Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч

Нікадзім Юр'евіч Сілівановіч (руск.: Никодим Силиванович; 25 снежня 1834, в. Цынцавічы, Вілейскі раён — 1918 ці 1919) — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

Нікадзім Юр'евіч Сілівановіч
Фатаграфія
Нікадзім Сілівановіч. Аўтапартрэт
Дата нараджэння 25 снежня 1834(1834-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1918 ці 1919
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст
Жанр партрэтны жывапіс
Вучоба Пецярбургская Імператарская акадэмія мастацтваў
Вядомыя працы «Салдат з хлопчыкам»
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Салдат з хлопчыкам»

У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму было прысвоена званне класнага мастака 3 ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака 2 ступені, а там ужо і 1 ступені. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.

Карціны мастака знаходзяцца па ўсім свеце. Толькі адна з іх — «Салдат з хлопчыкам» — знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Ушанаванне памяціПравіць

  • На радзіме Сілівановіча ў Вілейцы пры Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выставачная зала яго імя [1].
  • У вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна адкрыты памятны знак Сілівановічу [2].
  • Творчасць Сілівановіча становіцца тэмай прац для яго землякоў. Некалькі карцін, прысвечаных у тым ліку Сілівановічу, намаляваў вілейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак. [1].

Зноскі

СпасылкіПравіць