Ніна Іванаўна Буракоўская

гісторык, архівіст, этнограф

Ніна Іванаўна Бурако́ўская[3] (руск.: Нина Ивановна Бураковская; нар. 24 верасня 1936) — гісторык, архівіст, этнограф, спецыяліст у галіне народных рамёстваў, кандыдат гістарычных навук (1982).

Ніна Іванаўна Буракоўская
руск.: Нина Ивановна Бураковская
Дата нараджэння 24 верасня 1936(1936-09-24)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера этнаграфія і архіўная справа[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1982)
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сяле Мядзведзі[3] (Краснагорскі раён, Бранская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. У 1958—1961 гадах працавала ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР у Магілёве, у 1961—1970 гадах старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ведамасных архіваў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, у 1970—1973 гадах загадчыкам навукова-тэхнічнага архіва ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання, у 1973—1974 гадах бібліятэкарам у Беларускім політэхнічным інстытуце[4]. З 1976 (з 1975[4]) года Н. І. Буракоўская ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. Тут скончыла аспірантуру, у 1982 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Промыслы і рамёслы беларусаў у перыяд разлажэння феадалізму і зацвярджэння капіталізму (канец ХVІІІ—ХІХ стст.)», займала пасады старшага лабаранта, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка[4]. З 1992 года метадыст у Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці[4].

Навуковая дзейнасць

правіць

Н. І. Буракоўская аўтар шэрагу навуковых прац па этнаграфіі і краязнаўстве, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі. Сааўтар калектыўных манаграфій і зборнікаў, у тым ліку: «Этнаграфічны зборнік» (1975), «Памятники народной архитектуры и быта Белоруссии» (1979), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Народная культура і быт беларусаў» (1982), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Быт і культура беларусаў» (1984), «Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Белорусы» (1998) і іншых[4].

Збірала матэрыялы па шэрагу пытанняў (пляценне і мачальны промысел, апрацоўка скуры, футра, воўны, лесахімічныя промыслы, транспартныя сродкі), працавала ў архівах, выязджала ў экспедыцыі[5]. У сваіх працах Н. І. Буракоўская паказала месца прамысловых і рамесных заняткаў у структуры матэрыяльнай культуры беларускага этнасу, класіфікавала віды промыслаў і рамеснай тэхнікі, ахарактарызавала шэраг тэхналагічных прыёмаў, выявіла арэалы геаграфічнага распаўсюджання асобных відаў заняткаў (лесахімічных, рагожнага і шапавальнага промыслаў, вытворчасці запалак, суднабудаўніцтва), іх агульныя рысы і лакальныя асаблівасці[5].

Сярод апублікаваных прац:

  • Вотчинные инструкции середины ХVIII в. как источник по истории крепостного хозяйства // Труды Московского государственного историко-архивного института. — М., 1961. Т. 16;
  • Упорядочение архивов учреждений районного звена // Советские архивы. 1968. № 5;
  • К вопросу о формах и методах контроля за постановкой документальной части делопроизводства и упорядочением архивов учреждений районного и сельского звена // Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР. — Мн., 1971;
  • Праздники и обряды в Белорусской ССР // Бондарчик В. К., Бураковская Н. И., Ракова Л. В., Гурков В. С., Касперович Г. И., Мелешко А. А., Титов, В. С., Углик, И. Г.; Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора; [ред. д-р ист. наук В. К. Бондарчик] — Мн.: Наука и техника, 1988. — 301, [1] с.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць