Ніна Барысаўна Ватацы
Ніна Барысаўна Вата́цы[1] (14 мая 1908, Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[2].
Ніна Барысаўна Ватацы | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 1997 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, бібліёграф, literary scholar |
Навуковая сфера | бібліяграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[2].
Навуковая дзейнасць Правіць
Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в Ватаци Нина Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
Літаратура Правіць
- Ватацы Ніна Барысаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 152. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.