Нізінныя балоты
Нізі́нныя бало́ты[1] — травяныя або гіпнава-травяныя эўтрофныя балоты грунтавога сілкавання, найбольш багатыя мінеральнымі солямі.
Нізінныя балоты ўтвараюцца ў далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц.
Апісанне
правіцьСярэдняя частка гэтых балот ляжыць на адным узроўні з ускраінамі або ніжэй за іх, зрэдку паверхня нахіленая. Для нізінных балот характэрны эўтрофныя расліны, патрабавальныя да мінеральных элементаў.
Флора
правіцьВа ўмераным клімаце гэта лясныя балоты з вольхай, бярозай, вярбой, хвояй, елкай, лазой або травяныя ці мохавыя балоты з асокамі, трыснягом, чаротам, рагозамі, разнатраўем, гіпнавымі і сфагнавымі імхамі.
Фаўна
правіцьФаўна разнастайная: вадзяныя пацукі (Arvicola amphibius), палёўкі (Arvicolinae), выдры (Lutra), зрэдку бабры (Castor) і андатры (Ondatra), асабліва шмат птушак — кулікі (Charadrii), пагонічы (Porzana), драчы (Crex crex), гусі (Anser), качкі (Anatidae), вялікі вераценнік (Limosa limosa), лугавы конік (Anthus pratensis), бакас (Gallinago gallinago), балотная сава (Asio flammeus).
Беларусь
правіцьНа Беларусі пашыраны на поўдні і паўднёвым захадзе, асабліва на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Складаюць 82,7 % плошчы ўсіх балотаў. Найбольшыя балоты — Аброўскае, Выганашчанскае балота, Вялікі Лес, Грычын, Паганянскае балота, Хольча, Старобінскае і інш.
Многія нізінныя балоты міліяруюцца і выкарыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Балота // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Нізі́нныя бало́ты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіцьНізінныя балоты на Вікісховішчы |