Нясвіжскі сельсавет
Нясві́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Заазер’е.
Нясвіжскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заазер’е |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 3 864 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж (не ўваходзіў у склад сельсавета). 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Сейлавіцкага сельсавета перададзена вёска Слаўкава[1]. 27 сакавіка 1978 года ў склад горада Нясвіж перададзена вёска Альба[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карцэвіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва)[3]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заазер’е.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3477 чалавек[4], з іх 84,7 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 5,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 3864 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.