Нівы (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ні́вы[1] (трансліт.: Nivy, руск.: Нивы) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Вёска
Нівы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 542 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225215
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208850015
Нівы на карце Беларусі ±
Нівы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Нівы (Бярозаўскі раён)
Нівы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Нівы (Бярозаўскі раён)

Гісторыя

правіць

Вядомы ў сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці, працавалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак Нівы належаў Пуслоўскаму (1 вярста ў бок Ярцавіч). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшы. У 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ад іх рук загінулі 7 жыхароў вёскі. Пасля вызвалення 30 сакавіка 1946 года ворагамі савецкай улады забіты 5 савецкіх актывістаў, у 1968 годзе на іх магіле быў пастаўлены абеліск.

З 1954 года ў Ніўкаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ДРЭС. З 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2].

З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 89 двароў, 520 жыхароў, у фальварку — 19 жыхароў на 4 дварах.
  • XX стагоддзе:
    • 1924 — у вёсцы — 132 будынкі, 659 жыхароў, у фальварку — 3 будынкі, 40 жыхароў.
    • 1940 — 139 двароў, 861 жыхар.
    • 1959 — 187 гаспадарак, 763 жыхары.
    • 1970 — 1089 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 274 двары, 628 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нiвы́
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць