Ніжняя Баварыя (герцагства)
Герцагства Ніжняя Баварыя (ням.: Herzogtum Niederbayern) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1255 па 1340 гады.
Герцагства | |||
Герцагства Ніжняя Баварыя | |||
---|---|---|---|
ням.: Herzogtum Niederbayern | |||
|
|||
|
|||
Рэлігія | Каталіцтва | ||
Дынастыя | Вітэльсбахі |
Гісторыя
правіцьПершае стварэнне
правіцьНіжнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам).
У 1331 годзе, у выніку канфлікту Генрыха XIV са сваякамі, адпалі герцагствы Баварыя-Бурггаўзен на чале з Атонам IV, і Баварыя-Дэгендорф на чале з Генрыхам XV, аднак у 1332 годзе тры герцагі вярнуліся да сумеснага кіравання.
Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.
Другое стварэнне
правіцьКалі дзеці Людвіга IV у 1349 годзе падзялілі спадчыну бацькі, Людвіг V, Людвіг VI і Атон V атрымалі частку, якая зноў была названая «Верхняй Баварыяй», а Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I дасталася «Ніжняя Баварыя».
У 1353 годзе Ніжняя Баварыя была падзелена зноў: Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінгскае герцагства.
Герцагі Ніжняй Баварыі
правіцьПершае стварэнне
правіць- Генрых XIII (1255—1290)
- Атон III (1290—1312)
- Людвіг III (1290—1296)
- Стэфан I (1290—1310)
- Генрых XIV (1310—1339)
- Атон IV (1310—1334)
- Генрых XV (1312—1333)
- Ёган I (1339—1340)
Другое стварэнне
правіць- Стэфан II, Вільгельм I і Альбрэхт I (1347—1349)