Ніда (польск.: Nida) — рака на поўдні Польшчы, левы прыток Віслы. На беразе ракі размешчаны ландшафтны парк, які займае плошчу 231,64 км² і ўключае ў сябе 9 запаведнікаў. Даўжыня ракі складае 151 км, плошча басейна — 3865 км². Тыповая нізінная рака з вельмі нізкім падзеннем. У самым вузкім месцы рэчышча ракі мае шырыню 6 м. У самым шырокім месцы пад пасёлкам Маткавіцы шырыня — 79 м. Глыбіня ракі вагаецца ў межах ад 0,4 да 2,6 м. Тэмпература вады летам дасягае + 27 °C.

Ніда
польск.: Nida
Характарыстыка
Даўжыня
  • 151 км
Басейн 3 865 км²
Вадацёк
Выток Маскожаў[d]
 • Каардынаты 50°45′04″ пн. ш. 20°24′38″ у. д.HGЯO
Вусце Вісла
 • Каардынаты 50°17′48″ пн. ш. 20°51′17″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вісла → Гданьская бухта
Краіна
physical
Ніда (рака)
Ніда (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы