Ніна Васільеўна Горбач
Ніна Васільеўна Горбач (руск.: Нина Васильевна Горбач; нар. 29 жніўня 1925) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, кандыдат біялагічных навук (1954). Член Усесаюзнага батанічнага таварыства[1].
Ніна Васільеўна Горбач | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | ліхеналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Аляксандраў Уладзімірскай губерні (зараз Уладзімірская вобласць Расіі). У 1948 годзе скончыла Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. З 1950 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), з 1958 года — старшы навуковы супрацоўнік.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймалася вывучэннем складу і развіцця ліхенафлоры Беларусі. Адкрыла новы від лішайнікаў Pertusaria muscicola (1961) і новы род ліхенафлоры СССР (1956)[2]. Сярод апублікаваных прац:
- Определитель листовых и кустистых лишайников БССР. — Мн., 1965.
- Лишайники Белоруссии: Определитель. — Мн., 1973.
- Способ лихеноиндикации загрязнения атмосферного воздуха // Доклады АН БССР, Т. 23, № 8 (разам з Н. У. Гетка).
Зноскі
- ↑ Адресная книга членов Всесоюзного ботанического общества по состоянию на 1 мая 1957 года. — Л.: Издательство Академии наук СССР, 1958. — 4000 экз. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 109.
Спасылкі
правіць- Лаборатория микробиологии Архівавана 21 верасня 2020. (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі