Нікаля Шарль Удзіно

(Пасля перасылкі з Нікола Шарль Удзіно)

Нікаля Шарль Удзіно (фр.: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — 13 верасня 1847, Парыж) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).

Нікаля Шарль Удзіно
фр.: Nicolas-Charles Oudinot
Партрэт Маршала Удзіно працы мастака Р. Лефеўра
Партрэт Маршала Удзіно працы мастака Р. Лефеўра
Дата нараджэння 25 красавіка 1767(1767-04-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1847(1847-09-13)[4][5][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Eugénie de Coucy[d][6]
Дзеці Charles Oudinot[d] і Charles Oudinot de Reggio[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Першая французская рэспубліка[d]
Род войскаў пяхота
Званне маршал Імперыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.

У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).

У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.

У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зноў. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.

Пасля перамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нэя і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і прыкрываў адступленне імператара.

Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.

У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.

Зноскі

  1. Nicolas Charles Victor Oudinot // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nicolas Charles Oudinot // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Удино Никола Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Nicolas, Charles, Victor Oudinot Duc De Reggio // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Nicolas-Charles Oudinot, duc de Reggio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://books.google.es/books?id=KQucWQsPGegC&dq=liesse%20duchesse%20de%20berry%201822&hl=es&pg=PA128#v=onepage&q=liesse%20duchesse%20de%20berry%201822&f=true
  7. а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.

Літаратура правіць

  • Nollet-Fabert, «Histoire d’Oudinot» (Бар-ле-Дзюк, 1850)
  • Nollet-Fabert, «La Lorraine militaire» (III, Нансі, 1855)

Спасылкі правіць