Ніва (газета)
тыднёвік беларусаў у Польшчы
(Пасля перасылкі з Ніва (1956))
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
«Ніва» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
«Ніва» |
Тып | штотыднёвая газета[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1956 |
Мова | беларуская[1] |
ISSN | 0546-1960 |
Вэб-сайт | niva.bialystok.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі. Газета сталася важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва ў Польшчы.
Галоўныя рэдактары
правіцьВядомыя аўтары
правіцьПрэміі і ўзнагароды
правіць- 2018 — ганаровае званне «Заслужаны для Гайнаўскага павета». Узнагарода ад Гайнаўскага стараства; на ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да развіцця і рэкламы павета[2].
Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0546-1960
- ↑ Давід Гайко. Тыднёвік „Ніва” ўзнагароджаны радай Гайнаўскага павета(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (9 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 15 лютага 2018.
Спасылкі
правіцьНіва (газета) на Вікісховішчы |