрацыяй палотнаў у замку ў 1738—1741 таксама займаўся Ян Фульчын. Працяглы час на княжым двары (1733—1764) працавалі Ксаверый Дамінік Гескі і яго сын Юзаф Ксаверый, а таксама Гірш Ляйбовіч[34].

У нясвіжскім рэестры карцін 1746 года згадана 289 адзінак захавання. Да XVIII стагоддзя адносіцца фарміраванне тэматычных комплексаў партрэтаў, якія размяшчаліся ў спецыяльных залах — рыцарскім, гетманскім, вішнявецкім, панятоўскім і інш[35].

У 1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла. 3 1740 года дзейнічаў прыгонны тэатр, які спачатку ставіў камедыі і трагедыі, пазней перавагу аддавалі балетам і операм. Першай п'есай была «Узор справядлівасці». Сам тэатр праіснаваў да 1791 года[33].

Першыя пераклады Уршулі Францішкі Радзівіл рабіліся менавіта для нясвіжскай сцэны. І творы французскіх драматургаў у Нясвіжы часам ставіліся раней, чым у Варшаве і Пецярбургу. Адной з такіх тэатральных сцэн Нясвіжскага замка, так званай «Ля рова на вале», была паўкруглая пляцоўка, арганізаваная на бастыёне, размешчаным паміж Замкавым возерам і абарончым ровам замка. Мяркуючы па даце першай пастаноўкі, яна была арганізавана ў 1747. Гледачы размяшчаліся на замкавым вале і на гаўбцы трохпавярховага корпуса. Фонам спектаклям служылі роўнядзь возера і від горада на далёкім плане. Па перыметры сцэны, верагодна, стаялі скульптуры муз мастацтва — Калліопы, Эўтэрпы, Мельпамены, Тэрпсіхоры, Таліі, Эраты, Палігімніі, Кліа, Ураніі, якія чаргаваліся з іншымі ўпрыгожаннямі сцэны. Ва ўсякім разе, да сённяшняга дня ўздоўж дарожкі на бастыёне захаваліся 16 круглых каменных пастаментаў для скульптур[34].

У 1755 годзе ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя» па праекце Маўрыцыа Педэці[33][36].

У 1768 годзе ўзнікла ідэя стварэння спецыяльнага будынка-галерэі для карцін, праект якога быў даручаны архітэктару Аўгустыну Лоцы, бо ў 1760-1770-я гады ў калекцыі Радзівілаў было іх каля тысячы, і яна стала самай значнай і велізарнай на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай[35].

Караль Станіслаў Радзівіл «Пане каханку». Вяршыня росквіту замка

правіць

У сярэдзіне і канцы 18 стагоддзя замак спазнаў некалькі капітуляцый. Пры Каралю Станіславе ў Рэчы Пасталітай разгарэлася барацьба за каралеўскую ўладу, у выніку якой уладальнік замка Караль Радзівіл, вядомы пад мянушкай «Пане Каханку», аказаўся ў апазіцыі да існуючай улады. У канфлікт умяшаліся расійскія ўлады, якія ў чэрвені 1764 занялі радзівілаўскі Слуцк, а затым пад камандаваннем М. Бжастоўскага падышлі да Нясвіжа і сталі патрабаваць здачы гармат. Да гэтага часу радзівілаўская міліцыя ўжо была разгромлена рускімі войскамі пад Слонімам 26 чэрвеня 1764, і гораду чакаць дапамогі было неадкуль. Сам Караль Станіслаў у гэтай бітве не ўдзельнічаў: ён адпачываў у Радзівілімонтах (цяпер Чырвоная Зорка) пад Клецкам, а пасля паражэння вымушаны быў збегчы праз Палессе на Валынь у Алыку.

Нясвіж, застаўшыся без абаронцы, тым не менш, не адразу здаўся рускім войскам. Рускіх парламенцёраў спачатку нават не пусцілі ў гарадскія вароты. Тады Бжастоўскі аддаў загад абстраляць з гармат замак, што і рабілі да самага вечара з боку Новага Месца. Толькі пасля гэтага брамы замка адкрылі, аднак у замку быў пакінуты радзівілаўскі гарнізон. Здабычай рускіх войскаў сталі 30 вялікіх, 34 малыя гарматы на лафетах, 13 бочак пораху, 1000 ядраў і 200 карцечных зарадаў. Афіцэры нясвіжскага гарнізона былі прыведзены да вернападданніцкай прысягі, а салдаты і ўнтар-афіцэры з сялян былі распушчаны па хатах[37].

У 17671768, калі Кароль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку вярнуўся на кароткі тэрмін у Нясвіж, ён паспрабаваў адрадзіць у сваіх уладаннях кадэцкі корпус, заснаваны яго бацькам. Камандаваў гэтым корпусам артылерыі і інжынерыі саксонец Ф. К. Фреліх. Кашталян нясвіжскага замка атрымаў распараджэнне выдзяліць для дырэктара і афіцэраў памяшканні на верхнім паверсе каменнага будынку, а ўсяго ў школе было 48 кадэтаў. Агульнаадукацыйных прадметаў у яе курсе не было, бо ў корпус прымаліся выключна юнакі «ў школах ужо навучаныя», а Корпус разумеўся як адмысловая школа падрыхтоўкі да ваеннай прафесіі. Таму вывучалі толькі нямецкую і французскую мовы, матэматыку, логіку, артылерыю, архітэктуру, маляванне. Па распараджэнню Караля Станіслава для будынка корпуса павінны былі скласці асобны праект, але гэта так і не было выканана. Корпус праіснаваў да 1776, са сцен Нясвіжскага корпуса галоўным чынам выйшлі добрыя афіцэры, якія доблесна служылі ў артылерыі і пяхотных палках ВКЛ. Два выхаванца — Сакалоўскі і Цыбульскі — даслужыліся ў рускім войску да генеральскіх чыноў[38].

 
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», каля 1767. На час яго ўладання прыйшоўся найбольшы росквіт Нясвіжскага палаца

Караль Станіслаў Радзівіл у ліпені 1769 ізноў быў вымушаны пакінуць Рэч Паспалітую, у гэты час наступіла расійская акупацыя Нясвіжа, якая доўжылася з 1768 па 1775 і суправаджалася рабаваннем маёмасці Радзівілаў, разбурэннем замка і горада. У 1772 генералам Чарнышовым была канфіскавана і вывезена з Нясвіжскага замка ў Санкт-Пецярбург княжацкая бібліятэка, якая налічвала каля 20 000 кніг. Яна назаўжды засталася ў фондзе бібліятэкі Акадэміі навук спачатку Расійскай імперыі, а потым і СССР, дзе яна часткова згарэла падчас пажару 1988.

Ацэнку вывезенай з Нясвіжскага замка бібліятэкі даў бібліятэкар Пецярбургскай Акадэміі навук І. Бакмейстэр  (руск.): «…Атрыманае бібліятэкаю ў 1772 годзе іншае прырашчэнне, пра якое ніяк змаўчаць не можна, пераўзыходзіць усё перш памянутае. Шматлікія зборы кніг, якія захоўваюцца ў той час у Несвіцы (Нясвіжы), што ў Літоўскім княстве, прывезены і прылучаны да нашага. Дзіва, што вайна навукам усюды шкодная, для Расіі ім карысная. Яна дапаможнікам нам служыла ў пачатковым яшчэ заснаванні бібліятэкі і даставіла ёй найвялікшую частку назапашаных ёю кніг».

У 1780 Радзівіл Пане Каханку адыходзіць ад палітычнай барацьбы і вяртаецца ў Нясвіж. Нягледзячы на тое, што замак працяглы час заставаўся без гаспадара, на валах нясвіжскай крэпасці яшчэ ў 1779 знаходзілася 16 гармат, а таксама вялікая колькасць іх была ў арсенале, некаторыя мелі назвы і былі ўпрыгожаны гербамі Жалкеўскіх  (руск.) і Сабескіх. Як баявыя яны ўжо не ўяўлялі каштоўнасці і выкарыстоўваліся выключна як цырыманіяльныя і салютныя гарматы. Пра страты замка сведчыў складзены інвентар: толькі з 984 карцін, якія знаходзіліся ў замку ў 1770, у наяўнасці засталося каля 500.

Караль Станіслаў пачынае работы па адраджэнню замка з усім уласцівым яму пылам і гарачынёй. Раскоша, якую князь Кароль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку спрабаваў адрадзіць у радавым гняздзе, асабліва добра запомнілася сучаснікам падчас прыёму, зладжанага Каралем Станіславам у верасні 1784 для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які наведаў Нясвіжскі замак на шляху ў Гродна[39]. Радзівіл Пане Каханку, арганізоўваючы раскошны прыём караля, ставіў на мэце прынізіць веліч караля. Падчас наведвання замка Станіславу Аўгусту была паказана нясвіжская скарбніца, якая займала тры вялікія залы, напакаваныя ўсякай усячынай — пачынаючы ад значнай колькасці карцін, габеленаў — аж да дванаццаці драўляных коней, аздобленых сёдламі і збруяй нябачанай прыгажосці. Панскае багацце рэпрэзентавалі каштоўныя камяні, галаўныя ўборы, запінкі, пярсцёнкі, гадзіннікі, нашыйнікі, кольчыкі. Апрача гэтага — маршалкаўскія жэзлы, булавы гетманаў, буздыганы, каштоўныя сагайдакі і шчыты, шаблі ў залатых ножнах, залатая і пазалочаная зброя, акропленыя святой вадой мячы, шыццё, карункі, урэшце, егіпецкія муміі, зброя дзікіх індзейцаў — усяго гэтага хапала, каб прыемна і з карысцю заняць некалькі гадзін часу[35][40]. Кароль Рэчы Паспалітай у параўнанні з Каралем Радзівілам выглядаў «бедненькім»[41].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1792 Нясвіжскі замак быў здадзены «расійскім войскам пры залажэнні першых батарэй». Аднак, як адзначалі рускія афіцэры: «…Замак можа ўчыніць ладнае супраціўленне, калі будзе абараняцца значным лікам адважнага войска»[42].

Выгляд замка ў XVIII стагоддзі

правіць

Паводле інвентара 1767, замак складаўся з палаца і дапаможных карпусоў навокал уязной брамы. Галоўны палацавы корпус быў перароблены і надбудаваны. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтваралі закрыты двор. Ускладніліся ўпрыгожванні фасадаў. Удалае архітэктурна-мастацкае рашэнне франтона эфектна падкрэслівала пластыка пілястраў, багаты рэльефны дэкор і скульптурныя ўстаўкі ў стылі позняга барока. Асабліва багата былі ўпрыгожаны шчыт франтона, палі адкосаў навокал рызаліта і паміжпілястравыя прамежкі[5].

 
Выгляд замка ў 18 ст. Аблічча замка не змянілася да нашых дзён. Макет. Экспануецца ў музеі ў Нясвіжы.

Палац — трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты дахоўкай і завершаны круглай у плане купальнай ратондай, у якой знаходзіўся гадзіннікавы звон. На ніжнім паверсе палаца размяшчаліся службовыя памяшканні, 2 лазні і іншыя памяшканні. Верхнія паверхі займалі княжацкія апартаменты з вялікай колькасцю парадных і жылых памяшканняў. У інтэр'ерах былі кафляныя і фаянсавыя печы, упрыгожаныя лепкай са стукі, і каміны з металічнымі геральдычнымі выявамі. Сцены аздаблялі дубовыя разныя панелі, палатняныя і скураныя шпалеры ў ляпных пазалочаных рамах. Ляпная столь была пакрыта пазалотай і роспісам. Мэбля інкруставаная і размаляваная, упрыгожаная мастацкімі тканінамі. Падлога была з дубовага наборнага паркету[1]. Пазней была перабудавана брама замка, а крылы палаца злучаны двухпавярховай галерэяй.

Нясвіжскі замак — радавое гняздо Радзівілаў — у свой час быў багатым культурным цэнтрам, цэнтрам сярэднявечнага мастацтва. У 12 велічных залах размяшчаліся бібліятэка, у якой налічвалася 20 тысяч тамоў; партрэтная і маляўнічая галерэі, дзе было мноства палотнаў, якія належалі пэндзлям вядомых мастакоў; багатая калекцыя еўрапейскай, арабскай, японскай і кітайскай зброі; знакамітыя слуцкія паясы, карэліцкія і нясвіжскія шпалеры, калекцыя манет і медалёў, раскошная мэбля[5]. Вялікае значэнне ў ансамблі інтэр'ера мелі творы жывапісу (партрэты, абразы, карціны на гістарычныя сюжэты), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (калекцыя саксонскага фарфору, размаляваны золатам шкляны посуд, крышталь, вырабы радзівілаўскіх мануфактур і інш.). Асабліва багатай аздобай вызначаліся парадныя залы і галерэі (збройная, партрэтная, мармуровая, залатая, гетманская, бібліятэчная)[1].

У браме, якая мела наверсе гадзіннік, размяшчаліся на ніжнім ярусе кардэгарда, на верхнім — памяшканні архіва. Дапаможныя карпусы навокал брамы ўключалі шэраг жылых і гаспадарчых памяшканняў, майстэрні, кухні, скляпы, скарбніцы і іншыя памяшканні, а таксама замкавую капліцу з асноўным памяшканнем, сакрысціяй, званіцай і кругавой галерэяй для літургічных працэсій. У капліцы былі фаянсавыя і разныя драўляныя алтары, амбон са штучнага мармуру. Скляпенні былі аздоблены роспісам на біблейскія сюжэты. Злева і справа ад замкавай брамы па-за межамі ўмацаванняў каля ставоў існавалі 2 комплексы жылых, гаспадарчых і вытворчых пабудоў (жыллё прыслугі, свірны, стайні, вазоўні, парахавая і карэтныя майстэрні, кузня і іншыя). Каля аднаго з іх стаяў тэатр. У замкавых бастыёнах былі арсеналы, алькежы і каморы[1].

Комплекс у XIX стагоддзі

правіць

Замак пры Дамініку Радзівіле

правіць

Пасля смерці Караля Станіслава Радзівіла Нясвіжскі замак разам з іншымі ўладаннямі перайшоў да Дамініка Гераніма Радзівіла, які да свайго паўналецця (1804) знаходзіўся пад апекай.

У першыя гады пасля ўваходжання Нясвіжа ў склад Расійскай імперыі ў замку, улічваючы, што гаспадар быў малалетні і яго там не было, жыў расійскі імператарскі намеснік Туталкін, які яшчэ застаў на замкавых валах 42 гарматы і даваў у палацы пышныя балі[43].

У 1809 г. комплекс рэстаўрыраваны архітэктарам М. Цэйзікам[1]. Дамінік Радзівіл не шкадаваў сродкаў на рэстаўрацыю замка. Сучаснікі адзначалі яго разгульныя паляванні; стайню, аздобленую мармурам, люстэркамі, бронзай, шаўковымі фіранкамі, і надушаную; бо коні, пасля жанчын, былі галоўнай страсцю князя. На яго стайнях было 300 коней, і яны каштавалі 1 000 000 рублёў асігнацыямі[44]. Усё гэта не магло не выклікаць фінансавых праблем у князя.

Рабаванне замка. Дванаццаць залатых апосталаў

правіць

У 1812 г. ўладальнік замка Дамінік Геранім Радзівіл выступіў на баку французскага войска Напалеона, пасля чаго змушаны быў збегчы за мяжу[33].

Пасля адступлення войскаў Напалеона ў 1812 г. рускія войскі занялі Нясвіж. Дамінік, адыходзячы з Напалеонам, не паспеў заехаць у сваю сталіцу і даў пісьмовае ўказанне кіраўніку замка Альберту Бургельскаму схаваць свае скарбы, якія дасталіся яму ў спадчыну. Тым часам у наваколлях Нясвіжа ўжо знаходзіліся рускія войскі з корпуса пад камандаваннем Тучкова, якія ўвайшлі ў горад 30 лістапада. Замак быў заняты Татарскім палком пад камандаваннем Кнорынга. Пачалося рабаванне замка.

Тым часам Бургельскі таемна адправіў ганца да князя Дамініка Радзівіла з запіскай аб тым, што скарбніца схавана ў надзейным месцы, замак заняты рускім войскам, і што салдаты рабуюць пакінутыя каштоўнасці. Аднак ганца, пасланага да князя Дамініка з запіскай, пад Мірам перахапіў рускі раз'езд, акрамя таго пра велізарныя скарбы Радзівіла палкоўніку Кнорынгу расказалі нясвіжскія яўрэі.

Альберта Бургельскага выклікалі на допыт. Спачатку ён спрабаваў цягнуць час, але пасля катавання быў вымушаны паказаць патаемнае месца ў замку, дзе схаваў скарбы. Ускрыўшы сцяну, салдаты выявілі там бочачкі рознай велічыні з золатам, дыяментамі, срэбрам, а таксама ўпрыгожанні з самацветаў і жэмчугу. Для ўліку ўсіх каштоўнасцей замка была складзена адмысловая камісія з генералаў і старшых афіцэраў. Камісія нагрузіла больш за 10 брычак рознага багацця для перавозкі ў Пецярбург.

Пасля трох дзён рабавання замка войскі Чычагава сышлі, але ў горад ізноў увайшлі войскі Тучкова, якія зноў прыняліся катаваць кіраўніка замка, каб той здаў каштоўнасці Дамініка Радзівіла. Але ўсё было дарэмна, па словах Бургельскага, усё радзівілаўскія каштоўнасці забрала камісія Чычагава, які пасля заканчэння службы хутка пакінуў Расію і да сваёй смерці ў 1849 г. жыў у Парыжы, абсалютна не імкнучыся на радзіму.

Радзівілаўскія калекцыі манет і медалёў у колькасці 12 209 срэбных і залатых вырабаў у канцы 1812 былі адпраўлены ў Мінск, а ў студзені 1813 г. былі перададзены Харкаўскаму ўніверсітэту, прадметы рэлігійнага культу — у Маскву. Велізарная колькасць прадметаў была вывезена ў Санкт-Пецярбург і перададзена ў асабістую калекцыю імператара і Эрмітаж[45][35][46].

Адносна 12 скульптур апосталаў, якія некалі былі знаходзіліся ў Нясвіжскім замку, паводле Нямцэвіча вядома, што ў скарбніцы нясвіжскага магната захоўваліся «дванаццаць апосталаў вышынёй у дзве ступні, адлітыя з чыстага золата, сталы, літыя з серабра, і тысячы іншых каштоўных прадметаў»[47]. Скульптуры яшчэ былі ў Нясвіжскім замку ў 1809 годзе. Пры правядзенні інвентарызацыі адзначалася, што ў калекцыі маюцца дзверы цырборыума былога касцёла Святого Міхала, а таксама «постаці для дэкарацыі гэтых жа дзвярэй належныя срэбныя, пазалочаныя, а менавіта Хрыстос і Св. Ян, на яго плячы заснулы, у палову постаці. Частка адзежы таго ж Св. Яна, два апостала, якія сядзяць у поўны рост у адзеннях пазалочаных, два апостала па грудзі з пазалочанымі адзеннямі, тры галавы апосталаў з часткай пазалочанай адзежы і срэбная галава Іўды — усіх адзінаццаць штук»[48]. Нічога больш пра скульптуры 12 апосталаў пасля падзей 1812 г. не вядома, яны ніколі не былі знойдзены і зараз з'яўляюцца прадметам пошуку скарбашукальнікаў розных краін сусвету.

Заняпад замка ў XIX стагоддзі

правіць

Перыяд першай паловы XIX стагоддзя ў гісторыі Нясвіжскага замка з'яўляецца адным з самых нявывучаных і праблематычных у даследаванні. Змена ўладальнікаў, рабаванні замка, перавоз калекцый і архіўных матэрыялаў у іншыя маёнткі, шматлікія судовыя разгляды, войны і паўстанні прывялі да фінансавага крызісу і спусташэння Нясвіжскага замка.

 
Выгляд замка на акварэлі Ю. Пешкі. Першая палова 19 ст.

Наступным нясвіжскім ардынатам стаў Антоні Генрык Радзівіл, да якога разам з маёнткамі перайшлі і шматлікія абавязкі князя Дамініка. Казна ў Нясвіжскім замку была амаль пустая, грошай на ўтрыманне ні замка, ні маёнткаў не хапала, а сумы абавязкаў былі настолькі вялікімі, што Антоній Генрык адмовіўся іх выплочваць.

Ад банкруцтва Антонія выратаваў прызначаны ў 1828 г. на пасаду генеральнага пракуратара Радзівілаўскай Масы І. Сальмновіч. Ён выявіў шэраг парушэнняў у падачы скарг і грашовыя махінацыі. Становішча Нясвіжскага замка пагаршалася і з-за бесталковага кіраўніцтва, пра гэта сведчылі шматлікія справаздачы новапрызначанага кіраўніка маёнткамі. Толькі ў 30-х гадах XIX стагоддзя маёмасць пачала прыносіць прыбытак[49].

Увогуле, наступных нясвіжскіх ардынатаў Нясвіж мала цікавіў, большай часткай яны жылі ў Берліне. Так, князь Фрэдэрык Вільгельм Павел Радзівіл (Вільгельм Радзівіл) нарадзіўся ў Берліне, усё жыццё знаходзіўся на ваеннай службе ў прускага караля і, як і яго бацька — Антоні Генрык Радзівіл, мала цікавіўся Нясвіжам. Фактычна Нясвіж прыцягнуў яго ўвагу толькі аднойчы, калі ён перавёз сюды з Вільні архіў і даў указанні прывесці яго ў парадак. Гады знаходжання Вільгельма Радзівіла на Нясвіжскай ардынацыі былі не самымі лепшымі гадамі і ў гісторыі Нясвіжа, і замка. Нясвіжская ардынацыя яго цікавіла выключна як крыніца прыбыткаў. У Нясвіжы ён практычна ніколі не бываў і не цікавіўся станам замка.

Застаючыся без гаспадара, Нясвіжскі замак у сярэдзіне XIX ст. паступова прыходзіў у заняпад. Пра стан замка ў гады ардынацыі Вільгельма Радзівіла захаваліся апісанні П. Шпілеўскага, які, аглядаючы замак, адзначаў: «І звонку і знутры замак запушчаны; валы і насыпы паўразбураны і зараслі купамі лоз і лістоўніцы. … Сам замак нейкі змрочны і маркотны з першага позірку, але яшчэ змрочнейшы ён усярэдзіне: пакоі амаль без мэблі, сцены ў некаторых месцах счарнелі, столь ператрэскалася. Я прайшоўся па пакоях замка ў нейкім змрочным настроі духу — усюды сустракаў пустэчу і запусценне». Падобны ж стан Нясвіжскага замка адзначае ў сваіх успамінах і У. Сыракомля: замкавы роў быў у запушчаным стане, стаяў сухім, там раслі грушы.

На гады ардынацтва князя Вільгельма Радзівіла выпаў час, калі ў канцелярыю па кіраванню радзівілаўскімі маёнткамі ўладкаваўся на працу Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля). Неўзабаве ён, асвоіўшыся на працы, стаў цікавіцца гісторыяй замка і горада, што, урэшце, вылілася ў намер напісаць двухтомную гісторыю роду Радзівілаў, замка і горада. Але гэтым планам не суджана было ажыццявіцца да канца, тым не менш, менавіта ён упершыню ў 1853 годзе апублікаваў свае напрацоўкі па дадзеных пытаннях у кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах»[50].

У 1857 годзе у Нясвіжы засталося 213 палотнаў[35].

Адраджэнне замка. Залажэнне паркавага ансамбля

правіць

Адраджэнне палацавага комплексу звязваецца з імёнамі Антонія Вільгельма Радзівіла і яго жонкі Марыі дэ Кастэлян Радзівіл. Вяртанне Радзівілаў у Нясвіж звязваецца ў тым ліку і з палітычнай сітуацыяй у Расіі другой паловы XIX стагоддзя.

 
Нясвіжскі замак, Tygodnik Ilustrowany, 1862

У 6070-я гады XIX стагоддзя Расія ўступіла ў паласу рэформ, якія закранулі і сістэму буйнага землеўладання. Падчас рэформы выйшаў указ, паводле якога неграмадзяне Расіі не мелі права валодаць землямі на яе тэрыторыі, і які закрануў інтарэсы нясвіжскіх Радзівілаў, бо яны мелі нямецкае грамадзянства. Аднак да канца XIX ст. на іх маёнткі дзеянне ўказу не распаўсюджвалася. Тым не менш, каб не страціць маёнткі на тэрыторыі Расіі, Радзівіламі было прынята рашэнне дамагацца расійскага грамадзянства хоць бы для сыноў Антонія Вільгельма — Юрыя  (бел. (тар.)) і Станіслава Радзівілаў.

Першы раз сямейная пара наведала радавое гняздо ў 1865. Фактычна Радзівілы ўпершыню ўступалі на замкавы двор пасля 50-гадовай адсутнасці ў сваім замку. Па ўспамінах Марыі Дароты, замак уяўляў сабою суцэльныя руіны. Ён быў непрыдатны да жыцця. Дах быў дзіравы, некаторыя кроквы абваліліся, некаторыя ледзь трымаліся. Замак быў у такім стане, што княжая сям'я не змагла знайсці ў ім і некалькіх пакояў для пражывання і, знаходзячыся ў Нясвіжы на працягу пяці месяцаў, была вымушана жыць у Радзівілімонтах ва ўладанні князя Леона Радзівіла. Нават замкавыя рвы былі засыпаны амаль даверху, а капліца выкарыстоўвалася як сталярная майстэрня.

 
Нясвіжскі замак, мал. Н. Орды, 1876

Пасля вяртання з Нясвіжа князь Антоній Радзівіл стаў ініцыятарам правядзення канферэнцыі, на якой вырашаўся лёс Нясвіжскага замка. У адпаведнасці з яе рашэннямі, былі прызначаны служачыя для падрыхтоўкі замка да рэстаўрацыйных работ. Ужо праз год быў складзены рэестр палаца, у якім былі апісаны 75 пакояў са змешчанай у іх маёмасцю[51].

 
Езуіцкі касцёл (злева) і палац Радзівілаў (справа) на малюнку Н. Орды, XIX ст.

Толькі ў 1875 годзе Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж[33]. Да 1880 года быў завершаны першы этап у рэканструкцыі замка, які галоўным чынам тычыўся будаўнічых работ, пасля чаго пачаліся работы па аднаўленню і папаўненню матэрыяльнымі каштоўнасцямі інтэр'ераў замка. Упрыгожанні для залаў пастаўляліся з Варшавы, таксама там праводзілася рэстаўрацыя карцін. Князь Антоній прыклаў шмат намаганняў, каб вярнуць сюды былую раскошу і раскіданыя па ўсёй Еўропе найбагацейшыя калекцыі Радзівілаў: так, за 200 000 рублёў быў набыты архіў небароўскай лініі Радзівілаў. У 1900 годзе ў замак была вернута калекцыя зброі, якая знаходзілася ў Вітгенштэйнаў. Для разбору калекцыі і стварэння Рыцарскай залы ў Нясвіж быў запрошаны дырэктар гістарычнага музея ў Дрэздэне Эхрэнтал.

Князь Антоній Раздзівіл звярнуўся да расійскага імператара Мікалая II з просьбай вярнуць канфіскаваныя яшчэ ў 1812 скарбы, на якую атрымаў дазвол забраць з расійскіх музеяў рэчы, нясвіжскае паходжанне якіх князь мог даказаць.

Частку гэтых калекцый, якія захоўваліся ў Эрмітажы, ужо пасля смерці мужа атрымала ў 1905 Марыя дэ Кастэлян. Сярод вернутых рэчаў была калекцыя пячатак ВКЛ і пазалочаны меч імператара Максіміліяна I. Але вялікая частка былых нясвіжскіх экспанатаў засталася ў Эрмітажы.

Адраджаючы Нясвіжскі замак, Марыя дэ Кастелян значную ўвагу надавала і пераўтварэнню асяроддзя замка. Дзякуючы яе намаганням, на месцы заснаванага ў сярэдзіне XVIII ст. парку Кансаляцыя, на правым беразе ракі Уша, быў закладзены ў 1878 сучасны Стары парк. Гэта праца была працягнута ёю ў 1898, калі на левым беразе ракі Уша, насупраць замка, быў закладзены Англійскі парк, а на поўнач ад яго — Новы (Марысін) парк. Агульная плошча ўсяго паркавага комплексу складала каля 90 гектараў.

У другой палове 80-х гадоў XIX ст. Нясвіжскі замак канчаткова набыў тое архітэктурнае аблічча, якое існуе да сённяшняга дня. За палацам быў напалову зрэзаны абарончы роў, а на яго месцы пабудавана двухпавярховая прыбудова з неагатычнымі вежкамі па кутах. А сам вал, каб не абсыпаўся, падперлі каменнай сцяной, на адным з камянёў якой выбілі год пабудовы сцяны — 1891[52].

Комплекс у XX стагоддзі

правіць

Замак у пачатку XX стагоддзя і падчас Першай сусветнай вайны

правіць

Наступны нясвіжскі ардынат Юрый Фрыдэрык Радзівіл перабраўся ў Нясвіж у 1905 г. з Берліна. У выніку пераезду Юрыя Фрэдэрыка ў Нясвіжскім замку апынулася найбагацейшая калекцыя манет, мушкеты, сталовыя прадметы, баявыя нажы, паляўнічыя трафеі, табакеркі, цырыманіяльныя ўборы, шаблі, палашы і іншыя рэчы, сабраныя сям’ёй у Германіі.

 
Шпіталь у Нясвіжскім замку. Канец 1910-ых

З-за хваробы князю Юрыя Фердынанду было цяжка кіраваць ардынацыяй і палацам, і апошнія гады свайго жыцця ён правёў пад наглядам жонкі ў Вене. А Нясвіж працягваў заставацца пад пільным уплывам яго маці — Марыі дэ Кастэлян Радзівіл, якая часта прыязджала сюды і не пакідала сваёй кіпучай дзейнасці. Практычна напачатку XX ст. замак быў цалкам адрэстаўраваны.

Напачатку XX ст. Марыя дэ Кастэлян працягнула сваю працу па стварэнню паркавага ансамбля вакол замка. У Англійскім парку быў арганізаваны іпадром. А на правым беразе ракі Уша, за Старым паркам, у 19131914 быў закладзены Японскі парк.

У сакавіку 1913 г. Радзівілы адзначылі 400-годдзе свайго знаходжання ў Несвіжы. На мерапрыемства ў Нясвіж быў запрошаны хор Варшаўскай оперы, а вынікам мерапрыемства ў Варшаве 3 лістапада 1913 г. стала дамоўленасць з Янам Якубоўскім аб напісанні гістарычнага рукапісу пра Нясвіж, які так і не быў завершаны з-за смерці заказчыкаў і распачатай пазней Першай сусветнай вайны[53].

Падчас Першай сусветнай вайны з 1915 г. Нясвіж стаў прыфрантавой зонай. З гэтага года ў Нясвіжы размясціўся штаб другой арміі Заходняга фронту. У жніўні 1915 па распараджэнні рускай ваеннай улады замак Радзівілаў быў узяты пад ахову. У замку ў гэты перыяд размяшчаўся ваенны лазарэт, дзе праходзіў лячэнне ў тым ліку і рускі празаік К. Паўстоўскі. Тыя падзеі ён адлюстраваў у аўтабіяграфічнай аповесці «Гнілая зіма». Вайна ў цэлым пашкадавала замак і яго каштоўнасці[54]. Ні немцы, ні расійскія войскі практычна нічога не кранулі з яго багаццяў.

Надыход савецкай улады. Рабаванне замка

правіць

Пад савецкую ўладу Нясвіж перайшоў 29 кастрычніка 1917 года, і Радзівілы былі вымушаны пакінуць замак. А 20 лютага 1918 года Нясвіж быў заняты нямецкай пяхотай, якая пакінула горад толькі ў 1919 годзе.

У 1919 г. пасля адыходу немцаў у горад прыйшлі чэкісты на чале з Салдатавым і атрад 6-ай пунктавай Надзвычайнай Камісіі 8-га ўчастка Смаленскай акругі. Пачалося сапраўднае рабаванне не толькі каштоўнасцей замка, але і ўсяго горада, на які была накладзена кантрыбуцыя ў некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. Спроба мясцовых камуністаў сабрацца для абмеркавання мер процідзеяння падобнаму феадальнаму праву была разагнана пад пагрозай расстрэлу[55]. Тым не менш камуністам удалося сабраць рэўкам, які з дапамогай роты Нясвіжскага палка раззброіў атрад Салдатава. У апублікаваным матэрыяле газеты «Звязда» № 388 за 1919 гаварылася пра знікненне з Нясвіжскага палаца габеленаў і іншых бясцэнных рэчаў. Камісіі не ўдалося высветліць, куды дзелася выкрадзеная маёмасць. У палац была накіравана камісія, якая апячатала замак.

Напачатку лютага 1919 г. галоўны інструктар Беларускага музея пад гучнай фаміліяй Л. Замкаў быў накіраваны ў Нясвіж для агляду палаца. Сваё ўражанне Замкаў адлюстраваў у дакладной запісцы па вяртанні ў Мінск ад 17 лютага 1919 г., дзе былі адзначаны пашкоджанні твораў мастацтва, сарваныя шпалеры, паламаная мэбля, разрабаваныя прадметы. 8 верасня 1920 г. быў складзены вопіс маёмасці Нясвіжскага замка, які ўключаў 1,5 тысячы найменняў. Аднак камісіі так і не ўдалося даведацца, куды дзелася выкрадзеная маёмасць.

Пасля правядзення вопісу замка ў 1920 г. палац заставаўся амаль без нагляду да 1921 г., калі ў радавую рэзідэнцыю вярнуліся Радзівілы[56].

Замак у міжваенны час

правіць

Пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921), калі тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла да Польшчы, князь Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл змог вярнуцца ў замак. Нейкі час пры князю Антоніі ў замку размяшчалася настаўніцкая семінарыя, а для некаторых семінарыстаў князем была прызначана адмысловая стыпендыя. Князь Альбрэхт Антоній шмат увагі надаваў і аднаўленню былога багацця замка і вяртанню страчаных скарбаў. У 1928 г. урад СССР, выконваючы ўмовы Рыжскага мірнага дагавора 1921 г., вярнуў у Польшчу частку разрабаваных у 1792 і 1812 гг. нясвіжскіх багаццяў. У гады ардынацтва Альбрэхта Антонія Радзівіла ў замку налічвалася 225 карцін, сярод якіх былі як жанравыя палотны, так і партрэты Радзівілаў. У зброевай зале налічвалася 20 старых гармат, а некаторыя з іх, напрыклад «Гідра», стаялі на замкавым двары. Аднак, улічваючы гістарычную каштоўнасць прылад, частка іх была перададзена Альбрэхтам Радзівілам у музей на Вавелі ў Кракаве, а частка — ў музей Львова.

Напачатку 20-х гадоў XX ст. Альбрэхт Антоній пачаў прыводзіць у парадак і велізарную калекцыю зброі, колькасць якой дасягала 1000 экзэмпляраў.

 
Пахаванне князя Альберта ў 1936
 
Палацавы комплекс у міжваенны перыяд

У міжваенны перыяд, менавіта дзякуючы князю Альбрэхту Антонію, Нясвіжскі замак стаў культурным цэнтрам горада. Ён праславіўся як сапраўдны галава роду, вакол якога бурліла жыццё Радзівілаў. Менавіта пры Альбрэхце Антоніі Радзівіле была завершана праца Б. Таўрагіньскага над кнігай, прысвечанай гісторыі Нясвіжа і яго ўладальнікаў, якая была выдадзена ў 1937 г. і ў значнай ступені не страціла свайго значэння і да гэтага часу.

Асабістыя сувязі князя спрыялі таму, што сюды прыязджалі на гастролі Варшаўскі і Віленскі тэатры. Замак у міжваенны перыяд наведвалі маршал сойма Ю. Пілсудскі (1926) і прэзідэнт Польшчы І. Масціцкі (1929). 25 кастрычніка 1926 г. у Нясвіжы у палац Радзівілаў адбыўся з'езд прадстаўнікоў «віленскіх кансерватараў» і сустрэча з маршалам Юзафам Пілсудскім (1867—1935). Прыезд Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж меў даволі вялікі рэзананс і быў звязаны з жаданнем атрымаць саюзнікаў супраць польскіх «эндэкаў» пасля арганізаванага Пілсудскім «майскага пераварота» (1926) і ўхвалу планаў «санацыі». Сустрэча Юзафа Пілсудскага ў Нясвіжы з магнатэрыяй «крэсаў усходніх» дазволіла англійскай прэсе раздуць скандал, што пад выглядам звычайнай сустрэчы на самай справе ў Нясвіжы адбыўся з'езд польскіх «раялістаў», на якім разглядалася вылучэнне кандыдатуры князя Альбрэхта Антонія Радзівіла на польскі каралеўскі сталец.

Сямнаццатым і апошнім нясвіжскім ардынатам стаў малодшы брат Альбрэхта князь Леан Уладзіслаў Радзівіл (з пачатку 1936 г.). У сярэдзіне ліпеня 1939 г. польскі сойм прыняў рашэнне аб ліквідацыі ўсіх ардынацый, і, такім чынам, закладзены Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам прынцып перадачы ўладанняў выключна па лініі старэйшага прадстаўніка мужчынскага роду быў адменены[57].

Замак падчас Другой сусветнай вайны

правіць

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, а 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход на Заходнюю Беларусь і Украіну. Нясвіж знаходзіўся практычна на мяжы з СССР і войскі Чырвонай Арміі ў першы ж дзень занялі горад і замак.

Паход Чырвонай Арміі застаў Радзівілаў у Нясвіжы, дзе яны спадзяваліся перачакаць вайну, і ўся сям'я, разам з маці князя Марыяй Розай з Браніцкіх  (польск.), адразу ж была арыштавана. Да 1940 Радзівілы знаходзіліся ў СССР, а потым, дзякуючы звароту італьянскай каралевы Алены Чарнагорскай  (руск.), якая была ў сяброўскіх адносінах з Марыяй Розай з Браніцкіх, за дапамогай да міністра замежных спраў Італіі Галеаца Чыяна, ім было дазволена выехаць за мяжу.

У верасні 1939 г. замак практычна адразу ж быў узяты новай уладай пад ахову. Сюды быў прызначаны адмысловы камісар, які адказваў за захаванасць змешчаных тут каштоўнасцей. Па іроніі лёсу прозвішча ў гэтага камісара было Сіротка, такое ж як і мянушка будаўніка замка. Ужо ў канцы лістапада 1939 г. па выніках абследавання гісторыка-рэвалюцыйных помнікаў і музеяў у Заходняй Беларусі брыгада Наркамасветы БССР зрабіла заключэнне, што ў замку неабходна арганізаваць у музей, і ўлічваючы аддаленасць Нясвіжа ад буйных прамысловых цэнтраў, дом адпачынку з мэтай наведвання працоўнымі краіны музейнага комплексу, гэта значыць замка.

Пісьменнік Валянцін Катаеў  (руск.), наведаўшы ў 1939 замак і прайшоўшы разам з кіраўніком па яго залах, потым пісаў у сваіх успамінах: «Мы моўчкі ішлі ўслед за ім і былі здзіўлены памерамі, колькасцю і багаццем панскіх пакояў. Кідалася ў вочы багацце мэблі, паркета, складзенага са мноства каштоўных гатункаў дрэва — чырвонага, чорнага, цытрынавага, масіўных паліраваных дзвярэй, велізарных люстэркаў у тонкіх пазалочаных рамках… Паляўнічая зала была высланы шкурамі мядзведзяў, ваўкоў, лісіц. На доўгіх сталах была раскладзена паляўнічая зброя; пісталеты, мушкетоны, кінжалы, сучасныя штуцары, вінтоўкі. На сценах віселі рогі аленяў, ласёў, іклы кабаноў, якія былі абцягнуты ў золата, пад імі надпісы». Але асабліва ўразіла В. Катаева Рыцарская зала — такога ён не бачыў і ў маскоўскіх музеях. «Шэраг рыцараў размяшчаўся ўздоўж белых сцен, ззяючы срэбрам і золатам. Стаялі рыцары-вершнікі са страусінымі пёрамі на шлемах». У лісце І. В. Сталіну сакратар ЦК КПБ (б) П. К. Панамарэнка зазначаў, што значэнне каштоўнасцей замка вялікае, а «бібліятэцы прама няма цаны».

Тым не менш, рабоча-сялянская ўлада распарадзілася каштаўнасцямі па-пралетарску. Паводле пастановы ЦК КП(б)Б, замак перадалі аўтадарожнаму тэхнікуму, бібліятэку і часткова архіў (на вагу, як макулатуру, усяго каля 60 тон) перадалі Акадэміі навук БССР. А астатнюю частку бібліятэкі проста распрадалі праз дзяржгандаль.

Паводле Пастановы ЦК КПБ(б) ад 3 студзеня 1941, уся нясвіжская калекцыя каштоўнасцей аказалася падзеленай. У Дзяржаўную мастацкую галерэю ў Мінску былі перададзены 264 карціны (сярод якіх 64 партрэты Радзівілаў), слуцкія паясы, мэбля; зборы зброі і гарматы — Беларускаму дзяржаўнаму музею і кінастудыі «Савецкая Беларусь»[35]; экспанаты Паляўнічай залы — Белавежскаму дзяржаўнаму запаведніку ў Беластоку; гарнітуры — Дзяржаўнаму тэатру оперы і балета Беларусі і Дому працаўнікоў мастацтваў. Перадача калекцый ішла фактычна да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і з-за хуткага захопу немцамі Мінска эвакуіраваць яе не атрымалася. Гэтыя яшчэ не інвентарызаваныя калекцыі разам з архівам і бібліятэкай аказаліся пасля вывезенымі ў Германію. Гарматы з Нясвіжскага замка, якія захоўваліся напачатку вайны ў Мінску, і якія не паспелі эвакуіраваць, у 1942 былі вывезены немцамі ў Берлінскі цэйхгауз, дзе дзве з іх загінулі падчас бамбардзіровак горада ў канцы вайны[58].

А ў самім замку ў гады акупацыі ў 19411944 размяшчаўся нямецкі ваенны шпіталь[54].

У пасляваенны час

правіць
 
У савецкі час у палацава-паркавым комплексе знаходзіўся санаторый «Нясвіж»

Пасля заканчэння вайны пачалася праца па пошуку і вяртанню згубленых каштоўнасцей. На чале камісіі стаяў галоўны захавальнік Паўлаўскага палаца пад Ленінградам A. M. Кучумаў, дзякуючы яго кіпучай дзейнасці экспанаты, вывезеныя ў Германію, часткова былі вернуты ў СССР, а ў 1948—1960 гг. — у Мінск. Радзівілаўскі архіў паступіў у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе складае асобны фонд (ф. 694), а радзівілаўская бібліятэка паступіла ў фундаментальную бібліятэку АН БССР.

Частка мастацкай галерэі была знойдзена пашкоджанай. Аднак тагачаснае кіраўніцтва Міністэрства культуры БССР не палічыла значнымі партрэты «прыгнятальнікаў працоўнага народа» і ў 1950 перадала 63 партрэта Радзівілаў у Нацыянальны музей у Варшаве[35]. З 264 карцін былой Нясвіжскай галерэі цяпер на захаванні ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі толькі 57 карцін.

Падобны лёс мела і калекцыя гармат з Нясвіжскага замка. Хоць пасля вайны яна была вернута ў СССР, аднак у 1948 гарматы былі перададзены Польшчы і з гэтага часу захоўваюцца ў музеі Войска Польскага ў Варшаве. Усяго у 1950—1960 гадах у Польшчу з музейнага фонду Беларусі было перададзена болей за 80 адзінак захоўвання[35][59].

Пасля вайны Нясвіжскі замак доўгі час выкарыстоўваўся як санаторый. Практычна ўсе яго памяшканні падчас «рэканструкцыі» 1950-х гадоў былі прыстасаваны пад лячэбную ўстанову, і таму тут мала што засталося некранутым. Чарговы раз замак моцна пацярпеў у 1960-я гады, калі ў ім устанаўлівалі паравое ацяпленне, пры гэтым была знішчана большасць кафляных пячэй і камінаў XVIII—XIX стст. У 1980-я гады былі знішчаны яшчэ галандскія кафляныя панэлі XVI—XVII ст., якія захаваліся да гэтага часу, і памяць пра іх захавалася толькі на фотафіксацыі, праведзенай незадоўга да іх знішчэння. Практычна, на мяжы тысячагоддзяў у замку мала што ўцалела з таго, што нагадвала б пра слаўную гісторыю яго гаспадароў[58].

Артылерыя замка

правіць

У XVII стагоддзі артылерыя Нясвіжскага замка складала больш за 100 гармат. Да 1733 года іх засталося ўжо толькі 30. Тады ж у замку налічвалася 409 ружжаў і 59 «янычарак», якія былі на ўзбраенні янычарскай харугвы нясвіжскага гарнізона[3].

 
Гарматы з Нясвіжскага замка, XVI—XVII ст.

У Нясвіжы ўпершыню ў Беларусі была створана ліцейная гарматная майстэрня (людвісарня). Людвісарня знаходзілася ў замку побач з трохпавярховым каменным будынкам, з правага боку ад уваходу[60]. Ужо ў 1576 тут была адліта першая партыя з сямі гармат, якія стралялі двухфунтавымі ядрамі. У тым жа годзе была выраблена марціра. Дзве гарматы («два паддзелка аблозе дубовай слясарнай працы з коламі і восямі, дабра акаванымі і абрэфаванымі») былі адліты ў 1577. У Нясвіжскай людвісарні ў 1597 была адліта серыя гармат і марцір, якім далі імёны хрысціянскіх святых: «Святы Ян», «Святы Марк», «Святы Міхась», «Святы Рафаіл», «Святы Мацей», «Святы Мікалай», «Святы Лука», «Святая Марканэза». У 1598 было выраблена менш гармат у сувязі з тым, што тут для Нясвіжскага і Мірскага замкаў адлівалі званы. За меладычны гук яны атрымалі назву «цымбалы». Голас гэтых «цымбалаў» гучаў на працягу 300 гадоў. Яны адбівалі кожныя 15 хвілін і кожную гадзіну.

У 1598 пачалі вырабляць новую партыю гармат і марцір. Праца расцягнулася на некалькі гадоў. Кожнай гармаце была дадзена арыгінальная назва, якую выразалі на ствале. Так, у 1598 была адліта марціра «Кракадзіл», у 1599 — марціра «Саламандра» — гармата, якая страляла вогненнымі ядрамі; гарматы «Цэрбер», «Гідра», а таксама марціры «Святы Юры», «Святы Аляксандр», «Святы Георгій». У 1600 былі выраблены гарматы «Святы Крыштоф», «Бахус», «Вінаград», «Сава» («Сыч»; даўжыня 163—188 см, калібр 5—6 см), «Папугай», «Кубак», «Цырцэя». Затым пасля перапынку ў 1602 г. адлілі гармату «Мелузіна»[61]. Гарматы былі багата ўпрыгожаны ляпнінай, змяшчалі выявы герба Мікалая Радзівіла Сіроткі з яго ўпамінаннем, сімвалічныя выразы, год вырабу. Найбольш вялікія гарматы «Мелузіна» і «Хімера», вырабленыя ў 1602—1603 гадах, маюць даўжыню 360 і 267 см адпаведна, калібр 9 см; яны нясуць імя майстра і месца вырабу: «MET GOTES HVLF GOSS MICH HERMAN MOLTZFELDT ZV NISWISCH» («Мелузіна»). Таксама вядомы гарматы «Паветра», «Агонь», «Вада», «Зямля», «Цмок», «Маладзік»[62].

Вырабам гармат у Нясвіжы ў канцы XVI — пачатку XVII стст. кіраваў немец Герман Мольтцфельд. Гэты складаны і вельмі цяжкі працэс быў справай рук кваліфікаванага калектыву рамеснікаў, аснову якога складалі майстры-беларусы. Яны ўдзельнічалі ў стварэнні форм для адліўкі гармат, «даводзілі ствол», адлівалі бронзавыя ўпрыгожанні ў выглядзе лісця, вінаградных лоз, птушак, звяроў і малюнкаў святых. У дакументах сказана пра «Сцяпана злотніка», які рэзаў «літары на тытулах і чыніў, што павінна быць на дзелках». Формы для адліўкі гармат апрацоўваў рэзчык Філіп (яны зберагаліся ў Нясвіжскім замку яшчэ ў 1658 годзе). Столяр Хломада вырабляў «кол пад гарматы». Згадваюцца таксама «слесар Пётр», «гісер Герман, цэсля мірскі», кавалі.

 
Гармата Гідра ў двары Нясвіжскага палаца, 1930 гг.

Адлітыя майстрамі гарматы былі ўзорамі ліцейнага мастацтва. Ствалы іх нагадвалі мудрагелістыя калоны, перакручаныя ствалы дрэў з аб'ёмнымі малюнкамі чыюкоў (папугаяў), соў, сямігаловых пачвар, псіных галоў і інш. Гэта надавала гарматам экзатычнасць і прывабнасць[63]. Напрыклад, гармата «Цырк» была выканана ў выглядзе іанічнай калоны, перацягнутай шнурамі; «Гідра» — у выглядзе карынфскай калоны, у тыльнай частцы якой адліта пяцігаловая гідра. Адна з гармат была адліта ў выглядзе пня, аплеценага вінаграднай лазой з галавой Цэрбера ля асновы[60].

Арыгінальныя былі і лацінскія надпісы на ствалах («гідра: рыхтуе жалобу, хутка кране чорнай меткай»; «папугай: усіх забіваю, каго крывой дзюбай удараю»; «сава: катастрофу прадказваю кожнаму, калі хто-небудзь прыбудзе як разбуральнік»; «хімера: знішчаю ворага агністым горлам ззяючай хімеры»)[63].

Апроч таго, усе гарматы былі ўпрыгожаны іерусалімскім крыжам  (руск.) — знакам прыналежнасці Сіроткі да рыцараў Ордэна Труны Гасподняй[60].

Адліваць гарматы ў Нясвіжы працягвалі і ў XVII—XVIII стст., тады выраблялі жалезныя навальныя шасціфунтовыя гарматы. У 1743 г. была адліта серыя трохфунтовых бронзавых гармат і 12 ствалоў. Двухфунтовыя гарматы адлівалі ў 1749, 1753, 1756, 1760 і 1762 гг. У 1785 г. у прысутнасці караля Станіслава Аўгуста была адліта 24-фунтовая гармата, упрыгожанная сцэнамі знаходжання ў Нясвіжы караля і яго прыдворных. У той год у замку налічвалася 66 гармат[63].

Да нашага часу захавалася пяць нясвіжскіх гармат — «Гідра», «Сава», «Папугай», «Хімера», «Цырк» — знаходзяцца ў музеі Войска Польскага ў Варшаве, яшчэ адна, «Мелузіна», — у каралеўскім музеі артылерыі ў Стакгольме, гармата «Цэрбер» — у Санкт-Пецярбургу, у музеі артылерыі[60].

Артылерыя замка цікавіла польскіх даследчыкаў ужо ў першай палове XX ст., так калекцыя гармат была двойчы апісана ў манаграфічных даследаваннях польскіх вучоных[64][65].

Паркавы комплекс

правіць

Забудова комплексу не абмяжоўвалася толькі замкам, уладальнікі Нясвіжскага замка актыўна выкарыстоўвалі асяроддзе. Так, яшчэ ў 1585 князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка меў летнюю сядзібу Альба на тэрыторыі сучаснага парку, а яго нашчадак Караль Радзівіл Пане Каханку загадвае непадалёку ад замка высякчы аграмадны (у 300 га) лес і на яго месцы стварыць пацяшальны палацава — паркавы ансамбль[66] (цяпер на гэтым месцы знаходзіцца паркавы комплекс «Альба»).

Узнікненне сучаснага паркавага комплексу звязваецца з імем Марыі дэ Кастэлян, жонкі Антонія Радзівіла, пад кіраўніцтвам якой праводзіліся работы па стварэнню паркавага комплексу. Паркі пейзажнага тыпу закладзены ў 1879 у пойме ракі Уша, раней на іх месцы была хвалістая раўніна з ракой Ушай, пойма якой была забалочана. Паркавы комплекс быў разбіты каля водных перашкод і фартыфікацыйных збудаванняў, што акружалі замак. Павышаныя ўчасткі тэрыторыі засталіся без змен, а на нізкіх месцах былі праведзены мінімальныя гідратэхнічныя работы па рэгуляванню воднага рэжыму сажалак і асушэнню прыбярэжных балот, на асобных участках яшчэ і нівеліроўка паверхні. Па выніках археалагічных раскопак 1997 таўшчыня насыпнога грунту месцамі дасягала 1,4 м.

 
Дзікая сажалка аддзяляе Марысін парк ад Азярына і Плінтоўкі

Па часе закладкі, планіроўцы і архітэктуры, падбору насаджэнняў Нясвіжскі паркавы ансамбль умоўна дзеляць на 5 частак: Замкавы парк (11 га), Стары парк, або Азярын (16 га), Японскі парк, або Плінтоўку (7 га); Новы, або Марысін парк (22 га), і Англійскі парк (10 га). Ландшафтныя ўчасткі аб'яднаны Дзікай, Замкавай і Бернардзінскай сажалкамі[67]. Плошча паркаў разам з вадаёмамі складала каля 100 га. Паркавы комплекс складаецца з 5 аўтаномных ландшафтных зон, кожная з якіх мае сваю завершаную кампазіцыю. Сажалкамі Замкавай і Дзікай паркі падзяляюцца на права- і левабярэжную часткі[68].

У стварэнні паркавага ансамбля вылучаецца некалькі перыядаў. Першы ахоплівае 1878-1905, пачынаючы з закладкі Старога парку і да заканчэння работ у Англійскім і Марысіным паркавых масівах. Другі перыяд (19111914)- стварэнне Японскага парку і пасадкі на Паповай горцы, трэці — уключае 19351939 і характарызуецца пасадкамі на Лебядзіным лужку ва ўрочышчы Караліна[69].

Галоўным садоўнікам парку ў 18781912 гг. (амаль увесь перыяд станаўлення асноўных планіровачна-прасторавых паркавых структур) быў Андрэй Пастарэмчак. Знаёмства з шэдэўрамі сусветнага садова-паркавага майстэрства (вучыўся ў Пазнаньскай школе садаводства, сталічных гарадах Еўропы і Расіі) дабратворна паўплывала на яго самабытную творчасць. Памочнікамі, а потым і прадаўжальнікамі яго справы былі Антон Кавальскі, Міхаіл і Адольф Стоцкія, Іван Цвірка, Антон Глінскі[67].

У 19131914 праведзены работы па паляпшэнню паркавых ландшафтаў. У парках былі пасаджаны інтрадукаваныя пароды і дэкаратыўныя формы: елка звычайная і Энгельмана, лістоўніцы даурская і сібірская, хвоі веймутава і чорная, дуб звычайны (форма пірамідальная), ліпа амерыканская (форма буйналістая); шмат дэкаратыўных кустоў[68].

Нясвіжскі паркавы ансамбль моцна пацярпеў у гады Айчыннай вайны. Маладыя пасадкі былі высечаны, многія дрэвы ачышчаны ад галін у ніжняй частцы, што знізіла іх дэкаратыўнасць. У пасляваенны час у парку ўстаноўлены два помнікі: паблізу таполі на Выставачнай паляне, дзе ў 1941 былі загублены нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірныя жыхары Нясвіжа, і каля заходняга бастыёна замка, на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў час вызвалення Нясвіжа (каля падножжа помніка гарыць вечны агонь).

У 1963 паркавы комплекс Нясвіжа быў аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У пачатку 1960-х гадоў пад кіраўніцтвам архітэктара Рудэнкі быў распрацаваны праект рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у парку, які быў рэалізаваны часткова. У 198591 былі праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы («Мінскпраект», галоўны архітэктар М. Ф. Жлоба) па добраўпарадкаванню тэрыторыі[67].

Замкавы парк, ці парк Антонія

правіць
 
Замкавы парк

Уваход на тэрыторыю паркавага ансамбля пачынаецца каля старадаўніх варот, упрыгожаных гербам роду Радзівілаў «Трубы». На ім намаляваны: знак улады — арол, на грудзях якога размяшчаецца шчыт з трыма паляўнічымі ражкамі і манаграма Антонія Вільгельма Радзівіла. За варотамі адкрываецца від на Замкавую алею — дамбу даўжынёй 450 м, абсаджаную векавымі дрэвамі. Сярод насаджэнняў, якія яе атачаюць, пераважаюць клён вастралісты і вярба плакучая, сустракаецца і серабрыстая, якая выгадна вылучаецца на зялёным фоне іншых пасадак.

 
Земляная дамба ў Замкавым парку

Земляная дамба, з'явілася ў 18701875. Да гэтага часу замак злучаўся з горадам доўгім разборным драўляным мостам, які добра бачны на гравюры Т. Макоўскага. Мост меў абароннае значэнне, але, згубіўшы гэту функцыю, быў заменены дамбай. Сама алея з'яўляецца ўжо часткай парку Антонія, названага так у гонар Антонія Вільгельма Радзівіла[69].

Азеляненне замкавай тэрыторыі пачалося ў пачатку 19 ст. На плане Нясвіжа 1810 бачна, што аб'язная дарога, што праходзіла па знешняй броўцы рова ў трох месцах абсаджана дрэвамі з двух бакоў, у чацвёртым (паўночна-ўсходнім) — з аднаго. Як адзначаў У. Сыракомля, у 1830-х гадах на адкосах рова раслі дзікія хмызнякі і зрэдку разложыстыя грушы, а ў цэнтры параднага двара знаходзілася група бяроз і асін. На гравюры Г. Гумінскага, зробленай пазней, відаць, што дрэвы ў двары замка былі заменены кветкавай клумбай дыяметрам 15—16 м, а каля пад'езда да першага крыла пасаджаны дэкаратыўныя кусты.

Цяпер парк Антонія ўключае пад'язную дамбу і тэрыторыю, якая непасрэдна прымыкае да замка. Характар пейзажу амаль не мяняецца да моста, перакінутага цераз роў да вежавых варот замка. У парку ў 1961 быў разбіты невялікі скверык і ўстаноўлена скульптура «Спадарожнік» у гонар першага штучнага спадарожніка Зямлі. Тут расце адзіны ў Нясвіжы экзэмпляр гледычыі трохліставай. Азеляненне прызамкавага ўчастка выконвалася на трох узроўнях: па броўцы рова, па грэбені вала і на ўнутрызамкавых дворыках.

У Замкавым парку знаходзіцца вялікая колькасць экзатычных раслін. У 1954 па праекту архітэктара Рудэнкі ва ўнутраным дворыку замка быў разбіты сквер партэрнага тыпу. Цэнтральная частка сквера мела выгляд эліпса, а на пярэднім плане знаходзіцца калодзеж, упрыгожаны дэталямі кавальскай работы мясцовых умельцаў, і скульптура «Амур з чашай»[67]. Пасля рэканструкцыі пачатку 21 стагоддзя расліннасць знікла з дворыка, застаўся толькі калодзеж.

Невялічкі двор (конны, або гаспадарчы) у паўднёвай частцы замка перад былымі стайнямі, пабудаванымі ў крапасным вале, аформлены групай блакітных елак, кветкамі, а сцяна і вежа замка абвіты дзікім вінаградам. Самы маленькі замкавы двор (інтымны) размешчаны ва ўсходняй частцы, паміж палацава-замкавым комплексам і валам. Тут высаджаны ясень і блакітная елка. Крытая лесвіца ў выглядзе перголы, павітай вінаградам, вядзе на крапасны вал.

На вале замка ў розны час высаджваліся кусты — махровыя формы глогу, розныя віды бэзу, язміну. Вінаград дзявочы пяцілістковы, амурскі і культурны, актынідныя выкарыстаны ў аздабленні замкавых сцен і відавых альтанак. 3 вонкавага боку рова замак акружаны шырокай аб'язной дарогай, абсаджанай клёнам вастралістым[67].

У Замкавы парк уваходзяць таксама алеі, якія атачаюць замак па беразе абароннага рова і дзве паляны. Тэатральная алея, размешчаная на поўдзень ад замка, мае выгляд паўкола. У былыя часы прыдворны тэатр у цёплую пару года даваў на ёй тэатралізаваныя пастаноўкі, і гледачы знаходзіліся на іншым боку абароннага рова. Другая паляна размешчана на ўсход ад замка і ўпрыгожана трыма дэкаратыўнымі бронзавымі вазамі на гранітных пастаментах (ўсталяваны ў 1992, скульптар Валерый Янушкевіч)[69].

Стары парк, або Азярын

правіць
 
Помнік заснавальніцы парку М. Кастэлян. Побач бачны рэшткі першай таполі, адзінага дрэва на месцы Старога парку. 2005 г.

Стары парк закладзены ў 1878 на левым беразе сажалкі Дзікай на месцы базарнай плошчы, дзе раней расло толькі адно дрэва — канадская таполя, на месцы якой пакладзены камень з надпісам: «На ўсёй прасторы парку ў момант яго закладкі знаходзілася толькі гэта таполя». У парку знаходзіцца памятны камень-валун (вядомы як камень жаданняў[69]) у гонар яго стваральніцы: «У памяць 25-годдзя заснавання гэтага парку, а таксама ў знак удзячнасці за столькі гадоў працы, зробленай для ўпрыгожання замка Марыяй з Кастэлянаў княгіняй Радзівіл. Камень гэты ў 1903 паставіў яе ўдзячны муж Антон Радзівіл XIV, ардынат нясвіжскі».

 
Адна з палян Старога парку.

Асноўная маса дрэў была пасаджана ў канцы 19 ст., далейшая апрацоўка краявідаў вялася да 1920-х гадоў. Нягледзячы на тое, што парк Азярына фарміраваўся ў пейзажным стылі, тут шмат алей — кляновая, ліпавая, каштанавая, грабавая. Уваход у Азярыну аформлены 2 парамі пілонаў з жалезнымі варотамі і маленькім домікам садоўніка. Акрамя памятных камянёў-валуноў у гэтай частцы паркавага ансамбля некалі былі ўстаноўлены ў выглядзе арыгінальных альтанак бярозавая хатка, галандскі млын, трох'яруснае збудаванне салярыя, альтанка-шацёр у выглядзе грэнадзёрскага капелюша.

 
Помнік сабаку-выратавальніку.
 
Русалка

Ландшафтныя кампазіцыі Старога парку будуюцца на трох паслядоўна размешчаных палянах (Спартыўнай, Цэнтральнай і Выставачнай), якія адрозніваюцца велічынёй, формай, асветленасцю, характарам зрэзанасці контураў[70].

Паляны злучаны алеямі-дарожкамі і ўтвараюць своеасаблівую анфіладу зялёных залаў, у драпаванні якіх удзельнічае велізарная разнастайнасць дрэў, хмызнякоў і кветак, якія надаюць непаўторны каларыт кожнай з палян. Пачынаецца парк з анфілады залаў Спартыўнай паляны, дзе некалі знаходзіўся салярый[71]. Напачатку XX ст. на паляне знаходзіўся тэнісны корт. Паляну абмяжоўваюць такія дрэвы, як бяроза, явар, клён, чарэшчаты дуб і чорная таполя[69].

Перад Спартыўнай палянай з левага боку быў створаны штучны вадаём (напаўняўся з калодзежа-крынічкі), цяпер перасох. Захаваўся ўстаноўлены паблізу яго маленькі чатырохграннай формы камень з надпісам «Студня Ундыны»[70]. Яна размяшчаецца каля самага ўваходу ў парк. Студня ва ўмоўнай манеры пазначае месца крыніцы, абвеянай легендамі пра паселеную ў ім вадзяную німфу-багіню, і аформлены як выразны паркавы элемент. На валуне ў Люстраной сажалцы, куды адводзіцца вада крыніцы, усталявана скульптура русалкі.

Спартыўная паляна змяняецца Цэнтральнай, на якой можна ўбачыць помнік сабаку, адноўлены на ранейшым месцы пры рэканструкцыі парку. Дата на пастаменце — «1896» — падкрэслівае гэту пераемнасць. На грудзях высакароднай жывёлы вісіць медальён, упрыгожаны галоўным элементам фамільнага герба Радзівілаў[69]. Згодна з легендай, падчас палявання паранены князем мядзведзь ледзь не расправіўся са сваім крыўдзіцелем самым рашучым чынам, як раптам любімы сабака князя, паспяшаўшыся на дапамогу князю, у адказны момант сутычкі адцягнуў на сябе ўвагу раз'юшанага звера, чым выратаваў жыццё гаспадару, але пры гэтым загінуў сам. Паўстаўшы ў бронзе помнік нагадвае пра абавязкі ў адносінах да братоў меншых[72].

Дэкаратыўная сажалка і калодзеж раней упрыгожвалі таксама і Выставачную паляну, на якой да 1927 у розных па форме невялікіх павільёнах праводзіліся сезонныя выстаўкі кветак, агародніны і садавіны. Архітэктурныя збудаванні і скульптурныя кампазіцыі, якія некалі ўпрыгожвалі парк, поўнасцю страчаны[70].

У пачатку 1990-х гг. на тэрыторыі парку была створана Алея Памяці, уздоўж якой размясціліся бронзавыя бюсты людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё Нясвіжу і беларускай зямлі. На Алеі Памяці пастаўлены бюсты: Мікалаю К. Радзівілу Сіротку, Джавані М. Бернардоні, Т. Макоўскаму, Уладзіславу Сыракомлі, Якубу Коласу, Юрыю Нясвіжскаму (Несвіжьскаму) (дарэчы, большасць гісторыкаў сумняваецца, ці меў апошні якія-небудзь адносіны да сучаснага Нясвіжа)[73].

Новы, або Марысін парк

правіць
 
Марысін парк

Новы (Марысін) парк размешчаны ў левабярэжнай частцы. У кампазіцыйных вырашэннях ландшафтаў Новага парку адбіўся ўплыў натуралізму (намеры асобных паркавых груп павялічыліся па меры аддалення ад замку)[68].

Новы парк мае форму прамавугольніка, абмежаванага з боку поля аднарадковай пасадкай таполі канадскай позняй. Яго кампазіцыя парку найбольш поўна адлюстроўвае асаблівасці рамантычнага парка з яго павышанай эмацыянальнасцю, самотнасцю і цішынёй. Стварэнне гэтага паркавага ансамбля звязана з легендай і аб трагічным лёсе князёўны Марыі, што знайшло адлюстраванне ў пэўных паркавых сімвалах: крынічка «Слёзы Марыі», бронзавая скульптурная група «Георгій Перамоганосец кап'ём паражае змея», вада ў якой цякла з раны змея (скульптура вывезена фашыстамі ў гады Айчыннай вайны), эпітафіі і надпісы на камянях. У найбольш балоцістай частцы парку за Лебядзіным лугам сфарміравана круглая сажалка з Востравам кахання[74].

Ландшафтная планіроўка Новага парку пераклікаецца з планіроўкай Азярыны: па меры аддалення ад замка памер паркавых груп паступова павялічваецца, асобныя курціны пераходзяць у гаі і буйныя зялёныя масівы, а на ўсходняй ускраіне — у так званы Рускі лес з мясцовых ліставых парод з рэдкімі экзотамі. Усе кампазіцыйныя элементы Марысінага парку звязвае кальцавая дарога. Да Рускага лесу вядуць дубовая і ясеневая алеі, ад круглай сажалкі — вярбовая і ліпавая алеі.

У 1898 на ўзвышшы Крыжовай, або Цэнтральнай паляны Новага парку ўстаноўлены астранамічны абеліск, ад якога ў радыяльных напрамках былі пракладзены дзве ліпавыя і кляновая алеі. Паўднёвы ўваход у Марысін парк захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе, аформлены масіўнымі калонамі і жалезнымі варотамі, брамкамі. Каля ўваходу знаходзіцца вартоўня, пабудаваная ў гатычным стылі[74].

З усходу Марысін парк завяршаўся лесам з перавагай бярозы. Тут была створана кампазіцыя «Колца Караліны», утвораная пасадкамі з елкі з вялікім валуном у цэнтры. Ад яе праз поле ішла бярозавая алея да паляўнічага павільёна — «Хаткі Караліны». Там жа мясціліся сабакарня, ферма фазанаў, збіраліся паляўнічыя, ладзіліся абеды па канчатку палявання.

Вялікія памеры і аддаленасць Марысінага парку, натуралістычнасць яго пейзажаў, самотны абеліск і крыніца-грот пад назвай «Слёзы Марысі» — усё гэта рабіла парк асабліва таямнічым, агорнутым покрывам паданняў[73].

Англійскі парк, ці Іпадром

правіць

Англійскі парк быў закладзены ў 1898 як працяг Новага на месцы іпадрома. Тут мясціліся стайні і бегавыя пляцоўкі, якія праіснавалі да 1939. У Англійскім парку навучалі верхавой яздзе, ладзілі конныя выступленні. Тут некалі размяшчаліся альтанка ў выглядзе сядла і невялікі вадаём.

Як працяг Марысінага парку, Іпадром быў аформлены пасаджанымі ў шахматным парадку, адзінкавымі ці ў групах па тры, елкамі і бярозамі. Да нашых дзён захаваліся толькі асобныя дрэвы[73]. Берагавая частка адкрытая, іншыя бакі парка закрыты суцэльнымі пасадкамі, цяпер моцна зрэджанымі[74].

Японскі парк, або Плінтоўка

правіць
 
Японскі парк

У пачатку 20 стагоддзя фарміраванне паркавага ансамбля ішло ў асноўным ва ўсходняй частцы, уздоўж сажалкі Дзікай. Паркавай мяжой тут з'яўлялася ўсходняя дамба ў вярхоўі сажалкі. У 191314 на месцы паляны Плінтоўка пад уплывам новых ідэй садовых дойлідаў Англіі Люценса, Мітчэла і Пета быў закладзены Японскі парк[74].

Адметнай рысай Японскага парку былі паплавы з цецерукамі і вытанчаныя дэкаратыўныя формы, прасякнутыя ўсходнімі матывамі (напрыклад, альтанка ў выглядзе Ліхтарыка). Закладзены англійскім садоўнікам напачатку XX стагоддзя, Японскі парк застаецца ледзь не самым загадкавым аб'ектам паркавых кампазіцыі Нясвіжа, бо пра яго планіроўку амаль нічога пэўнага не вядома.

На месцы Японскага саду захаваліся толькі асобныя вербы. Мяркуючы па ўсім, выгадоўваліся тут у вялікай колькасці касачы. Кампазіцыйнай дамінантай парку была Папова Горка (знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне парку) з размешчанай наверсе яе капліцай, якая знаходзілася на адной восі з гарадской ратушай. Трэба адзначыць, што капліцы былі абавязковым элементам сядзіб і звычайна замыкалі асноўную кампазіцыйную вось палацава-паркавага ансамбля. (Археолагі мяркуюць, што каля Паповай Горкі варта шукаць рэшткі першых драўляных пабудоў уладальнікаў замка)[75].

Пры планіроўцы Японскага парку меркаваліся зрабіць звілістыя вузкія сцежкі, карлікавыя дрэвы, камяні-альтанкі. Аднак задуманае было ажыццёўлена толькі часткова. Карлікавыя дрэвы выраслі і перасталі адрознівацца ад іншых. У парку было закладзена дзве алеі: вярбовая вяла на бераг сажалкі да насыпнога кургана; алея з каштана, ліпы і іншых ліставых парод злучала Плінтоўку з Паповай горкай. Асноўным акцэнтам усходняй перспектывы з'яўляўся павільён паляўнічай хаткі Караліны (не захавалася) у вярхоўі сажалкі Дзікая[74].

Архітэктура

правіць

Мастацкі воблік асобных частак Нясвіжскага замка, асабліва палаца і гаспадарчых памяшканняў, неаднаразова змяняўся. Палацава-замкавы ансамбль фарміраваўся паступова, ён прайшоў шлях ад комплексу, дзе пераважалі абаронныя рысы, да адкрытай рэзідэнцыі аднаго з самых магутных еўрапейскіх родаў[76].

Замак размешчаны на востраве, створаным ракой Уша, ставамі і ровам. Пляцоўку 170×120 м атачаў вал, абліцаваны каменем. У яго вуглавых частках знаходзіліся бастыёны, а ў тоўшчы — памяшканні ваеннага і гаспадарчага прызначэння (арсенал і склады). Палац з васьміграннымі вуглавымі вежамі меў тры паверхі, справа ад яго таксама трохпавярховая казарма з прыбудаванай высокай дазорнай вежай, а злева — гаспадарчы корпус, дзе размяшчаліся розныя службы[76]. Падыход да замка з захаду быў умацаваны трохкутным шанцам, да якога вялі дзве пад'язныя дарогі. На галоўнай восі пры ўваходзе ў палац знаходзілася мураваная брама з разборным мостам[77], якая была ўрэзана ў вал і ўздымалася над брустверам на некалькі ярусаў[76]. У 1706 г. палац і абарончыя ўмацаванні былі спалены шведамі. Палац адноўлены і перабудаваны Радзівіламі пасля 1726 г. па праекту архітэктара К. Здановіча. Па яго ж праекту ў 1740 г. была пабудавана новая палацавая капліца. У XVIII ст. ў будаўніцтве палаца ўдзельнічалі архітэктары М. Педэці (1748—52 гг.), М. Фларыяновіч (1775—78 гг.), К. Спампані (1778—79 гг.), А. Лоцы (1783 г.)[77].

 
Картуш франтона

На працягу XVII і XVIII стагоддзяў тут былі зроблены значныя прыбудовы[76]. Так мураваныя бастыёны замянілі земляныя ўмацаванні. У галоўным палацавым корпусе быў надбудаваны чацвёрты паверх цэнтральнага рызаліту, які завяршыўся трохвугольным франтонам з рэльефным дэкорам. Бакавыя карпусы, арыентаваны ва ўнутраны дворык, таксама часткова перабудаваны і злучаны з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў замкнуўся перыметр двара, а сам ён набыў асіметрычны ў плане выгляд блізкі да пяцівугольніка[76][77].

У 1809 г. палац рэстаўрыраваны (арх. М. Цэйлік). Да сярэдзіны XIX ст. замкавыя валы знаходзіліся ў паўразбураным стане і больш не аднаўляліся[77].

Кампазіцыя

правіць
 
Брама з вежай

Уваход на тэрыторыю вядзе праз перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі тунэль двух’яруснай уязной брамы, завершанай трохвугольным франтонам. З боку ўнутранага двара над уваходам узвышаецца двух’ярусная вежа, пакрытая шлемападобным купалам з галоўкай.

Галоўны корпус

правіць
 
Галоўны корпус

Размешчаны на адной восі з уязной брамай і з'яўляецца цэнтрам палацавай кампазіцыі галоўны корпус, уваход у які зроблены ў выглядзе вынаснога тамбура на шырыню рызаліта. Над тамбурам — шырокая тэраса з металічнай агароджай. Два бакавыя прамавугольныя ў плане карпусы размешчаны пад вуглом да галоўнага, з якім злучаны трохпавярховымі вуглавымі ўстаўкамі. У тарцовай частцы правага корпуса ўзвышаецца двух'ярусная шасцігранная вежа са шлемападобным дахам з ратондай.

Брама і галерэі

правіць

Брама мела наверсе гадзіннік, былі размешчаны кардэгардыя (на ніжнім ярусе) і памяшканні архіва (на верхнім). Дапаможныя карпусы абапал брамы ўключалі шэраг жылых і гаспадарчых памяшканняў, майстэрні, кухні, склепы, скарбніцы і інш.

Капліца

правіць
 
Алтар капліцы

Тут жа знаходзілася і замкавая капліца з драўляным і фаянсавым алтаром. Скляпенні капліцы былі аздоблены малюнкамі на біблейскія сюжэты.

Інтэр'еры

правіць
 
Бальная зала
 
Гетманская зала

Інтэр'еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Усяго ў замку было каля трохсот гасцінных пакояў і дванаццаць вялікіх парадных залаў. Асабліва багата былі ўпрыгожаны галерэя і 12 парадных залаў, кожная з якіх мела непаўторны мастацкі вобраз і сваю назву: Залатая, Каралеўская, Гетманская, Мармуровая, Зорная, Рыцарская, Паляўнічая і інш[76]. У Бібліятэчнай зале было сабрана больш за дваццаць тысяч рукапісных і друкаваных кніжак амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах, Партрэтную ўпрыгожвалі больш за 900 партрэтаў прадстаўнікоў Радзівілаўскай сям'і, вялікая частка з якіх была выканана прыгоннымі сялянамі. Мармуровая зала была аздоблена чорным мармурам, Залатая — пазалочанымі сценамі і столяй. Паркет ва ўсіх залах быў выкананы са ста гатункаў дрэва, што дазваляла ствараць разнародныя мазаікі і дэкаратыўныя арнаменты. Сцены вакол сходкаў і калідоры ўяўлялі сабой вялікую мастацкую галерэю. Пазалочаныя медныя балюстрады ў галоўным корпусе былі асаблівасцю не толькі ў межах Рэчы Паспалітай, але і Еўропы[77].

 
Камінная зала

Інтэр'еры ўпрыгожвалі кафельныя і фаянсавыя печы, аздобленыя ляпнінай, каміны з металічнымі геральдычнымі выявамі, дубовыя разныя панэлі, лепка, пакрытая пазалотай на сценах і столях, дарагія люстры, люстэркі. У замку была карцінная галерэя, захоўваліся вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і бібліятэка Радзівілаў, якая дзякуючы шырокім культурным сувязям уладальнікаў замка камплектавалася рукапісамі і выданнямі, прывезенымі з Еўропы, кнігамі з друкарняў ВКЛ, у тым ліку і з уласных друкарняў у Нясвіжы і Брэсце[76].

У незалежнай Беларусі

правіць
 
Нясвіжскі замак падчас рэстаўрацыі

Пасля распаду СССР у комплексе знаходзіўся санаторый «Белмежкалгасздраўніцы», які быў зачынены ў 2001 годзе, пасля чаго палац быў перададзены пад апеку Міністэрства культуры Беларусі для правядзення ў палацы рэстаўрацыі. Стан большасці пакояў замка характэрызаваўся як аварыйны. У жудасным стане былі падмуркі гадзіннікавай вежы, зачыненай для наведвання, скляпоў і падзямелляў. Аднак у першыя гады рэстаўрацыйныя работы ішлі вельмі павольна, яны абмежаваліся толькі некаторымі натурнымі даследаваннямі, а працы мелі характар супрацьаварыйных[78].

У ноч на 25 снежня 2002 года ў Нясвіжскім замку здарыўся пажар. На тушэнні пажару было задзейнічана ў агульнай колькасці 92 чалавека і 19 машын. Па трывозе быў падняты ўвесь асабовы склад Нясвіжскага раённага аддзела МНС. Брандмайстры ацанілі: пажар хоць не вельмі буйны, але досыць складаны з-за нестандартнай планіроўкі будынка. Пасля ліквідацыі пажару падраздзяленні МНС усю першую палову дня 25 снежня працягвалі адпампоўваць ваду ў каміннай зале замка на плошчы прыкладна 300 кв. м[79]. Пажарам было знішчана больш за 700 кв. м даху і перакрыццяў, у тым ліку кроквы, стойкі, вільчаковыя прагоны, пакрыццё даху над танцавальнай залай і часткова над правай часткай цэнтральнага корпуса замка, знішчаны будаўнічыя канструкцыі паддашка і дах правага крыла замка. Пасля пажару ў аварыйным стане аказаліся паддашкавыя перакрыцці паўднёвай галерэі, элементы цэнтральнай часткі, у тым ліку мастацкі роспіс столі і сцен цэнтральнай лесвіцы[80]

 
Нясвіжскі замак пасля рэстаўрацыі
 
Адноўленая ўсходняя галерэя, якая была разабрана з-за аварыйнага стану падмуркаў

Толькі пасля пажару пачаліся работы па рэстаўрацыі палаца. Падчас рэстаўрацыі высветлілася, што з-за промахаў будаўнікоў замка, у прыватнасці, лішку дымавых хадоў у сценах, мур стаў нетрывалы; у некаторых выпадках прыйшлося разбіраць старыя сцены[81]. Была разабрана трохпавярховая ўсходняя галерэя: па меркаванню спецыялістаў, што вялі рэстаўрацыю, двухметровы насыпны грунт, які складае падмурак пабудовы, не меў неабходных апорных якасцей, таму і было прынята рашэнне разабраць галерэю, а затым аднавіць яе ў ранейшым выглядзе. Увогуле, увесь ход работ выклікаў вострую крытыку спецыялістаў, па іх меркаванню «пад выглядам рэстаўрацыі Нясвіжскага палаца можа адбыцца замена аўтэнтычных фрагментаў унікальнага помніка дойлідства новабудоўлямі». Таксама прыводзілася меркаванне, што пры рэстаўрацыі палаца дапускаліся шматлікія парушэнні агульнапрынятых міжнародных методык, якія прадугледжваюць захаванне, а не знішчэнне аўтэнтычных элементаў архітэктурных помнікаў[82].

 
Раскапаныя ўмацаванні

Першую чаргу Нясвіжскага замка павінны былі ўвесці ў строй, па плану рэканструкцыі, у 2007 годзе. У 2008 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс (блок з трох двухпавярховых будынкаў, уязная брама з вежай, прылеглая частка ўнутранага двара і інжынерная інфраструктура — агульная плошча памяшканняў 1,2 тыс. кв. м), адкрыты залы ў памяшканнях уязной брамы і прыбрамных карпусоў, а таксама ў паўночна-ўсходняй галерэі, прысвечаныя гісторыі будаўніцтва аб'екта, фотавыстаўцы інтэр'ераў, архіву і бібліятэцы.

   
Спрэчнаму цыбулепадобнаму купалу, ўстаноўленаму ў 2004 г., першапачатковы выгляд вярнулі толькі ў 2012 г.

Частка замка ўведзена ў эксплуатацыю ў ліпені 2011 і планавалася, што цалкам рэстаўрацыя павінна быць завершана да канца 2012 года[83]. 20 ліпеня 2012 палацавы комплекс цалкам адчыніўся пасля рэстаўрацыі[84], а ўжо да 1 кастрычніка таго ж года музей зарабіў першы мільён долараў на музейна-экскурсійнай дзейнасці[85].

Пасля рэстаўрацыі была адкрыта бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная зала замка. У цэлым у склад другога пускавога комплексу ўваходзяць блок з пяці трохпавярховых і адзін асобны будынак[76]. Асноўную частку займаюць экспазіцыйныя і інтэр'ерныя залы. Прадугледжана і інфраструктура для абслугоўвання наведвальнікаў — рэстаран (размясціўся на месцы былой княжацкай кухні, тут пры правядзенні рэстаўрацыйных работ на скляпеннях і сценах знойдзены фрагменты роспісу ўсходняй тэматыкі), гасцінічныя VIP-апартаменты, гасцініца эканомкласу на 49 месцаў, буфет. Адноўлены ўязны мост, фрагменты замкавых умацаванняў XVI—XVII стагоддзяў, роў, адноўлены ўнутраны дворык, двух'ярусная лядоўня, убудаваная ў земляны вал[76].

У 2012 годзе палацава-паркавы комплекс наведала 431 тысяча чалавек, такім чынам комплекс заняў першы радок па наведваннях сярод музеяў краіны[86].

Галерэя фотаздымкаў

правіць

Планы і схемы

правіць

У філатэліі і баністыцы

правіць

Цікавы факт адбыўся з адлюстраваннем Нясвіжскага замка на купюры вартасцю 100 000 рублёў. Замест радзвілаўскіх арлоў на малюнку Н. Орды на вежах замка былі адлюстраваны праваслаўныя крыжы. Вядома, што Радзівілы былі каталікамі, таму памылка скажае не толькі мастацкі твор Н. Орды, але і гістарычную рэчаіснасць. Гэтую памылку зрабілі спецыялісты расійскага Дзяржзнаку, якія і прынеслі афіцыйныя прабачэнні. Сама купюра выйшла ў свет 15 ліпеня 2005 года, і на працягу 8 год памылка заставалася незаўважанай[87].

Зноскі

правіць
  1. а б в г д е Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік 1993, с. 373..
  2. а б в г д е ё ж Ткачёв 2002, с. 148..
  3. а б в Шышыгіна-Патоцкая 2007, с. 16..
  4. Чантурыя У. А., Казакоў Ю. I. Архітэктурныя помнікі Нясвіжа = Архитектурные памятники Несвижа: Гісторыка-архітэктурны нарыс.. — Мінск: Полымя, 1989. — С. 14-15. — 47 с. — ISBN ISBN 5-345-00196-0.
  5. а б в г д Ткачёв 2002, с. 152..
  6. а б Метельский 2011, с. 6—8..
  7. Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland, № 19. — Горадня-Менск, 2013. — С. 44-53.
  8. Памяць: Нясвіжскі раён 2001, с. 32..
  9. Памяць: Нясвіжскі раён 2001, с. 29..
  10. Метельский 2011, с. 17..
  11. Метельский 2011, с. 9..
  12. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 2. 2011, с. 144..
  13. а б Метельский 2011, с. 18..
  14. а б в г д е Архітэктура Беларусі: Энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 2. 2011, с. 144..
  15. Метельский 2011, с. 20..
  16. Метельский 2011, с. 56..
  17. Шышыгіна-Патоцкая 2007, с. 14..
  18. Метельский 2011, с. 36..
  19. а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 2. 2011, с. 143..
  20. Метельский 2011, с. 36—42..
  21. Метельский 2011, с. 59—60..
  22. Метельский 2011, с. 70—71..
  23. Конрад Бабятыньскі. Выдаткі М. К. Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655—1660 г. // Беларускі гістарычны агляд. — Том 18, сшыткі 1-2 (34-35), снежань 2011.
  24. Алексей Будник. Несвижский замок в военных действиях XVII - XX веков // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж", 2010. — С. 315-316. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  25. Уладзімір Пярвышын. Фартыфікацыі нясвіжскага замка ў канцы XVI- XVIII ст.ст. // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж», 2010. — С. 117. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  26. Конрад Бабятыньскі. Выдаткі М. К. Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655—1660 г. // Беларускі гістарычны агляд. — Том 18, сшыткі 1-2 (34-35), снежань 2011. — С. 46-47.
  27. Конрад Бабятыньскі. Выдаткі М. К. Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655—1660 г. // Беларускі гістарычны агляд. — Том 18, сшыткі 1-2 (34-35), снежань 2011. — С. 48.
  28. Уладзімір Пярвышын. Фартыфікацыі нясвіжскага замка ў канцы XVI-XVIII ст.ст. // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж", 2010. — С. 117-118. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  29. Уладзімір Пярвышын. Фартыфікацыі нясвіжскага замка ў канцы XVI-XVIII ст.ст. // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж", 2010. — С. 118-119. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  30. Алексей Будник. Несвижский замок в военных действиях XVII - XX веков // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж", 2010. — С. 317-319. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  31. а б Метельский 2011, с. 85..
  32. Метельский 2011, с. 92..
  33. а б в г д Шышыгіна-Патоцкая 2007, с. 13..
  34. а б Метельский 2011, с. 98—99..
  35. а б в г д е ё ж Аўтар-складальнік Н. Ф. Высоцкая. Жывапіс барока Беларусі. — Мн.: БелЭН, МФКД.2003. — С. 5. — 304 с. — (:с іл.). — ISBN 985-454-195-9.
  36. Педецци Маурицио // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 484. — 737 с.
  37. Метельский 2011, с. 104—105..
  38. А. Л. Самович. Несвижский кадетский корпус 1767 — начало 1770-х гг. // Навукова-інфармаційнае выданне. Музей XXI стагоддзя: актуальный праблемы дзейнасці / Рэдактар: С. Шукан. — Мінск: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, 2008. — С. 199-202. — 120 экз. — ISBN 978-985-459-108-7.
  39. Метельский 2011, с. 106—109..
  40. Kraszewski J. I. Krol w Nieswiezu. — Warszawa, 1962. — С. 163.
  41. Мальдзіс, А. В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі : эсэ.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — С. 98. — 479 с. — ISBN 978-985-02-1119-4.
  42. Ткачёв 2002, с. 156..
  43. Метельский 2011, с. 113..
  44. Метельский 2011, с. 115..
  45. Метельский 2011, с. 117..
  46. Высоцкая Н. Ф. Вяртанне-6. Документы о ценностях Несвижского замка в Эрмитаже//Вяртанне-6. Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. Мн. Беларускі фонд культуры. 199. С. 180-226.
  47. Matuszewicz Marcin. Pamietniki. Warszawa, 1876. Pamietniki. — Warszawa, 1876. — Т. 1. — С. 34.
  48. Метельский 2011, с. 118..
  49. Веремейчик А.Е. История Несвижского замка (1812-1830 гг.) // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навуковы зборнік / К. Коршук. — Мінск: БДУ, 2008. — С. 12. — 215 с. — ISBN 978-985-485-976-7.
  50. Метельский 2011, с. 125—127..
  51. Метельский 2011, с. 128—129..
  52. Метельский 2011, с. 129—132..
  53. Метельский 2011, с. 134—135..
  54. а б Алексей Будник. Несвижский замок в военных действиях XVII - XX веков // Нясвіжскі палац Радзівілаў: Гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных кампазіцый. Матэрыялы 1-й навукова-практычнай канферэнцыі. Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года. — Нясвіж: ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж", 2010. — С. 323-324. — ISBN 978-985-90209-4-0.
  55. Метельский 2011, с. 137..
  56. Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. История материальных ценностей Несвижского замка (1865-1920) // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, №3(20) 2008.
  57. Метельский 2011, с. 141..
  58. а б Метельский 2011, с. 140—142..
  59. Высоцкая Н. Ф. Ценности, переданные Музею истории Великой Отечественной войны в Минске Польской Народной Республикой//Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей, праблем вяртання і сумеснага выкарыстання. Юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску пад эгідай UNESCO 19-20 чэрвеня 1997 г. Вяртанне-4. Мн., 1997. С. 112—133.
  60. а б в г Метельский 2011, с. 53..
  61. Ткачёв 2002, с. 150..
  62. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  63. а б в Ткачёв 2002, с. 151—152..
  64. Bersohn M. Dawnia zbrojwnia ksiazat Radziwillow w Nieswiezu. Warszawa, 1904.
  65. Brensztejn M. Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Ksienstwa Litewskiego. Wilno, 1924.
  66. Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Страчаная спадчына. — Мінск: Полымя, 1998. — С. 212-213. — 351 с. — ISBN 985-07-0036-Х.
  67. а б в г д Памяць: Нясвіжскі раён 2001, с. 532—533..
  68. а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік 1993, с. 374..
  69. а б в г д е Чистяков 2009.
  70. а б в Памяць: Нясвіжскі раён 2001, с. 534—535..
  71. Варрава 2011, с. 41..
  72. Варрава 2011, с. 41—44..
  73. а б в Варрава 2011, с. 38..
  74. а б в г д Памяць: Нясвіжскі раён 2001, с. 535..
  75. Варрава 2011, с. 36—37..
  76. а б в г д е ё ж з Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года
  77. а б в г д Дойлідства і гісторыя Нясвіжа Архівавана 13 снежня 2013.
  78. Реставрационные работы в Несвижском замке глазами реставратора (руск.)
  79. Пожар в Несвижском замке в ночь на 25.12.2002 (руск.)
  80. Нясвіжская трагедыя(недаступная спасылка)
  81. Старая кладка на новый лад Архівавана 12 красавіка 2008. (руск.)
  82. В Несвижском замке реставраторы разобрали восточную галерею (руск.)
  83. Несвижский замок планируют ввести в эксплуатацию в июле Архівавана 15 лістапада 2011. (руск.)
  84. Лукашенко встретился с Радзивиллами в Несвижском замке Архівавана 29 студзеня 2018. (руск.)
  85. Несвижский дворец заработал свой первый миллион долларов, Мирский его догоняет Архівавана 29 студзеня 2018. (руск.)
  86. Посещаемость белорусских музеев за последние семь лет выросла на 44 % Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  87. Российский Гознак извинился за православные кресты на белорусских деньгах(рус.) Архівавана 17 студзеня 2018.

Літаратура

правіць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. / Рэдкалегія: А. А. Воінаў і інш.. — Мн: Беларуская энцыклапедыя, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедыя. У 2 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Бажэнава В. Д. Радзівілаўскі Нясвіж. Роспісы касцёла Божага Цела. — Мн., 2007
  • Варрава А. Р. Жемчужины Беларуси. Мир. Несвиж.. — Мн: УП «Рифтур», 2011. — ISBN 9-789856-919476.
  • Волкаў М. Артылерыя Нясвіжскага замка.. — Мн: Андрэй Янушкевіч, 2015. — 188 с. — ISBN 978-985-90346-2-6.
  • Волкаў М. Раскрадзены арсенал // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 47 - 52. ISBN 2617-2305
  • Метельский А. А. Владельцы старого Несвижа.. — Мн: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — 160 с. — ISBN 978-985-11-0581-2.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Нясвіжскага раёна. / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў. — Мн: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2001. — 632 с. — ISBN 985-11-0206-7.
  • Ткачёв М. А. Замки Беларуси.. — Мн: Беларусь, 2002. — 200 с. — ISBN 985-07-0418-7.
  • Чистяков В. Женские чары несвижских парков // Директор.. — Мн: ООО «Консорциум Наука Экономика Право», № 11 (125) ноябрь, 2009.
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы.. — 3-е выд. — Мн: Беларусь, 2007. — 240 с. — ISBN 978-985-01-0740-4.

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1196
рус.англ.фр.