Нікалас Бурдыса

Нікалас Андрэс Бурдыса (ісп.: Nicolás Andrés Burdisso; нар. 12 красавіка 1981, Альтас-дэ-Чыпіён, правінцыя Кордава, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2003—2011).

Футбол
Нікалас Бурдыса
Marcos Rojo (L), Nicolás Burdisso (M), Angel di Maria (R) – Portugal vs. Argentina, 9th February 2011 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нікалас Андрэс Бурдыса
Нарадзіўся 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Аргенціна Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2004 Аргенціна Бока Хуніярс 102 (3)
2004—2010 Італія Інтэрнацыянале 93 (4)
2009—2010   Італія Рома 33 (2)
2010—2014 Італія Рома 68 (4)
2014—2017 Італія Джэноа 108 (0)
2017—2018 Італія Тарына 24 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Аргенціна Аргенціна (да 20) 13 (1)
2004 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 3 (0)
2003—2011 Аргенціна Аргенціна 49 (2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 футбол
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

«Бока Хуніярс»Правіць

Нікалас пачаў прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ў 1999 годзе. За пяць сезонаў Нікалас выйграў сем трафеяў, уключаючы тры Кубка Лібертадорэс і два Міжкантынентальныя кубкі.

«Інтэрнацыянале»Правіць

У 2004 годзе за 3,5 млн еўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клуба «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 года[4].

«Рома»Правіць

28 жніўня 2010 года ігрок падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»[5][6]. У лістападзе 2011 года Бурдыса атрымаў разрыў звязак левага калена і выбыў са строю на 6 месяцаў[7]. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клуба[8].

«Джэноа»Правіць

У студзені 2014 года перайшоў у «Джэноа». Пазней стаў капітанам каманды. Пакінуў «Джэноа» ўлетку 2017 года.

«Тарына»Правіць

31 жніўня ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарына» да лета 2018 года[9]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў турынскі клуб. 10 кастрычніка абвясціў пра завяршэнне кар’еры[10].

Міжнародная кар’ераПравіць

15 мая 2006 года Нікалас упершыню з’явіўся ў складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету 2006 года, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы.

Пасля заканчэння кар’ерыПравіць

У 2018—2019 гадах быў спартыўным дырэктарам «Бока Хуніярс». У ліпені 2021 года быў прызначаны тэхнічным дырэктарам «Фіярэнціны».

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

Бока Хуніярс

Інтэрнацыянале

МіжнародныяПравіць

Аргенціна

Зноскі