Нікала́ус Я́нцан (ням.: Nicolaus Jantzon, польск.: Mikołaj Janson) альбо Нікалаус Е́нцэн (ням.: Nicolaus Jentzen; 1720 — 1791) — нямецкі арганмайстар[d], вырабнік барочных арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Нікалаус Янцан
Род дзейнасці арганмайстар
Дата нараджэння 1720
Дата смерці 1791
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 годзе ўладкаваўся падмайстрам да Герхарда Арэнда Цэле[d]. У 1752 разам з ім працаваў над стварэннем аргану для мясцовай лютэранскай кірхі[lt]. У наступным годзе ажаніўся з яго дачкой Ганнай Альжбетай, у 1761 па смерці цесця прыняў у спадчыну яго майстэрню. Стварыў значную колькасць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Літвы.

Выбраныя творы правіць

Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся яго дызайну.

Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама праспекты[d] ў касцёлах бернардзінцаў, святога Яна і кафедры ў Вільні[1].

Рок Месца Будынак Выява Manuale[d] Рэестр Аўтарства Заўвагі
1764—1765 Лінкаў Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай[lt] II 21 Атрыбуцыя[d] Захаваўся праспект
1764—1766 Вільня Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі)   II/P 31 Задакументаваны Захаваўся праспект, дароблены ў XIX стагоддзі Юозапасам Радавічусам[de]
1765—1766 Вільня Касцёл Святога Яна   II/P 22 Атрыбуцыя Захаваўся праспект; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 годзе, у 1984/2000 абноўлены Рымантасам Гучасам[de] (III/P, 64)[2]
1768 Вільня Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) I 8 Атрыбуцыя Пазытыў[d], у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору
1780—1785 Вільня Кафедра святых Станіслава і Уладзіслава   II 20 Атрыбуцыя Захаваўся праспект, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгусцінскім касцёле, перанесены ў 1857 годзе, у 1969 пашыраны Шуке[de] (III/P, 49)[3]
1781—1783 Будслаў (Беларусь) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі   II 21 Надпіс Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey
к. 1785 Ружанасток (Польшча) Кляштар дамініканцаў  (польск.) Атрыбуцыя Не захаваўся
1787—1789 Трашкуны колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў[lt] II 23 Задакументаваны Не захаваўся
1789 Цытавяны колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў[lt] II 25 Атрыбуцыя Захаваўся[4]

Зноскі

  1. Martin Rost. Orgelbarock in Vilnius // Ars Organi. — 2007. — № 33. — С. 61.
  2. Universitätskirche St. Johannes Organindex (deutsch)
  3. Vilnius, Kathedrale St. Johannes Organindex
  4. Tytuvėnai, Klosterkirche St. Marien Organindex, mit Disposition

Літаратура правіць

Спасылкі правіць