Нізянка

рака ў Літве ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Нізя́нка — рака ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток ракі Ула (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км, у тым ліку ў Беларусі 8,6 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Малюкі, перасякае мяжу за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пасека-Дварчаны, упадае ва Улу ў Літве. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае. Каля аграгарадка Забалаць на рацэ створана сажалка.

Нізянка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°54′12″ пн. ш. 24°47′47″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 54°01′42″ пн. ш. 24°41′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Воранаўскі раён
Нізянка (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.