Ніна Сымонаўна Загорская

беларуская паэтка, крытык, перакладчык
(Пасля перасылкі з Ніна Загорская)

Ніна Сымонаўна Загорская (16 ліпеня 1940, в. Загор’е, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса.

Ніна Сымонаўна Загорская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 ліпеня 1940(1940-07-16) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Дзеці Уладзімір Мікалаевіч Лапата-Загорскі
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць гадоў працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіраванана працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. — адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г. — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г.

У друку выступае з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989).

Сям’яПравіць

У шлюбе з Мікалаем Лапатам нарадзіліся два сыны: Аляксандр Лапата-Загорскі, Уладзімір Лапата-Загорскі. У старэйшага, Аляксандра, ёсць сын Антон Міхайлоўскі і дачка Ксенія Парфянюк. У малодшага, Уладзіміра — сын Ігнат і дачка Юсціна Лапата-Загорскія.