Ніна Мітрафанаўна Баранава
Ніна Мітрафанаўна Баранава (14 чэрвеня 1922, в. Акунёўка, Шклоўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971), Маці-гераіня (1966)[1].
Ніна Мітрафанаўна Баранава | |
---|---|
Род дзейнасці | калгаснік |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1922 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
З 1945 г. жывёлавод, звеннявая льнаводчага звяна, брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Прамень камунізму». У 1960—1972 гг. цялятніца, свінарка, конюх саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве сельскагаспадарчай прадуктаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1975[1] гг.