Ні́кіца Е́лавіч (харв.: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985, Чапліна, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Гуйчжоу Чжычэн» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Футбол
Нікіца Елавіч
Nikica Jelavić Everton 2013.jpg
Нікіца Елавіч у складзе «Эвертана»
Агульная інфармацыя
Мянушка Ела (англ.: Jela)
Нарадзіўся 27 жніўня 1985(1985-08-27)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Гуйчжоу Чжычэн
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Сцяг Босніі і Герцагавіны ГОШК
2001—2002 Сцяг Харватыі Нератва
2002—2004 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 34 (8)
2007—2009 Сцяг Бельгіі Зюлтэ-Варэгем 23 (3)
2008—2009   Сцяг Аўстрыі Рапід (Вена) 34 (7)
2009—2010 Сцяг Аўстрыі Рапід (Вена) 33 (18)
2010—2012 Сцяг Шатландыі Рэйнджэрс 45 (30)
2012—2014 Сцяг Англіі Эвертан 59 (16)
2014—2015 Сцяг Англіі Хал Сіці 46 (13)
2015—2016 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 13 (1)
2016—2017 Сцяг Кітая Бэйцзін Жэньхэ 29 (15)
2017   Сцяг Кітая Гуйчжоу Чжычэн 26 (15)
2018— Сцяг Кітая Гуйчжоу Чжычэн
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Сцяг Харватыі Харватыя (да 17) 2 (0)
2003 Сцяг Харватыі Харватыя (да 18) 2 (0)
2006—2007 Сцяг Харватыі Харватыя (да 21) 8 (2)
2009—2014 Сцяг Харватыі Харватыя 36 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Нікіца Елавіч на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Раннія гадыПравіць

Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны і пачаў займацца футболам у сістэме клуба «ГОШК Габела», размешчанага непадалёк ад горада Габела. Пасля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клуба «Нератва» з харвацкага горада Меткавіч, а затым і ў сістэме падрыхтоўкі «Хайдука» са Спліта. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сезоне 2002/03, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў.

«Зюлтэ-Варэгем»Правіць

Па заканчэнні сезону 2006/07 Елавіч перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». Сезон у бельгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льежскага «Стандарда», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся не гэтак добра, і да заканчэння чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы.

«Рапід»Правіць

Перад сезонам 2008/09 перайшоў у венскі «Рапід». За першы сезон у складзе клуба са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях.

«Рэйнджэрс»Правіць

У канцы жніўня 2010 года Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджэрс». Трансфер нападніка абыйшоўся шатландскаму клуба ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджэрс» 28 жніўня 2010 года ў матчы 3 тура чэмпіянату супраць «Сент-Джонстана», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймса Біці.

«Эвертан»Правіць

Удзень 31 студзеня 2012 года англійскі «Эвертан» абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Рэйнджэрс» аб пераходзе футбаліста, і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клубам з Ліверпула кантракт на 4,5 гады.

«Хал Сіці»Правіць

15 студзеня 2014 года Елавіч падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады[4]. Паводле ўгоды яго папярэдні клуб «Рэйнджэрс» атрымаў дадаткова 300 тысяч фунтаў[5]. Па выніках сезону 2014/15 «Хал Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і сезон 2015/16 Нікіца пачаў у складзе клуба ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі.

«Вест Хэм Юнайтэд» і КітайПравіць

1 верасня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд»[6].

У лютым 2016 года перайшоў у клуб другога кітайскага дывізіёна «Бэйцзін Жэньхэ». Сума трансферу ацэньваецца ў 4 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. У пачатку 2017 года быў арандаваны «Гуйчжоу Чжычэн», а ў снежні таго ж года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

Міжнародная кар’ераПравіць

Першы матч за нацыянальную зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 года супраць зборнай Катара. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой ​​першы гол за зборную.

ДасягненніПравіць

Хайдук

Рэйнджэрс

Зноскі

СпасылкіПравіць