Ніка Росберг

Ніка Эрык Росберг (ням.: Nico Erik Rosberg; 27 чэрвеня 1985, Вісбадэн, Германія) — пілот аўтагоначнай серыі Формула-1 у складзе каманды Mercedes. Чэмпіён свету 2016 года, віцэ-чэмпіён свету 2014 і 2015 гадоў, а таксама ўладальнік кубка поўл-пазішн 2014. Ніка — сын чэмпіёна свету 1982 года ў гонках Формулы-1 Кеке Росберга. Уладальнік падвойнага грамадзянства Фінляндыі і Германіі.

Ніка Росберг 
Star.svg
Nico Rosberg obtuvo el segundo lugar.jpg
Росберг у 2015
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Flag of Finland.svg Фінляндыя
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1985(1985-06-27) (36 гадоў)
Месца нараджэння
№6 Mercedes AMG Petronas F1 Team
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 11 (2006-2016)
Гран-пры 206
Чэмпіён свету 1 (2016)
Дэбют Бахрэйн 2006
Апошні Гран-пры Абу-Дабі 2016
Перамогі Поўлы
23 (Кітай 2012) 30
Подыумы Ачкі БК
57 1594,5 20
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын фінскага чэмпіёна Формулы-1 сезону 1982 Кеке Росберга і яго жонкі Сіны, Ніка правёў вялікую частку юнацтва ў Манака разам са сваёй сям'ёй і дагэтуль пражывае ў княстве. Росберг вольна валодае нямецкай, англійскай, італьянскай і французскай; і зусім трохі фінскай, хоць ён і вывучаў гэту мову. У малодшых серыях пілоты ганяюцца пад сцягам краіны, у якой у іх ёсць гоначная ліцэнзія. Напачатку сваёй кар'еры Росберг ганяўся пад фінскім і нямецкім сцягамі. У Формуле-1 (гэтак жа, як і ў астатніх чэмпіянатах ФІА) нацыянальнасць пілота вызначаецца па пашпарце[2]. У Формуле-1 Росберг выступае пад нямецкім сцягам.

Асабістае жыццёПравіць

З 11 ліпеня 2014 года жанаты на дызайнеры інтэр'ераў Вівіян Сібалд (нар. 1985) з якой сустракаўся 10 гадоў да іх вяселля і быў заручаны са жніўня 2013 года. У іх ёсць дачка: Алая Росберг (нар. 30.08.2015)

Перад Формулай-1Правіць

1996—2004: Малодшыя ФормулыПравіць

 
Росберг выйграў нямецкі чэмпіянат Формула-БМВ у 2002 годзе, што істотна спрыяла яго кар'еры.

Росберг пачаў сваю кар'еру з картынга ў 1996, калі яму споўнілася 11 гадоў, перад тым як перайсці ў Нямецкую Формулу-БМВ у 2002, дзе ён выйграў тытул. Яго поспехі дазволілі яму выступіць у камандзе бацькі ў Еўрасерыі Формулы-3. Росберг працягнуў выступаць у 2004 і зарабіў там чацвёртае месца.

2005: GP2 — ART Grand PrixПравіць

Скончыўшы курс аэрадынамікі Імперскага каледжа Лондану;[3] Росберг перайшоў у 2005 у каманду ART Grand Prix у новай серыі GP2. Ён стаў першым чэмпіёнам гэтай серыі.

Формула-1Правіць

2004Правіць

Росберг правёў свае першыя тэсты ў Williams напачатку 2004.[4]

2006Правіць

У канцы 2005 года, Росберг быў афіцыйна пацверджаны ў якасці асноўнага пілота Williams у сезоне 2006. У Engineering Aptitude Test, які праходзяць усе гоншчыкі Williams, Росберг набраў найвышэйшы бал за ўсю гісторыю каманды.[5] У сваёй першай гонцы ў Бахрэйне, Балід Росберга не дазваляў змагацца за подыум,[6] на першым крузе ён сутыкнуўся са сваім партнёрам па камандзе Маркам Уэберам і быў змушаны адправіцца ў боксы для замены пярэдняга антыкрыла. Тым не менш, ён фінішаваў у ачках, сёмым пасля Марка Уэбера, усталяваў найхутчэйшы круг, і стаў самым маладым пілотам Формулы-1 у каго атрымоўвалася гэта зрабіць. Таксама пасля гэтага з'явіліся чуткі пра пераход у McLaren.

Ён кваліфікаваўся трэцім на этапе ў Малайзіі, але яго рухавік Cosworth, які праводзіў другую гонку, падарваўся пасля сямі кругоў. У другі раз ён змог патрапіць у ачкі на Гран-пры Еўропы, у той час як у яго напарніка былі праблемы з гідраўлікай.

Канец сезону 2006 прайшоў не так добра для Росберга; ён сышоў у чатырох з сямі наступных Гран-пры, а калі фінішаваў, то заставаўся за межамі ачковай зоны. Яго найбліжэйшай спробай набраць ачкі стала гран-пры Вялікабрытаніі, дзе ён фінішаваў у секундзе ад заняўшага восьмае месца Жака Вільнёва. Росберг набраў усяго чатыры ачкі, што на тры ачкі менш чым у Уэбера, сезон стаў расчараваннем як для яго, так і для ўсёй каманды Williams.

2007Правіць

Williams склала новы кантракт на пастаўку рухавікоў з Toyota на сезон 2007 года, таксама ў яго з'явіўся новы напарнік Аляксандр Вурц. Былы напарнік, Марк Уэбер, стаў партнёрам Дэвіда Култхарда у Red Bull Racing. Першапачаткова, абсталяваны рухавікамі Toyota FW29 паказаў свой патэнцыял на перадсезонных тэстах.[7] Тым не менш, Росберг застаўся рэалістам: «у Формуле-1, як правіла, вы не можаце проста так за год перайсці з супрацьлеглага канца стартавай рашоткі» — сказаў ён у інтэрв'ю сайту Formula1.com.[8]

 
Росберг паказвае свой лепшы вынік у 2007, фініш на чацвёртым месцы Гран-пры Бразіліі 2007 года, абагнаўшы абодва баліда BMW Sauber

У 2007 Росберг фінішаваў сем разоў у ачках, уключаючы лепшы (чацвёртае месца) на той момант фініш у кар'еры на Гран-пры Бразіліі. Таксама ён фінішаваў сёмым у Аўстраліі, Венгрыі і Турцыі і шостым у Італіі і Бельгіі. На Гран-пры Канады, Росберг кваліфікаваўся сёмым і адыграў дзве пазіцыі на старце:

«Адыграўшы на старце дзве пазіцыі, я разлічваў на добры вынік, але поспех ад мяне адвярнуўся. З-за недахопу паліва мне прыйшлося з'ехаць у боксы як раз у момант першага з'яўлення на трасе машыны бяспекі. Паводле новых правіл, я быў аштрафаваны, і потым мне было вельмі цяжка адыграць страчанае.

Пасля другога піт-стопа я выехаў у самым канцы пелетона. Барацьба з Трулі скончылася разваротам абодвух і я страціў яшчэ масу часу з-за заклінавалай каробкі перадач.»[9]

У яго было ўсяго тры сходы за 2007; праблемы з гідраўлікай пасля 14 кругоў са старту Малайзіі і ўцечкі масла на ЗША за пяць кругоў да фінішу (усё адно быў кваліфікаваны 16-м), дзе ён ішоў шостым. Таксама з-за праблем з электронікай ён сышоў на Гран-пры Японіі.

У першай палове сезону Аляксандр Вурц набраў больш ачкоў, але ў другой частцы Росберг здолеў адыграць адставанне і ў выніку набраў у пяць разоў больш ачкоў, чым у сезоне 2006 года.

2008Правіць
 
Росберг за рулём Williams на Гран-пры Турцыі 2009 года.

Першы фініш на подыуме Росберг атрымаў у барацьбе, прыехаўшы трэцім на Гран-пры Аўстраліі 2008 года. Тым не менш, барацьба ў наступнай частцы сезону была не меней напружанай. Ён атрымаў штраф - страту дзесяці месцаў на стартавай рашотцы Гран-пры Францыі, з-за таго, што на піт-лейне ён урэзаўся ў заднюю частку баліда Льюіса Хэмілтана на Гран-пры Канады.

У верасні ён фінішаваў другім, апасля Фернанда Алонса, на залітым святлом пражэктараў Гран-пры Сінгапура пасля лідзіравання ў Гран-пры ўпершыню ў кар'еры. Гэты вынік быў паказаны нягледзячы на 10-секундны штраф «стоп-энд-гоў» за тое, што ён пакінуў піт-лейн падчас з'яўлення сейфці-кара. Аднак, дзякуючы прадугледжанай правіламі фармальнасці ў 10 кругоў да адбывання штрафу і павольнаму баліду Джанкарла Фізікелы, які быў паміж Росбергам і іншымі балідамі, у выніку ён не страціў шмат часу і вярнуўся пятым, а Роберт Кубіца страціў сваё чацвёртае месца з-за падобнага штрафу.

2009Правіць

На Гран-пры Аўстраліі 2009 года Williams была адной з трох каманд з падвойным дыфузарам, Росберг лідзіраваў на ўсіх сесіях вольных заездаў, але ў кваліфікацыі і гонцы яму не атрымалася паказаць адпаведных поспехаў, ён кваліфікаваўся пятым і прыехаў шостым. У Малайзіі, ён ізноў лідзіраваў на вольных заездах і зноў не змог рэалізаваць вынік у баявым рэжыме, прыехаўшы ў спыненай з-за ліўня гонцы восьмым і зарабіўшы толькі палову ачка. У астатніх Гран-пры ён таксама нязменна паказваў лепшы час на практыках, але так і не змог канвертаваць гэта ў высокі вынік на фінішы.

Mercedes-BenzПравіць

2010Правіць
 
Росберг тэстуе балід Mercedes на трасе Херас у лютым 2010.

29 кастрычніка 2009 года Росберг абвясціў пра сыход з каманды Williams у канцы сезону.[10] Ён сказаў наступнае: «Я жадаў бы падзякаваць тым, з кім я працаваў, бо ўсе яны вельмі дапамаглі мне ў маёй кар'еры. Асабліва я ўдзячны Сэру Фрэнку, Адаму Пару, Сэму Майклу і Патрыку Хэду, якія ўсе гэтыя гады мяне сур'ёзна падтрымлівалі. Скажу сумленна, Williams — гэта вялікая каманда. Але я не ўпэўнены ў тым, што яны змогуць выйграваць гонкі».[11] 16 лістапада 2009 года каманда Brawn GP была выкуплена канцэрнам Mercedes для ўдзелу ў сезоне 2010 Формулы-1 і стала звацца Mercedes GP.[12] 23 лістапада 2009 года Росберг быў прадстаўлены ў якасці асноўнага пілота каманды.[13] А роўна праз месяц сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер быў названы напарнікам Росберга.[14]

Пасля двух пятых месцаў у Бахрэйне і Мельбурне Росберг двойчы фінішаваў на подыуме ў Малайзіі і ў Шанхаі. У Барселоне ён фінішаваў без ачкоў, у Манака 8-м, у Стамбуле 5-м, у Манрэалі 6-м, у Валенсіі 10-м, у Сільверстоўне у трэці раз у сезоне падняўся на подыум, у Германіі фінішаваў 8-м, у Венгрыі упершыню ў сезоне сышоў пасля таго, як на піт-стопе яму дрэнна прыкруцілі правае задняе кола, якое адскочыла і закранула аднаго з механікаў Williams. У Спа немец прыехаў да фінішу 6-м, у Монцы і Сінгапуры 5-м, на Судзуцы ён не фінішаваў у ачках, а ў Карэі сышоў пасля аварыі з Маркам Уэберам. У Бразіліі фінішаваў 6-м, у ААЭ — у кроку ад подыума. У выніку Росберг набраў 142 ачка і заняў 7 месца ў чэмпіянаце.

2011Правіць

У першай гонцы сезону ён сышоў на 22-м крузе пасля сутыкнення з Рубенсам Барыкела. У Сепанзе фінішаваў 12-м, а ў наступнай гонцы фінішаваў 5-м, набраўшы першыя ачкі ў чэмпіянаце. У Стамбуле і Барселоне заняў 5 і 7 месцы адпаведна, а ў Манака і Манрэалі фінішаваў па-за ачкамі — абодва разы 11-м. Валенсія і Нюрнбург прынеслі яму два сёмых месцы, Сільверстоўн і Спа — два шостых. Ніка рэгулярна трапляў у ачкі, за выключэннем Монцы, дзе на старце быў уцягнуты ў аварыю. У выніку ён набраў 93 ачка і заняў 7 месца ў чэмпіянаце.

2012Правіць

Сезон пачаўся няўдала. У Аўстраліі і Малайзіі ён не набраў ачкоў. На Гран-пры Кітая Ніка нечакана заваяваў свой першы ў кар'еры поул. У самой гонцы ён атрымаў сваю першую перамогу. У Бахрэйне і Барселоне ён фінішаваў 5-м і 7-м адпаведна. Другі подыум у яго быў у Монтэ-Карла. Аднак у большай частцы сезону Mercedes нашмат саступаў у хуткасці топ-камандам. У Манрэалі і ў Валенсіі былі два 6-х месцы. У Сільверстоўне і Спа ён прыехаў без ачкоў. У Германіі і Венгрыі было два 10-х месцы. У Монцы было 7 месца, у Сінгапуры 5-е.

Пасля гран-пры Сінгапура стала вядома, што новым напарнікам Росберга па камандзе ў наступным сезоне замест завяршаючага кар'еру Міхаэля Шумахера стане пілот McLaren Льюіс Хэмілтан, а каманда абвясціла пра тое, што ў новым сезоне мае намер пабудаваць новы балід, які будзе канкурэнтаздольным.

2013Правіць

Сезон пачаўся дваяк. У Аўстраліі ён стартаваў 6-м, але ў гонцы сышоў з-за праблем з электронікай. Затое ў Малайзіі, стартаваўшы 6-м, ён фінішаваў 4-м. Пад канец гонкі ён доўга вісеў на хвасце ў свайго напарніка, але каманда забараніла Росбергу абганяць Хэмілтана. Наступная гонка не прынесла яму ачкоў. Росберг стартаваў 4-м і сышоў з дыстанцыі з-за паломкі стабілізатара. У Бахрэйне ён заваяваў поўл, але ў гонцы тэмп Мерседэса быў дрэнным, і Ніка фінішаваў толькі 9-м. На гран-пры Іспаніі выйграў кваліфікацыю, але гоначны тэмп Мерседэса зноў быў дрэнным і ў выніку ён фінішаваў 6-м. У Манака ён у трэці раз запар выйграў кваліфікацыю; у гонцы ён здабыў сваю другую перамогу ў кар'еры, лідзіраваўшы пры гэтым усё 78 кругоў (характэрна, што ён здабыў перамогу ў гонцы роўна праз 30 гадоў пасля перамогі ў Манака свайго бацькі, Кеё «Кеке» Росберга)[15]. У Канадзе ён стартаваў 4-м і фінішаваў 5-м. У Сільверстоўне кваліфікаваўся 2-м ззаду напарніка. На старце прапусціў Фетэля. Пасля праколу кола ў Хэмілтана Росберг доўга ехаў 2-м, а за 12 кругоў да фінішу выйшаў у лідары з-за адмовы каробкі перадач у Фетэля і здабыў 2-ую перамогу ў сезоне. А вось хатняе гран-пры на Нюрбургрынгу прайшло няўдала. З-за каманднага праліку ён не трапіў у трэці сегмент кваліфікацыі, а ў гонцы фінішаваў толькі 9-м. Яшчэ горш склалася наступная гонка. Росберг кваліфікаваўся 4-м, але на старце пасля кантакту з Феліпэ Масай адкаціўся на 12 месца, а за 6 кругоў да фінішу і зусім сышоў з дыстанцыі з-за адмовы рухавіка. У Бельгіі Росберг фінішаваў 4-м, у Італіі 6-м, у Сінгапуры 4-м, у Карэі стартаваў 4-м, але з-за паломкі пярэдняга крыла фінішаваў 7-м. У Японіі з-за небяспечнага выпуску пасля піт-стопа здзейсніў праезд праз піт-лэйн і фінішаваў 8-м. У Індыі стартаваў і фінішаваў 2-м. У Абу-Дабі стартаваў і фінішаваў 3-м, у ЗША фінішаваў 9-м, у Бразіліі 5-м. Вынік — 171 ачко і 6 месца ў чэмпіянаце.

2014Правіць

Новыя правілы на сезон 2014 дазволілі гоншчыкам выбраць свой нязменны нумар, яны будуць выкарыстоўваць яго на працягу ўсёй сваёй кар'еры. Росберг узяў #6, на балідзе пад такім жа нумарам ён стаў чэмпіёнам Формулы-БМВ у 2002 годзе і ў 1982 годзе Кеке Росберг, бацька Ніка, стаў чэмпіёнам у складзе Williams, выступаючы пад нумарам «6».

На перадсезонных тэстах «Мерседэс» выглядаў моцна і, як вынік, уступаў у сезон 2014 у рангу аднаго з фаварытаў, а Росберг выйграў першую гонку сезона — гран-пры Аўстраліі. У Малайзіі, у Бахрэйне, Кітаі і Іспаніі ён фінішаваў 2-м, услед за напарнікам. У Манака здабыў 2-ю перамогу ў сезоне і 2-ю запар на гэтай трасе. У Канадзе стартаваў з поўла, доўга ішоў лідарам, утрымваючы ззаду напарніка Хэмілтана, але на сярэдзіне дыстанцыі ў абодвух пачаліся праблемы з тармазамі. У час 2-га піт-стопа здарылася замешка на балідзе Росберга і Хэмілтан выйшаў наперад, але праз круг сышоў з-за адмовы тармазоў. Росберг выйшаў у лідары, але яго тэмп рэзка спаў і да яго пад'ехала група Перас-Рыкарда-Фетэль-Маса. Рыкарда прайшоў Пераса, а за 2 круга да фінішу прайшоў і Росберга і выйграў гонку. У выніку Ніка фінішаваў 2-м. У Шпільбергу, стартаваўшы 3-м, здабыў 3-ю перамогу ў сезоне. У Вялікабрытаніі, стартаваўшы з поўла, упершыню ў сезоне сышоў з дыстанцыі з-за адмовы каробкі перадач. На хатнім этапе ў Германіі упэўнена выйграў з поўла. У Венгрыі ізноў заваяваў поўл, але з-за памылкі ў тактыцы фінішаваў толькі 4-м ззаду напарніка. У Бельгіі выйграў поўл, але праваліў старт, а праз 2 круга, спрабуючы вярнуць лідарства ў змаганні з партнёрам па камандзе Люісам Хэмілтанам пашкодзіў сваё пярэдняе антыкрыло і прапароў яму кола. Пасля змены крыла Росберг прарываўся наверх і фінішаваў 2-м. У Італіі кваліфікаваўся 2-м ззаду Хэмілтана, на старце вырваўся наперад, але ў сярэдзіне дыстанцыі пад ціскам брытанца зрэзаў 1-ы паварот і прапусціў Хэмілтана наперад. Вынік — 2 месца. У Сінгапуры ён кваліфікаваўся 2-м, але ўжо на старце не змог пайсці на прагрэўнае круг, а пазней і зусім сышоў з дыстанцыі. У Японіі выйграў у кваліфікацыі, але ў дажджавой гонцы, спыненай з-за моцнай залевы на 46-м крузе, прапусціў наперад Хэмілтана і фінішаваў 2-м. У Расіі стартаваў і фінішаваў 2-м. У ЗША выйграў поўл, але на 24-м коле прапусціў Хэмілтана наперад і зноў фінішаваў 2-м. У Бразіліі нарэшце ператварыў поўл у перамогу — 5-ю ў сезоне і скараціў адставанне ад Хэмілтана да 17 ачкоў. На фінальным гран-пры Абу-Дабі заняў поўл у кваліфікацыі, але з-за праблем з ERS смог фінішаваць толькі 14-м.

2015Правіць

У Аўстраліі Росберг стартаваў і фінішаваў 2-м, у Малайзіі стартаваў і фінішаваў 3-м. У Кітаі стартаваў 2, прайграўшы напарніку па камандзе — Люісу Хэмілтану усяго 0.042 секунды, фінішаваў таксама 2-м. У Бахрэйне стартаваў і фінішаваў 3-м. У Іспаніі упэўнена выйграў кваліфікацыю і паходу гонкі змог таксама ўпэўнена захаваць сваю пазіцыю, тым самым выйграе гонку. У Манака стартаваў 2-м, доўга ішоў на гэтай пазіцыі, але за 14 колаў да фінішу пасля аварыі Макса Ферстапена на трасе з'явілася машына бяспекі, і які лідараваў Хэмілтана хібна паклікалі на піт-стоп, пасля якога той выехаў ззаду Росберга і Фетэля. Ніка без праблем утрымаў лідарства, тым самым выйграўшы гонку — 2-ю запар у сезоне і 3-ю запар у Манака. У Манрэалі стартаваў і фінішаваў 2-м. У Аўстрыі кваліфікаваўся 2-м, аднак на старце прайшоў Хэмілтана і 2-і год запар выйграў у Шпільбергу. У Вялікабрытаніі кваліфікаваўся 2-м ззаду Хэмілтана, але Мэрсэдэсы правалілі старт, выпусціўшы 2 баліда Williams. Росберг адкаціўся на 4 месца. Пасля першай хвалі піт-стопаў Хэмілтан за кошт ранняга прыпынку абыйшоў 2 баліда Williams, а Ніка так і застаўся 4-м. Здавалася, што так і фінішуюць, але за 15 колаў да фінішу пачаўся лёгкі дождж, і ў балідаў Williams пачаліся праблемы. Росберг прайшоў іх абодвух і імкліва дагнаў Хэмілтана. Тут Льюіс збочыў у боксы і яму паставілі прамежкавую гуму. Росберг, як потым пазней прызнаўся, падумаў у гэты момант, што выйграў гонку, як праз пару паваротаў дождж рэзка ўзмацніўся. У выніку яму давялося ехаць на сліках па мокрай трасе яшчэ паўкола. Дакульгаўшы да боксаў і пераабуўшыся ў прамежкавую гуму, Росберг выехаў 2-м у 9-ці секундах пастаў алі Люіса. На гэтай пазіцыі ён і фінішаваў. У Венгрыі кваліфікаваўся 2-м. На старце прайшоў Хэмілтана, але прапусціў 2 Ferrari, доўга ішоў на 3-м месцы як раптам на стартавай простай у Ніка Хюлькенберга адарвалася пярэдняе антыкрыло. З-за адломкаў на трасе з'явілася машына бяспекі. На рэстарце прайшоў Райканена (фін за некалькі кругоў да аварыі Хюлькенберга жаліўся на страту магутнасці сілкавальнай усталёўкі і ў выніку сышоў з дыстанцыі) і доўга ехаў 2-м (на піт-стопе пад пэйсу карым каманда дапусціла абмылу і паставіла заміж софту, камплект медыума), аднак на 64-м крузе ў 1-м павароце яго паспрабаваў атакаваць Даніэль Рыкарда. У выніку аўстраліец сваім пярэднім антыкрылом прапароў немцу задняе левае кола. Росбергу давялося цэлае круг ехаць на 3-х колах, ён страціў кучу часу і пазіцый. Ён адкаціўся назад і фінішаваў толькі 8-м. У Бельгіі кваліфікаваўся 2-м, аднак праваліў старт, але ўсё ж адыграў згубленае і фінішаваў 2-м, а ў Італіі кваліфікаваўся толькі 4-м, на старце страціў адну пазіцыю, за кошт піт-стопа апярэдзіў 2 баліда Williams і амаль дагнаў Ferrari Фетэля, як за 2 круга да фінішу на яго машыне згарэў матор. З улікам перамогі Хэмілтана адставанне Росберга ў чэмпіянаце павялічылася да 53-х ачкоў. У Сінгапуры Mercedes нечакана шмат прайграў у кваліфікацыі Ferrari і Red Bull. Хэмілтан стартаваў 5-м, а Росберг - 6-м. На старце абодва захавалі пазіцыі, а пасля 1-га піт-стопа абодва адыгралі па пазіцыі. У сярэдзіне гонкі машына Хэмілтана страціла магутнасць і ён упершыню ў сезоне сышоў з дыстанцыі, а Росберг фінішаваў 4-м, адыграўшы 12 ачкоў. У Японіі заваяваў поўл, але прайграў старт Хэмілтану з-за перагрэву рухавіка і фінішаваў 2-м. У Расіі заваяваў поўл, але ўжо на 6-м крузе сышоў з дыстанцыі з-за праблем з педаллю газу. У ЗША заваяваў поўл, але фінішаваў 2-м з-за таго што здзейсніў абмылу па прычыне дэградацыі гумы і даканцова развітаўся з надзеяй на тытул у 2015 годзе. Пасля гонкі ў ЗША Росберг заявіў, што хоча выйграць «міні чэмпіянат» з астатніх гонак сезона. У Мексіцы нарэшце рэалізаваў перавагу поўла. Росберг не бываў на найвысокай прыступцы подыума з Гранаў-пры Аўстрыі. У Бразіліі стартаваў з поўла і выйграў другі раз запар на гэтай трасе і другі раз запар у сезоне, тым самым забяспечыўшы сабе віцэ-чэмпіёнскае званне ў 2015 годзе. Перад гран-пры Абу-Дабі Росберг заявіў, што калі ён пераможа, то гэта перамога стане стымулам у змаганні з Люісам Хэмілтанам у 2016 годзе. У выніку ён выйграў з поўла, набраўшы 322 ачка за сезон.

2016Правіць

Ніка Росберг пачаў 2016 з перамогі ў Аўстраліі. Стартаваўшы другім, ён прайграў старт абодвум пілотам FerrariФетэлю і Райканену, але выйграў у Хэмілтана. Надалей камандзе Mercedes атрымалася абраць выгаднейшую тактыку на гонку пасля аварыі Гут'ерэса і Алонса, якая выклікала прыпыненне гонкі, паставіўшы абодвум пілотам шыны «медыум». У выніку Росберг давёў гонку да перамогі. У Бахрэйне ён ізноў стартаваў другім, але зноў выйграў старт у Хэмілтана і выйграў гонку.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1020819227 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. FIA International Sporting Code paragraph 112
  3. New kid on the grid follows his father's formula, sport.guardian.co.uk (7 сакавіка 2006). Праверана 1 чэрвеня 2007.
  4. http://xserve2.com/ns/ns12402.html -- GrandPrix.com — «The fourth driver at Williams»
  5. «The Talented Mr. Rosberg» Autosport.com. Retrieved 26 September 2006
  6. «Williams Admits Humiliating Season» Yahoo.com. Retrieved 26 September 2006
  7. First impressions - Williams is quick, GrandPrix.com (February 7, 2007). Праверана 7 лютага 2007.
  8. Exclusive interview - Williams' Nico Rosberg, Official Formula One website (February 22, 2007). Праверана 28 лютага 2007.
  9. Nico's Notes from Montreal, attWilliams.com (February 7, 2007). Праверана 26 чэрвеня 2007.
  10. Бухараў, Дмітрый. Ніка Росберг пацвердзіў растанне з Williams, f1news.ru (29 кастрычніка 2009). Праверана 11 сакавіка 2010.
  11. Тодуа, Алег. Ніка Росберг: "Williams - гэта вялікая каманда", f1news.ru (29 кастрычніка 2009). Праверана 11 сакавіка 2010.
  12. Бухараў, Дмітрый. Mercedes купляе Brawn GP, f1news.ru (16 лістапада 2010). Праверана 11 сакавіка 2010.
  13. Бухараў, Дмітрый. У Mercedes пацвердзілі кантракт з Росбергам, f1news.ru (23 лістапада 2010). Праверана 11 сакавіка 2010.
  14. Лось, Андрэй. Афіцыйна: Міхаэль Шумахер – гоншчык Mercedes GP Petronas, f1news.ru (23 снежня 2010). Праверана 11 сакавіка 2010.
  15. Ніка Росберг здабыў гістарычную перамогу ў Гран-пры Манака // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 мая 2013.(Праверана 19 лістапада 2021)

СпасылкіПравіць