Ніжні замак (Полацк)

(Пасля перасылкі з Ніжні замак, Полацк)

Ніжні, або Стралецкі замак — колішні замак у Полацку.

Замкі Полацка 17 стагоддзя. Ніжні замак злева

АпісаннеПравіць

Уяўляў сабою земляны насып (г.зв. «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, абнесены па перыметры рубленай сцяной. Плошча замка — каля 6 га.

ГісторыяПравіць

Ніжні замак пабудаваны па загаду рускага цара Івана IV пасля ўзяцця Полацка яго войскамі ў 1563 годзе ходам Лівонскай вайны. Насыпалі вал палачане на працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына Шуйскага і ваявод Зайцава і Шчокіна. Ніжні замак на планах XVI ст. меў 8 вежаў, у цэнтры замка стаяла вежа тыпу данжон. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі на просты тын.

Замак не меў вялікага абарончага значэння, бо быў пабудаваны без уліку законаў фартыфікацыі, без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVIXVII ст., у ім жылі стральцы рускага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных (таму замак называўся яшчэ і Стралецкай слабадой).

 
Панарама Полацка з вала Ніжняга замка, 1914 год.

Абарончую функцыю Ніжні замак страчвае ў пачатку XVIII ст. і з таго часу становіцца месцам жыхарства маргінальнай часткі насельніцтва Полацка[1].

СучаснасцьПравіць

Драўляныя канструкцыі замка не захаваліся. Вал замка захаваўся часткова — на працягу 400 м, у цэнтры праезд больш позняга перыяду. Сваёй формай, зялёнымі насаджэннямі ён досыць арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада. У 1960-я гады ў унутраныя схілы валоў былі прыстасаваны пад трыбуны стадыёна «Спартак», які размяшчаўся на тэрыторыі самога замка.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць