Нікаля Анелька

Нікаля́ Себасцья́н Анелька́ (фр.: Nicolas Sébastien Anelka, французскае вымаўленне [nikɔla anɛlka]; нар. 14 сакавіка 1979, Версаль, Францыя) — былы французскі прафесійны футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (1998—2010). Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Марцінікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.

Футбол
Нікаля Анелька
Nicolas Anelka 4720.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нікаля Себасцьян Анелька
Мянушкі Ніка, Маўклівы забойца, Качэўнік (Nomad), Бука (Le Sulk)
Нарадзіўся 14 сакавіка 1979(1979-03-14)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Ліль
Пасада трэнер моладзевага складу
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1983 — 1993 Сцяг Францыі Трап Сен-Кантэн
1993 — 1994 Сцяг Францыі Клерфантэн
Клубная кар’ера*
1994 — 1997 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 10 (1)
1997 — 1999 Сцяг Англіі Арсенал 65 (23)
1999 — 2000 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 19 (2)
2000 — 2002 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 39 (10)
2002   Сцяг Англіі Ліверпул 22 (5)
2002 — 2004 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 89 (37)
2004 — 2006 Сцяг Турцыі Фенербахчэ 39 (14)
2006 — 2008 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 53 (21)
2008 — 2012 Сцяг Англіі Чэлсі 125 (39)
2012 — 2013 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа 32 (5)
2013   Сцяг Італіі Ювентус 2 (0)
2013 — 2014 Сцяг Англіі Вест Бромвіч Альбіён 12 (2)
2014 — 2015 Сцяг Індыі Мумбаі Сіці 13 (2)
Нацыянальная зборная**
1997 Сцяг Францыі Францыя (да 20) 3 (0)
1998 — 2010 Сцяг Францыі Францыя 69 (14)
Трэнерская кар’ера
2012 — 2013 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа трэнер
2015 Сцяг Індыі Мумбаі Сіці гул.тр
2018 — Сцяг Францыі Ліль моладзь
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Карэя/Японія 2001
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія/Нідэрланды 2000

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лістапада 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 мая 2012.

Клубная кар’ераПравіць

«Пары Сен-Жэрмен»Правіць

Сваю кар’еру Анелька пачаў у французскім ПСЖ, з якога ў 17-гадовым узросце пераехаў у «Арсенал» у пачатку 1997 года.

«Арсенал»Правіць

На «Хайберы» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменне забіваць, якое дапамагло клубу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Англіі Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкасла».

«Рэал» МадрыдПравіць

Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсенал», і сам Анелька былі здаволены ўгодай. У свой адзіны сезон у Іспаніі Нікаля паспеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».

ПСЖ, «Ліверпул»Правіць

Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Сант’яга Бернабеу», Анелька вярнуўся ў ПСЖ і за 18 месяцаў забіў у новым клубе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Ліверпул», дзе трэнерам працаваў яго суайчыннік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анелька не стаў іграком асноўнага складу, і гэта стала прычынай яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.

«Манчэстэр Сіці»Правіць

У складзе «гараджан» Анелька забіваў рэгулярна: за два з паловай года 46 мячоў. Пенальці, які Анелька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 года, у вароты свайго цяперашняга клуба, стаў прычынай адзінага паражэння «Чэлсі» ў сезоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

«Фенербахчэ»Правіць

Поспех спадарожнічаў Анелька і ў «Фенербахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сезону 2006/07.

«Болтан»Правіць

У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтары гады ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасць да футбаліста лонданскі «Чэлсі».

«Чэлсі»Правіць

11 студзеня 2008 года Анелька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтана» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 года.

Апошнія гадыПравіць

3 снежня 2011 года пасля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнер «сініх» Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацвердзіў, што Анелька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 снежня «Чэлсі» пацвердзіў, што Анелька перайдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа». Пазней стаў гуляючым трэнерам кітайскага клуба. У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Ювентусу», а ўлетку таго ж года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Вест Бромвіча». У верасні 2014 года далучыўся да індыйскага клуба «Мумбаі Сіці». У студзені 2015 года планаваў перайсці ў алжырскі клуб «Хусейн Дэй», аднак пераход не адбыўся, і пазней Анелька вярнуўся ў «Мумбаі Сіці», дзе стаў галоўным гуляючым трэнерам. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў індыйскі клуб і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ераПравіць

Апошнія дзесяць гадоў Анелька з’яўляецца сталым іграком зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анелька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Еўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.

Трэнерская кар’ераПравіць

Падчас выступаў у Азіі за «Шанхай Шэньхуа» і «Мумбаі Сіці» некаторы час быў таксама гуляючым трэнерам.

У лістападзе 2018 года атрымаў трэнерскую пасаду ў «Лілі» для працы з маладымі футбалістамі, пераважна нападнікамі[2].

ДасягненніПравіць

«Арсенал»

«Рэал Мадрыд»

«Пары Сен-Жэрмен»

«Фенербахчэ»

«Чэлсі»

«Ювентус»

Зборная Францыі

ТрансферыПравіць

Усяго жа за час вандравання француза па еўрапейскіх клубах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анелька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсенал» за 500 000 фунтаў.


Папярэднік:
Майкл Оўэн
Лепшы малады футбаліст Англіі
1999
Пераемнік:
Гары К’юэл

Зноскі

  1. Nicolas Anelka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Анелька стал тренером «Лилля» и будет работать с молодежью. by.tribuna.com.

СпасылкіПравіць