Ніл Мікалаевіч Дарожкін

Ніл Мікалаевіч Дарожкін (нар. 26 лістапада 1927, Бранск — 27 снежня 2007) — вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў, паэт. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979)[1].

Ніл Мікалаевіч Дарожкін
Дата нараджэння 26 лістапада 1927(1927-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2007(2007-12-27) (80 гадоў)
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут (1952). З 1955 года асістэнт Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1959 года аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР.

У 1963—1971 гадах старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечорназёмнай зоны СССР (Мінск), у 1971—1991 гадах загадчык лабараторыі Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаванні ў галіне фізіка-тэхнічных асноў стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўкі абсталявання і матэрыялаў для працэсу прыпякання іх на паверхнях дэталяў машын.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 22 манаграфій, больш за 300 вынаходак.

Прэміі правіць

Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 года за ўдзел у распрацоўцы і ва ўкараненні ў вытворчасць новых спосабаў і абсталявання для аднаўлення і ўмацавання дэталяў машын электракантактнай прываркай прысадачных матэрыялаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка»[2].

Асноўныя працы правіць

  • Упрочение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975.
  • Электрофизические методы получения покрытий из металлических порошков. Рига, 1985 (в соавт.).
  • Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць