Ніжын
горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны
Ні́жын[2], таксама Не́жын[3] (укр.: Ніжин) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ніжынскага раёна. Стаіць на Астры (прытоку Дзясны).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць- Пад 1078 годам у «Аповесці мінулых гадоў» (Іпацьеўскі спіс) упамінаецца Няжаціна Ніва, дзе адбылася бітва рускіх князёў з полаўцамі. Аднак дапушчэнне, што Няжаціна Ніва знаходзілася на месцы цяперашняга Нежына, лічыцца малаімаверным[4].
- З 1147 года ўпамінаецца як Уненеж[5][6] («Когда же услышали другие города, — Уненеж, Белая Вежа, Бохмач, — что Всеволож взят»).
- У 1239 г. — (у кастрычніку) атрад мангольскага хана Менгу па дарозе на Чарнігаў знішчыў умацаванні Уненжа (Нежына). Амаль паўтара стагоддзя тут вандравалі нікому не падпарадкаваныя атрады броднікаў (берладнікаў).
- У 1320 г. Нежын (пад назвай «Нежынскае гарадзішча») увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у 1471 годзе стала цэнтрам староства ў Кіеўскім ваяводстве[7].
- У 1380 г. — па дагаворы паміж маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім і чарнігаўскім князем Дзмітрыем Альгердавічам Нежын увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, і ўвайшоў у склад кааліцыі княстваў, якую ўзначальваў маскоўскі князь. Кааліцыя стала вынікам імкнення маскоўскага князя выйсці з-пад залежнасці татарскай Залатой Арды і барацьбы за далучэнне ўдзельных княстваў былой старажытнарускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, якое таксама прэтэндавала на ролю «збіральніка» старажытнарускай спадчыны.
- У 1500—1503 г. — у ходзе маскоўска-літоўскай вайны Нежын у складзе Чарнігава-Северскай зямлі адышоў да Масковіі.
- У 1514 г. — Уненж называецца Нежын. І гетман Яўстафій Ружынскі ўтварыў «Нежынскі казацкі полк».
- У 1618 г. — згодна з Дэулінскім дагаворам уся Северская зямля з Чарнігавам і Нежынам трапляе пад уладу Польшчы і ўваходзіць у склад Кіеўскага ваяводства. Польскі кароль Жыгімонт III Ваза пачаў умацоўваць асноўныя гарады, і на месцы старога гарадзішча ўзведзены новы горад і земляная цытадэль.
- У 1625 г. — 26 сакавіка Нежын атрымаў Магдэбургскае права[6][7], зямельныя ўладанні і герб з выяваю Георгія Пераможца . Створана гарадское самакіраванне на чале з войтам.
- У 1648 г. — у чэрвені войска Багдана Хмяльніцкага вызвалілі Нежын ад польскага панавання. Сфарміравалі Нежынскі казацкі полк (10 тыс. казакоў). Казакі Нежынскага палка ў 1649 г. прымалі ўдзел у паходзе на Кодак. У 1653 г. пад камандаваннем Івана Золотаренко ваявалі на поўначы Чарнігаўшчыны, а ў 1654—1655 гг. прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад польска-літоўскіх захопнікаў.
- У 1649 г. — Нежын быў зроблены цэнтрам кіравання аднаго з вялікіх маларасійскіх казацкіх палкоў «Нежынскі» (10000 казакоў), і заставаўся ім да 1782 г..
- У 1654 г. — паводле рашэнняў Пераяслаўскай Рады і сакавіцкіх артыкулаў , Нежын, як і ўся тэрыторыя Левабярэжжа Украіны, быў далучаны да Расіі.
- У 1667 г. — маскоўскія войскі пад камандаваннем князя Рамаданаўскага спалілі горад, разграміўшы антымаскоўскае паўстанне.
- У 1708 г. — Нежын быў прыпісаны да Кіеўскай губерні, у 1781 г. прызначаны павятовым горадам Чарнігаўскага намесніцтва, у 1797 г. ўвайшоў у склад Маларасійскай губерні, у 1802 г. — Чарнігаўскай.
- У 1831 г. — Магдэбургскае права юрыдычна адменена ўказам Мікалая I. Паступова Нежын ператвараецца ў правінцыйны гарадок Расійскага дзяржавы.
- У 1943 г. — Нежын вызвалілі ад нямецкіх акупантаў.
- Дынаміка колькасці насельніцтва Нежына
- у 1782 г. — 11000 жыхароў,
- у 1897 г. — 32000 ж.,
- у 1914 г. — 52000 ж.,
- у 1918 г. — 30000 ж.,
- у 1939 г. — 39000 ж.,
- у 1943 г. — 25000 ж.,
- у 1980 г. — 72800 ж.,
- у 1990 г. — 80600 ж.,
- у 2006 г. — 76600 ж.,
Адукацыя і навука
правіцьСлавутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Іван Іванавіч Галушка (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Георгій Каніскі (1717—1795) — царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменнік.
- Марк Навумавіч Бернес
- Мікалай Рыгоравіч Круцько (1919—1977) — філосаф, гісторык. Доктар філасофскіх навук (1971), кандыдат гістарычных навук (1959), прафесар (1971).
Зноскі
- ↑ http://chernigivstat.gov.ua/pres_inf/expres_2013/87.zip
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ Нежатина Нива // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б Нежин // Украинская Советская Энциклопедия. том 7. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1982. стр. 223.
- ↑ а б Нежин // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 22. М., научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 2013. стр. 280-281.
Літаратура
правіць- Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 269.
- Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ніжин // Чернігівщина: Енциклопедичний довідник (За ред. А. В. Кудрицького). — К.: УРЕ, 1990, стор. 492—498
- Малаков Д. В., Дерлеменко Є. А. По історичних містах Київської Русі: Фотопутівник. — К.: Мистецтво, 1990.
- Мень М. Євреї в Ніжині. Науковий збірник. — Ніжин, 2001.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніжын
- Афіцыйны сайт Нежынскага гарадскога савета