Ніка Самафракійская

Ніка Самафракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэчаская мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі свяцілішча кабіраў у красавіку 1863 года французскім консулам і археолагам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.

невядома[1][2]
Ніка Самафракійская. каля 190 да н. э.
стар.-грэч.: Νίκη της Σαμοθράκης
Матэрыял Мармур
Памеры 3,28 м × {{{шырыня}}} см
Луўр, Парыж
(інв. Ma 2369)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статую ўзвялі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флотам сірыйскага цара. Яна стаяла на стромай скале над морам, яе пастамент адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра развяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон прасвечваецца выдатная фігура, якая паражае гледача пышнай пластыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуццё радаснай перамогі.

У наш час Ніка Самафракійская знаходзіцца на лесвіцы Дару галерэі Дэнон у Луўры. Код: Ma 2369.

Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.

Міха Цхакая, які наведваў з Леніным Луўр, успамінаў: "Каля падножжа статуі Нікі Самафракійскай, грэчаскай скульптуры — сімвала перамогі, Ленін шэптам сказаў: «Глядзіце, даражэнькі Міха, на гэты цуд старажытнай элінскай культуры. Дзівоснае, нечалавечае стварэнне!»[3]

У культуры правіць

Муляж скульптуры выкарыстоўваецца ў якасці цэнтральнай дэкарацыі апошняга акту балета «Спартак» (рэдакцыі Валянціна Елізар’ева і мастака Яўгена Лысіка).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 6 ліпеня 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20200611061103/http://www.louvre.fr/oeuvre-notices/victoire-de-samothrace Праверана 7 ліпеня 2022.
  3. Юный художник, 1983, № 4, с. 2

Спасылкі правіць