Нікі́фар І (грэч. Νικηφόρος Α΄; ? — 26 ліпеня 811) — візантыйскі імператар (802—811).

Нікіфар I
візантыйскі імператар
31 кастрычніка 802 — 26 ліпеня 811
Папярэднік Ірына[d]
Пераемнік Стаўракій
Нараджэнне 760
Смерць 26 ліпеня 811
Род Дынастыя Нікіфара[d]
Дзеці Стаўракій і Пракопія[d]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў скарбнікам пры двары імператрыцы Ірыны. Пасля яе звяржэння абвешчаны імператарам. Для ўмацавання фінансавага становішча дзяржавы ўвёў новыя падаткі, у т.л. з царкоўнай маёмасці. Умацаваў флот, развіваў гандаль шляхам прадастаўлення купцам дзяржаўнай пазыкі. Задушыў паўстанне славян у г. Патры (Пелапанес) і пачаў іх хрысціянізацыю. З 802 ваяваў з арабскім халіфам Харунам-ар-Рашыдам, у 804 пацярпеў паражэнне ў Фрыгіі, у 807 падпісаў зневажальны для Візантыі мір. Забіты ў час вайны 809—811 з Балгарыяй.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць