Нізкі Рынак
Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасць у цэнтры Мінска, старажытны асяродак гандлю ў горадзе. Месціцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач.
Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі замак, Халодная сінагога, комплекс кляштара баніфратаў з касцёлам Святога Яна і царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля Другой сусветнай вайны гістарычная забудова была цалкам зруйнаваная савецкімі ўладамі.
На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынка пачынаюцца Цёмныя Крамы, па поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесце, на поўнач — Замчышча.
ГісторыяПравіць
Нізкі Рынак пачаў забудоўвацца як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной замка, за валамі і ровам, пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач. Размешчаная на хісткай абалоне, мясцовасць часта пакутавала ад паводак.
Да канца XVI — пачатку XVII стст. Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага Рынка былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы паводле археалагічных матэрыялаў, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага Рынка і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынка. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак з Валокамі Полацкімі. Вуліца Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасць з Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.
У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада.
СучаснасцьПравіць
Вуліцы і плошчыПравіць
Цяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
8 Сакавіка плошча | Нізкі Рынак плошча | Рыбны Рынак плошча |
Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Гандлёвая вуліца (1866—2010) |
Няміга вуліца | Нямігская вуліца | Няміга-Школьная вуліца (частка) Няміга-Раманаўская вуліца (частка) Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926) Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я) |
Козьма-Дзям’янаўскі спуск | Козьма-Дзям’янаўская вуліца | Францішка Скарыны вуліца (1926—1933) Дзям’яна Беднага вуліца (1933—1940-я) |
Эстакада праспекта Пераможцаў | Рэзніцкая вуліца | Мясніцкая вуліца (з 1866)[1][2] |
ГалерэяПравіць
Гістарычныя планы і праектыПравіць
- Старыя планы і праекты
Гістарычныя здымкіПравіць
- Старыя здымкі
У бок Нямігі, 1897 г.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нізкі Рынак