Ніжняя Нармандыя
Ніжняя Нармандыя (фр.: Basse-Normandie, нармандск.: Basse-Normaundie) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі: разам з Верхняй складае аднайменную гістарычную вобласць. Галоўны горад — Кан. Насельніцтва 1,463 млн чалавек (17-е месца сярод рэгіёнаў).
Ніжняя Нармандыя |
---|
Basse-Normandie | ||
---|---|---|
|
[[Выява:|115px|Лагатып рэгіёна Ніжняя Нармандыя]] | |
(Сцяг рэгіёна) | (Герб рэгіёна) | |
Месцазнаходжанне | ||
| ||
Сталіца | Кан | |
Прэзідэнт савета | Ларан Бавэ (2010—2014; СП) | |
Прэфект | Крысціян Леры | |
Дэпартаменты | Кальвадос (14) Манш (50) Орн (61) | |
Акругі | 11 | |
Кантоны | 141 | |
Камуны | 1812 | |
Плошча1 | 17 589 км² | |
Насельніцтва | (17 месца) | |
* 01.01.2008 (па ацэнках) |
1 463 000 | |
* 08.03.1999 (па перапісу) |
1 422 193 | |
* Шчыльнасць (2006) | 82/км² | |
1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёры, сажалкі і ледавікі плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыі рэк. | ||
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Плошча тэрыторыі 17 589 км², даўжыня ўзбярэжжа 470 км. Плошча лясоў складае 192 000 га, тут таксама размешчана 3 рэгіянальных нацыянальных парка. Вышэйшы пункт — Сіняль д’Экуў (413 м).
Рэгіён уключае дэпартаменты Кальвадос, Манш і Орн. Праз яго працякаюць рэкі Орн, Маен і Сена.
ГісторыяПравіць
У рымскую эпоху тэрыторыя рэгіёна была падзелена паміж шматлікімі гарадамі.
У 5 ст. землі былі захоплены франкамі і ўвайшлі ў састаў каралеўства Нейстрыя.
У IX стагоддзі сталыя набегі нарманаў спусташаюць рэгіён. У 911 г. паміж Карлам III і Ралонам у гарадку Сен-Клер-сюр-Эпт быў падпісаны дагавор пра перадачу Нармандыі — тагачаснага графствы Руанскага — апошняму. Яго нашчадкі паслядоўна пашыралі межы сваіх уладанняў за кошт паступовага пасоўвання на поўдзень.
У 1066 Вільгельм Заваёўнік захоплівае Англію. У 1087 годзе англа-нармандская дзяржава была падзелена. Пасля перамогі пры Тынчэрбей у 1106 г. Нармандыя пераходзіць у валоданне дынастыі Плантагенетаў. У 1204 г. Філіп Аўгуст захоплівае Нармандыю, але падчас Стагадовай вайны Англія зноў заваёўвае гэту вобласць.
У 1436—1450 гг. барацьба Францыі за Нармандыю працягвалася. Толькі ў 1468 г. правінцыя была ўклучана ў склад каралеўскага дамена.
СпасылкіПравіць
Basse-Normandie даведнік на сайце Wikivoyage
- Site du Conseil régional Архівавана 6 красавіка 2005.
- Basse-Normandie Meteo